А хутчэй — гэта ад Жалы. Яна любіць паказаць сябе. З кім па- вядзешся... — Ад таго блох набярэшся, — памог сястры Толя, без усмешкі і, здаецца, без асаблівай цікавасці да іх размовы (І.Шамякін. Атланты і карыятыды). — Прыказкі: З кім павядзешся, ад таго і набярэшся. ЗЛАЗЬ З ДАХУ І НЕ ПСУЙ ГОНТУ (ГОНТЫ, ГОНТАЎ). Перастань займацца тым, да чаго няздатны. Гаворыцца як асуджэнне чыйго-н. няў- мельства. Адкуль ні паглядзі — нікудышны Вы кіраўнік, нядбалы гас- падар. У народзе ў такіх выпадках кажуць: злазь з даху, не псуй гонту (А.Макаёнак. Старшыні калгаса «Спартак»). Я на тваім месцы абмазга- ваў бы ўсё як след і, можа, сам адмовіўся б ад гэтай пасады. Раз не мо- жаш, тады злазь з даху і, як кажуць, не псуй гонты... (В.Праскураў. Вы- сокі поўдзень). [Сямёнаўна:] А цяпер, Фядос, злазь з даху і не псуй го- нту! Свята ў нас... і суд вялікі... (А.Петрашкевіч. Укралі кодэкс). І мы з Санькам таксама заспявалі, дакладней кажучы, заверашчалі, хоць вушы затыкай... Скок нас з Санькам спыніў. — Ды ну вас, хлопцы, — махнуў ён рукой. — Злазьце з даху, не псуйце гонтаў (І.Сяркоў. Мы — хлопцы жывучыя). * Кадру, кадру гнаць на фронт! Даволі іх тут песціць! Пара ім з даху злезці, каб не псаваць тут гонг! (Я.Колас. На шляхах волі). Сцяпану да- дзена адстаўка. Не псуй, брат, гонту, з даху злазь далоў (У.Корбан. Лоры і Жоры). Выклікаў аднойчы [трактарыста] Сцяпана старшыня калгаса ў свой кабінет. — Нам, братка, «балалаечнікаў» не трэба. Не хочаш быць чалавекам, дык, як той казаў, злазь з трактара і не псуй баразны (М.Пян- крат. Расказы дзеда Яўхіма). — Янкоўскі: Злазь з даху і не псуй гонту!; БРС. Злазь з даху, не псуй гонтаў. ЗЛОДЗЕЙ ХОЦЬ ВУГЛЫ ПАКІНЕ, А АГОНЬ УСЁ ЗАБЯРЭ. Пра разбу- рольную моц пажару. * — Збірала не адзін год, пэўна, дачцэ на пасаг... — Няма чаго ёй бога гнявіць. Гэта агонь, кажуць, усё забярэ, а злодзей хоць вуглы пакіне. Так што і бабе нешта асталося (В Адамчык. Чужая бацькаўшчына). — Федароўскі: Злодзей хоць вуглы пакіне, а агонь і тое забярэ; Пры- казкі: Ад злодзея вуглы застануцца, а ад агню нічога; Агонь горш за зло- дзея: злодзей хоць вуглы пакіне, а агонь нічога. ЗЛОДЗЕЮ АДНА ДАРОГА, А ХТО ШУКАЕ, ТАМУ МНОГА. Гаворыцца як сцвярджэнне, што злавіць злодзея — складаная справа. — А Пятрусь жа дома? — Дзе вы бачылі?.. Пабег шукаць [украдзенага каня]... З Та- машом Кірыкам удвух. Дык каб жа ведаў хоць, у які бок бегчы... — Але. Злодзею, як кажаш, адна дарога, а хто шукае, таму многа, — згадзілася Ганская (К.Крапіва. Мядзведзічы). * [Гапон:] Ах, доля ж наша горкая! Відна, як мы крэпка паснулі, зло- дзеі адпрала скацінку; трэба папрасіць каня ў суседа Ігната і гнацца. [Ку- ліна:] Ці ты адурэў, ці што? Куды ты пагонішся? Для цябе дзесяць дарог, а для злодзея адна (В.Дунін-Марцінкевіч. Залёты). — Насовіч: Вару адна дарога, а хто даганяеце таму многа; Федароўскі'. Злодзею адна дарога, а таму, хто гоніць, — дзесяць; Злодзею адна дарога, а тым, што ловяць, — дзесяць. З ЛЮБЫМ РАЙ І Ў ШАЛАШЫ. Гл. З мілым (з любым) рай і ў шалашы. ЗЛЯПІЎ БОГ ДУШУ — НІ Ў ПЕНЬ, НІ Ў ГРУШУ. Гаворыцца з асу- джэннем пра таго, хто недарэчна паводзіць сябе. І ўсе гэтыя дні гарнуўся [Мазура] да З мітры ка.., і ўжо на ўсе вычваранні Грушкі толькі са зло- сцю касавурыўся: «Зляпіў бог душу — ні ў пень, ні ў грушу» (В.Адам- чык. Год нулявы). І ўвесь час гэты чалавек апраўдваецца, прабачэння
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
16 👁