доктар ад жывата качаецца». Паспадзяваўся на сваю памяць, не загля- нуў у запісы — вось і наблытаў (М.Ткачоў. Згуртаванасць). З ДОБРЫМ ГАСПАДАРОМ НАЖЫВЕШСЯ, З ДРЭННЫМ ГОРА НА- БЯРЭШСЯ. Ад паводзін, якасцей гаспадара, кіраўніка, начальніка вельмі многае залежыць. З добрым гаспадаром, сынок, нажывешся, з дрэнным гора набярэшся. Не было ў нас наверсе гаспадароў. Схамянуліся, ды ба- юся — пазнавата (В.Шырко. Хай людзі бачаць). — Рапановіч: З добрым гаспадаром нажывешся, а з ліхім — гора на- бярэшся. ЗДРАДНІК ЗА АГРЫЗКІ ПРАДАСЦЬ РОДНЫХ І БЛІЗКІХ. Пра па- гардлівыя адносіны да здрадніка. — А што ад яго хацець, — вымавіў Дзягцяр. — Здраднік за агрызкі прадасць родных і блізкіх (І.Гурскі. Чужы хлеб). — Прыказкі: Здраднік за агрызкі прадасць родных і блізкіх. З ДУЖЫМ НЕ ДУЖАЙСЯ, З БАГАТЫМ НЕ СУДЗІСЯ. Ужываецца як сцвярджэнне, што судзіцца з багатым — безнадзейнася справа. Пачаліся суды. Ды даўно ўжо нехта разумны сказаў: з дужым не дужайся, з бага- тым не судзіся... (А.Якімовіч. Канец сервітуту). Сяляне вёскі Красны Бераг ужо даўно судзяцца з адміністрацыяй князя Радзівіла за сервітут- ную пашу. Апошнія капейкі выцягваюць з іх розныя дамарослыя адва- каты, але толку з гэтага няма... Не шкодзіла б успомніць тут усім вядо- мую прыказку: «З багатым не судзіся» (Я.Колас. На ростанях). З БАГА- ТЫМ НЕ ВАРТА СУДЗІЦЦА, А З ДУЖЫМ БІЦЦА [Стораж:] Я не суддзя, але наперад кажу, што з багатым не варта судзіцца, а з дужым біцца. [Жонка:] Мы яго засудзім, наша крыўда відавочная. [Стораж:] Пакуль сыты пахудзее, дык худы памрэ (У.Галубок. Суд). — Прыказкі: З дужым не барыся, а з багатым не судзіся; З моцным не біся, а з багатым не судзіся; З дужым лепш не бароцца, а з багатым не судзіцца. ЗІМНЯЯ НОЧКА — БАЦЬКУ САРОЧКА. Устар. Пра ручное прадзіва ў доўгія зімнія ночы. Сабіна дзеўкаю папасядзела за тымі кроснамі, нават помніць прымаўку: зімняя ночка — бацьку сарочка. Усё самі рабілі, ткалі, кроілі, шылі (А.Кажадуб. Стрэчанне). — Насовіч: Зімняя ночка — бацьку сарочка; Прыказкі: Зімняя ноч- ка — бацьку сарочка. З КІМ ЖЫЦЬ, ТАГО НЕ ГНЯВІЦЬ. Нельга крыўдзіць таго, з кім разам жывеш ці жыў. — Цвёрда вырашылі ехаць? — бедавала Параска. — Як жа так... — З кім жыць, — развёў рукамі Саўка, — таго не гнявіць (І.Гурскі. Вецер веку). — Насовіч: З кім жыць, таго не гнявіць. З КІМ ПАВЯДЗЕШСЯ, АД ТАГО І НАБЯРЭШСЯ. З кім дружыш, жывеш, водзішся, ад таго міжвольна пераймеш погляды, прывычкі і пад. Мой таварыш Сяргей вельмі ахвотнік да рыбалкі. Уцягнуў ён у гэтую справу і мяне. Ды так уцягнуў — па самыя вушы! Недарэмна ж кажуць: «З кім павядзешся, ад таго набярэшся» (А.Якімовіч. На рыбалцы). Шы- манскі сядзеў моўчкі, поўны дум, як далей жыць. «З кім павядзешся, ад таго і набярэшся, — меркаваў ён. — Калі апынуўся ў балоце, дык трэба неяк выкіроўвацца, каб не трапіць у дрыгву, бо можа засмактаць» (І.Гурскі. Чужы хлеб). [Валерыя Герасімаўна:] Не, дарагуша, далей ад такой інтэлігенцыі... Бо з кім павядзешся, ад таго і набярэшся (П.Васілеўскі. 2x2=?). А калі ведаеш, дык не хаўрусуйся абы з кім. Не- дарэмна ж кажуць: з кім павядзешся, ад таго і набярэшся. Кніжкі лепей чытай, з добрымі людзьмі сустракайся... (Б.Сачанка. Вялікі Лес). 87
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁