сярод уркаганаў. Як яно будзе? Вырашыў: з ваўкамі жыць, па-ваўчы-
наму выць (С.Грахоўскі. Зона маўчання). Быццам яму, Петраку, вялікая
радасць піць з ім [Гужам] гарэлку, прыслужваць ды яшчэ слухаць яго
знявагі? Але калі хочаш жыць, мусіш трываць не такое. З ваўкамі
жыць — па-ваўчынаму і выць (В.Быкаў. Знак бяды).
* Прыйшлося б і Гарыдаўцу тады быць спіцай толькі ў нечым калясе.
Баяўся гэтага Гарыдавец, але, калі пайшоў, здружыўшыся, у лес з ваўка-
мі — па-ваўчынаму і вый (М.Танк. Янук Сяліба). Тут толькі пакажы сла-
басць, дык цябе адразу з'ядуць, бо навокал ваўкі, каб з імі жыць, трэба
па-воўчаму выць... (І.Шамякін. Гандлярка і паэт). Меў Міхед вялікі во-
пыт, мог з ваўком па-воўчы выць (А.Астрэйка. Прыгоды дзеда Міхеда).
— Прыказкі: З ваўкамі жыць — па-воўчу выць; Сярод ваўкоў
жыць — па-воўчу і выць.
З ВАЧЭЙ (З ВОЧ) ДАЛОЎ І З СЭРЦА ВОН. Каго не бачыш, таго і забы-
ваеш, пра таго і перастаеш думаць. Ваяк не судзіць Насця строга, і ім
даруецца віна. Такіх выпадкаў мімалётных, нязначных стрэч, пустых, як
сон, у жыцці налічыцца мільён, іх час праносіць беззваротна паводле
прыказкі журботнай: «З вачэй далоў — і з сэрца вон» (Я.Колас. На
шляхах волі). Каб Сяргей увесь час быў дома, дык яна б [Волька] і не
падумала пра Чыгараўца. Мусіць, праўда ў той прыказцы гаворыцца: «З
воч далоў і з сэрца вон» (Р.Сабаленка. Перастарка). [Ірына:] Ах, Ся-
рожа, Сярожа!.. Цяпер усе хлопцы пасля арміі ў горадзе застаюцца. Я і
падумала. Значыць, праўду кажуць: з вачэй далоў і з сэрца вон (М.Ма-
тукоўскі. Наследны прынц). Вось і адплата! Не хочуць успамінаць. З ва-
чэй далоў і з сэрца вон... А, бывала ж, гарнуліся, кляліся ў вернасці,
віншавалі з перамогай (ААсіпенка. Лабірынты страху).
— Прыказкі: Як з вачэй, то і з думкі; Абы з воч, дык і з памяці проч.
З ВОЧ ДАЛОЎ І З СЭРЦА ВОН. Гл. З вачэй (з воч) далоў і з сэрца вон.
З
ВЯЛІКАГА
ГРОМУ
ЧАСАМІ,
ЗАЎСЁДЫ
МАЛЫ
ДОЖДЖ
БЫ-
ВАЕ. Якая-н. справа, шумная, гучная напачатку, часам завяршаецца
нікчэмнымі вынікамі. — Што скажаш, Янка: хораша, утульна, спакойна
тут! — сказаў, азіраючыся навакол, Лабановіч. — Што хораша, то хо-
раша, але не гэта я спадзяваўся пачуць ад цябе, — заўважыў Янка: —
Выходзіць, з вялікага грому малы дождж! (Я.Колас. На ростанях). [Бан-
дарчык:] Слава пра наш калгас грыміць на ўсю вобласць. [Здаравею!:]
Грыміць, брат, грыміць. Толькі з вялікага грому часамі малы дождж бы-
вае (К.Крапіва. Пяюць жаваранкі). — Ну, цябе не судзяць... Ды і іх не
стануць, — супакоіў Пярэмскі. — З вялікага грому — заўсёды малы
дождж (ААсіпенка. Непрыкаяны маладзік). [Насця:] Яна ж ужо ўсё
сказала, што ёй трэба было. [Нюша:] А я чакала большай навальніцы.
[Федзя:] А гэта заўсёды так: з вялікага грому — малы дождж! (В.Зуб.
Злавацца не трэба). З ВЯЛІКАЕ ХМАРЫ МАЛЫ ДОЖДЖ. Другім рэй-
сам паехалі, мо паспеюць да цёмнага... Казаў шафёр — многія вярхі на-
цярэблены ўжо, пабраны. На сухастой давялося націскаць. — З вялікае
хмары малы дождж... А дзень канчаецца ўжо (П.Місько. Хлопцы, чые
вы будзеце...).
—
Насовіч: З вялікага грому часам малы дождж бываець; Ляцкі: З
вялікага грому малы дождж; Прыказкі: З вялікае хмары малы дождж.
З ВЯЛІКАЕ ХМАРЫ МАЛЫ ДОЖДЖ. Гл. З вялікага грому часамі, заў-
сёды малы дождж бывае.
ЗДАРАЕЦЦА, ШТО І ДОКТАР АД ЖЫВАТА КАЧАЕЦЦА. І бывалы ча-
лавек можа памыліцца. Гаворыцца ў апраўданне чыйго-н. промаху,
памылкі. Сін.: Конь на чатырох нагах, і то спатыкаецца. Што ж, я са-
праўды памыліўся. Атрымалася, як у той прыказцы: «Здараецца, што і
86
Дадатковыя словы
зядуць
12 👁