УДАРЫЦЬ),
ПАЛКУ
(КІЙ)
ЗНОЙДЗЕШ.
—
Хіба
каб
дзе
спыніцца
пагрэцца... — Дзе ж ты тут пагрэешся? — Захацеўшы сабаку выцяць,
дык кія знойдзеш (К.Чорны. Вясна). [Іванчанка:] Гэта ж не блізка. Як
жа ты дарогу знайшла? [Люба:] Захацеўшы сабаку ўдарыць, палку зной-
дзеш
(А.Кучар.
Заложнікі).
КАЛІ
ЗАХОЧАШ
САБАКУ
ВЫЦЯЦЬ,
ТО
КІЙ ЗНОЙДЗЕШ. — Алеся, ты тут? — крычала з-пад хаты маладым
голасам прысадзістая дзеўка ў малінавай вязанай хустцы. — Го, тут!.. —
Газы пазыч. — А ці ёсць там у саміх? — Калі захочаш сабаку выцяць,
то кій знойдзеш... (ВАдамчык. Чужая бацькаўшчына).
—
Янкоўскі: Захацеўшы сабаку выцяць, кія знойдзеш; Прыказкі: Як
захочаш выцяць сабаку, дык і кій знойдзеш; Хто хоча сабаку ўдарыць, той
кій найдзе.
ЗА ШТО КУПІЎ, ЗА ТОЕ І ПРАДАЮ. Паўтараю тое, што чуў. Ка-
жуць, калі не ручаюцца за дакладнасць паведамлення. [Касперскі:] Не
можа быць!.. [Лучыніна:] За што купіла, за тое прадаю... Прыехаў стар-
шыня савета з раёна, расказваў... (І.Гурскі. Хлеб). — А можа, хлусіць
ваша знаёмая?.. — Ну, за гэта я не магу ручацца. За што купіў, за тое і
прадаю (І.Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). — Думаеш, пра Ан-
ціпа Партаса я выдумаў? — стараўся апраўдаць сябе Архіп Архіпавіч. —
Далібог, не. А, казаў той, за што купіў, за тое і прадаю... (І.Сіняўскі. На
паляванні). — Што скажаш? — прыпыніўся надзьмуты, чырвоны ад
злосці Корсак. — Праўда, за што купіў, за тое і прадаю: бальшавікі
арыштавалі Аўсяніка (В.Адамчык. І скажа той, хто народзіцца). Пры
чым тут я? За што купіў, за тое прадаў (В.Каваленка. Падвышанае
неба).
— Насовіч: За што купіў, за тое й прадаў; Ляцкі: За што купіў, за тое
й прадаў.
З БАГАТЫМ НЕ ВАРТА СУДЗІЦЦА, А З ДУЖЫМ БІЦЦА. Гл. З дужым
не дужайся, з багатым не судзіся.
ЗБРОДЛІВАЙ
КОШЦЫ
ХВОСТ
УЦІНАЮЦЬ.
Шкадлівага,
прагавітага
чалавека чакае пакаранне. Скажам, чалавек, па сваёй прагавітасці або
празмернай цікаўнасці, улез не ў сваю справу. За гэта ён пакараны.
Гэта з'ява выклікае ў нас прыказку, скажам, такую: «Збродлівай кошцы
хвост уцінаюць» (К.Крапіва. Беларускія прыказкі).
— Насовіч: Збродлівай кошцы хвост уцінаюць.
ЗВАРАНАЙ РЫБЕ ВАДА НЕ ПАТРЭБНА. Гаворыцца як папярэджанне не
рабіць што-н. недарэчнае. [Багдан:) Захапілі мы дзядзінец, як ты нам за-
гадаў. Разбілі і знішчылі ўсё дашчэнту. Усіх пусцілі пад меч. А гэтую
ляльку... да цябе прывязлі. Рабі з ёю, што хочаш, твая воля! [Машэка:]
Развязаць!.. [Сымонка развязвае Ганцы рукі.] [Багдан:] Дарма! Не варта
гэтага рабіць, Машэка. Нашто ёй воля? Зваранай рыбе вада не патрэб-
на! (В.Вольскі. Машэка).
— Янкоўскі: Зваранай рыбе вада не патрэбна.
З
ВАЎКАМІ
ЖЫЦЬ
—
ПА-ВОЎЧЫ
(ПА-ВОЎЧАМУ,
ПА-ВАЎЧЫ-
КАМУ) ВЫЦЬ. Жывучы ў пэўным асяроддзі, чалавек мусіць прыстасоў-
вацца да яго, рабіць так, як і тыя, з кім ён жыве. Сін.: Трапіў у вараны,
крычы, як яны. Дзе дзецца ад усяго гэтага [прагавітага і агіднага]? Ці
плюнуць на ўсё, адрачыся ад усяго ды ісці ў свет, шукаць сабе працы і
людскога жыцця, ці змагацца з усім гэтым (але якім чынам?), ці, нарэ-
шце, махнуць на ўсё рукой, рабіць па прыказцы «з ваўкамі жыць, па-
воўчы выць» (К.Крапіва. Мядзведзічы). Але ж гэта глупства, цяпер жа
не тое. З ваўкамі жыць — па-воўчаму выць. Але хто ж воўк, дзе хаваец-
ца гэтая воўчая злосць, у каго ж гэты лёскат воўчых зубоў. Дзе ваўкі,
дзе іх воўчыя зубы? (М.Лынькоў. Апошні зверыядавец). Я адзін чужы
85
Дадатковыя словы
зява
7 👁