шчына). Леанора згледзела яго [Веню], пажартавала: — Сядай, мілы
мой, харошы, за пастой не плацім грошы (В.Мыслівец. Мужанцы).
— Насовіч: За пастой не плацяць, а дорага бяруць; Раманаў: За па-
стой грошай не бяруць.
ЗА ПЕРАБОРЫ ЛАПЦІ ДЫ АБОРЫ. Кажуць неадабральна пра капрыз-
нага, пераборлівага чалавека, якога чакае пройгрыш, няўдача.
* Пры выбары жаніха, таго, з кім давядзецца ўсё жыццё жыць разам,
быт, у полі, і за сталом, і ў пасцелі, яе [жаночую] волю не ўлічвалі. «За
пераборы дастаюцца пасталы і аборы» (Б.Сачанка. Вечны кругазварот).
—
Насовіч: За пераборы — лапці ды аборы; Прыказкі: За пера-
боры — лапці ды аборы; Чэраз вялікія пераборы асталіся пасталы ды
аборы; З вялікіх выбораў — лапці ды аборы.
ЗА ПЧОЛКАЮ — У МЁД, ЗА ЖУКАМ — У ГНОЙ. Зносіны з добрым
чалавекам даюць добрыя вынікі, а з дрэнным — завяршаюцца дрэнна.
Трэба падыход [да людзей], каб вадзіца з нашага калодзежа была не
горшай для іх, чым брагінская ці Хойніцкая. Праўду людзі кажуць: за
пчолкаю — у мёд, за жуком — у гной (В.Шырко. Сцяжына да людзей).
* Такі ж не мелюць языком, а праўду кажуць людзі: як папаўзеш ты
за жуком, дык апынешся ў брудзе (К.Крапіва. Мурашка і Жук).
— Янкоўскі: За пчолкаю — у мёд, за жукам — у гной.
ЗДРАДЗІЎ ДРАСЁН — НЕ БУДЗЕ КРАСЁН. Гл. Пайшоў (зарадзіў) дра-
сён — не будзе красён.
ЗА СПРОС НЕ Б'ЮЦЬ У НОС. За зварот да каго-н. з пытаннем, прось-
бай не павінны крыўдзіцца. Сін.: За спрос платы не бяруць. — Колькі гад-
коў табе? Надта ты малая для сорак чацвёртага... — Не, я з пяцідзеся-
тага. Кажуць, што з пяцідзесятага, — паправілася Віня. — Ну, так я і
думала. Проста, дай папытаюся, кажу сабе. За спрос не б'юць у нос...
(В.Іпатава. Вузялок Святагора). — Ці прадаецца зруб? — паглядзела
запытальна на мужа жонка. — Дый ці дазволяць там, у вёсцы, дачу табе
мець? — Трэба паспрабаваць, — вырвалася ў Архіповіча. — За спрос,
кажуць, не б'юць у нос (Б.Сачанка. Зруб). Я і сам не сляпы — бачу
[што хлеў вось-вось разваліцца]. Паехаў у Глініцы, там лясніцтва, авось
памогуць. Як той казаў: за спрос не б'юць у нос (В.Шырко. Споведзь
правінцыяла).
— Прыказкі: За спрос не б'юць у нос.
ЗА СПРОС ПЛАТЫ НЕ БЯРУЦЬ. За зварот да каго-н. з пытаннем,
просьбай не павінны крыўдзіцца. Сін.: За спрос не б'юць у нос. [Калібераў:]
Ну, а як жа ты, Гарошка, да ўборачнай падрыхтаваўся? За колькі дзён
думаеш выканаць хлебапастаўкі? [Гарошка:] Вось таму, Сцяпан Васілье-
віч, я і заехаў да вас. Прасіць буду. Вельмі буду прасіць. [Калібераў:] За
спрос платы не бяруць (А. Макаёнак. Выбачайце, калі ласка).
ЗАСТАЎ ДУРНЯ БОГУ МАЛІЦЦА, ДЫК ЁН ЛОБ РАЗАБ'Е. Гл. Загадай
дурню богу маліцца, дык ён і лоб разаб'е.
ЗАХАЦЕЎШЫ
САБАКУ
ВЫЦЯЦЬ,
ПАЛКУ
ЗНОЙДЗЕШ.
Гл.
Захочаш
сабаку выцяць (ударыць) — палку (кій) знойдзеш.
ЗАХОЧАШ
САБАКУ
ВЫЦЯЦЬ
(УДАРЫЦЬ)
—
ПАЛКУ
(КІЙ)
ЗНОЙ-
ДЗЕШ. Калі захочаш дасягнуць чаго-н., то дасягнеш. — Так што, Іване,
дабывай стрэльбу. А як, падумай. За Пцічою легіянеры стаяць, па сёлах
шастаюць, часам адстаюць ад абозаў. Папалюй за каторым, от і ка-
рабін... — Яно праўда. Захочаш сабаку выцяць — палку знойдзеш
(С.Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка). У народзе гавораць: «Захочаш
ударыць сабаку — палку знойдзеш». Сапраўднае валоданне мовай пры-
ходзіць па-сапраўднаму тады, калі вучань адчуе практычнае значэнне яе
(Я.Ермаловіч.
Сіняя
птушка).
ЗАХАЦЕЎШЫ
САБАКУ
ВЫЦЯЦЬ
84
Дадатковыя словы
бюць, разабе
7 👁