сды). [Віктар] адзін не п'е, няма яшчэ такое звычкі, а ў кампаніі — атлёт... Павесіўся б, як той цыган, за кампанію... (П.Місько. Ціхае лета). — Прыказкі: За кампанію цыган павесіўся. ЗАКІНЕШ НАЗАД — ЗНОЙДЗЕШ НАПЕРАДЗЕ. Гл. Кінь (кінеш) за са бою, то знойдзеш перад сабою. ЗАКІНЬ НАПЕРАД — ЗНОЙДЗЕШ ЗЗАДУ Гл. Кінь (кінеш, закінь) на- перад — знойдзеш ззаду. ЗАКОН ШТО ДЫШЛА, КУДЫ ПАВЯРНУЎ, ТУДЫ І ВЫЙШЛА. Закон заўсёды можа быць выкарыстаны самачынна, самаўпраўна. Гаворыцца як адмоўная ацэнка несправядлівасці, што чыніцца пад прыкрыццём закона. А пасвіць жывёлу і ў пушчы і на Абадку нам па старых законах было за- баронена. Забараняе нам гэта рабіць не закон, а пан. Вось тут і разбя- рыся ў такіх законах. Недарэмна ж кажуць: «Закон што дышла, куды павярнуў, туды і выйшла...» (А.Якімовіч. Канец сервітуту). — Закон, су- седзе, што дышла, куды павярнуў, туды і выйшла, — ківаў галавой Да- ніла (І.Аношкін. Чырвоная каліна стаяла). Закон што дышла, куды па- вярнуў, туды і выйшла. За аднолькавае злачынства адзін, скажам, атрымлівае 15 гадоў, другі 5 ці нават З гады пазбаўлення волі (Звязда. 1992, 13 лют.). * Аказваецца, мы парушэнне зрабілі, ледзь па вымове нам не закацілі. Хоць і кажуць: закон што дышла, як павершен, так і выйшла, але ж... Тая прымаўка ад старых часоў. Цяпер лепш закон не парушаць (Б.Сачанка. Дарога ў Хатынь). — Прыказкі: Закон як дышла: куды павярнуў, туды і выйшла. ЗА МАЁ ЖЫТА ДЫ МЯНЕ І ПАБІТА. Гаворыцца з незадавальненнем, калi каму-н. за яго дабро адплачваюць злом. Куды я трапіў? І мяне, няй- накш, як рыштанта водзяць? А за што? За маё жыта ды мяне і пабіта (Б.Сачанка. Вялікі Лес). — Насовіч: За мае жыта ды й мне набіта; Прыказкі. За маё жыта мяне пабіта; За наша жыта нам жа пабіта; За маё жыта ды мяне ж біта. ЗА НЯЎДАЧУ ДАЮЦЬ ПРЫДАЧУ. Кажуць пра няўдалую, непрыгожую дзяўчыну, якой, каб выйсці замуж, патрэбны вялікі пасаг. — А бацька ж Антолін казаў, — падхапіла маці, — што калі Антоля пойдзе за добрага хлопца, дык ён дасць самую лепшую карову, свінню, дзве авечкі і пяць- дзесят рублёў золатам... — За няўдачу заўсёды даюць прыдачу, — бур- кнуў Тодар (К.Крапіва. Каровін мужык). — Янкоўскі: За няўдачу даюць прыдачу. ЗАПАС БЯДЫ НЕ ЧЫНІЦЬ Запас ніколі не пашкодзіць. Запас бяды не чыніць, і Храпавіцкі распараджаецца, каб Салавей паслаў яшчэ хурма- нку ў горад па гарэлку, — ці мала якая патрэба можа быць у гарэлцы? (Р.Мурашка. Салаўі святога Палікара). [Ядзя:] Мне не патрэбны вашы запасы. [Федзя:] Запас бяды не чыніць (І.Козел. Над хвалямі Сера- бранкі). Хяндога ведаў, што галодны чалавек не толькі набівае жывот, але клапоціцца і пра чорны дзень... Запас бяды не чыніць (М.Аўрам- чык. Палон). Мацвей прамаўчаў, ведаў: перастараўся, не варта было лезці ў гэтае сена, накошанае ў лясніцтве. Дык брат наўміў: «Прывязі, запас бяды не чыніць» (М.Воранаў. Сена аленям). — Насовіч: Запас бяды не чыніць; Прыказкі: Запас бяды не чыніць. ЗА ПАСТОЙ ГРОШЫ НЕ ПЛАЦЯЦЬ. Кажуць пры запрашэнні сесці. Сін.: У нагах праўды няма. — Сядай, мой мілы, мой харошы, бо за «пастой» не плацяць грошы, — сказаў сярмяжнік дабрадушны... (Я.Колас. Новая зямля). Ваўчок, прыткнуўшыся да большага, абслізганага ўлетку.. [ка- меня], махнуў рукою, запрашаючы сесці Міцю: — Садзіся, чаго там, за пастой, як кажуць, грошы не плацяць (В.Адамчык. Чужая бацькаў- $3
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁