З АДКЛАДУ НЯМА ЛАДУ. Не варта адкладваць на пазнейшы нас тое, што можна ці трэба зрабіць неадкладна. Сін.: Адклад не ідзе на (у) лад; Тое, што можна зрабіць сёння, не трэба адкладваць на заўтра. Нялёгка ўсе гэта «ўціснуць» у рамкі звычайнага нарыса. Але ж, як любіць гава- рыць Рыгор Іванавіч, за адкладу няма ладу, паколькі нічога само не зробіцца (В.Праскураў. Бярозавы сок). — Прыказкі З адкладу няма ладу. ЗА ДОБРЫМ МУЖАМ І ВАРОНА ЖОНА, А ЗА КЕПСКІМ І КНЯГІНЯ ЗАГІНЕ. Гаворыцца як сцвярджэнне, што ў сям'і вельмі многае залежыць ад паводзін, якасцей мужа. А наконт талковай жонкі, не ў крыўду ска- зана, то за добрым мужам — і варона жона, а за кепскім — і княгіня загіне. Так у жыцці бывае (А.Варановіч. Сын). — Насовіч: За добрым мужыком і гулінда Жана, а за дурным і папоў- на раба; Прыказкі За добрым мужам і варонка жонка, а за дурным і кня- гіня загіне. ЗА ДУРНОЙ ГАЛАВОЙ НАГАМ НЕСПАКОЙ (НЕБАЛАЗЕ). За непраду- маныя дзеянні, учынкі даводзіцца разлічвацца, паўторна рабіць што-н., яшчэ раз ісці куды-н. і г.д. — Вось, кажуць, забралі сёння пяцёх [сялян], дый не знайся. Гарапнікам як прыгналі, то пазавозілі ўсё назад пану. — За дурной галавою ды нагам неспакой (Р.Мурашка. Сын). Праца паві- нна быць абдумана, а то бывае: «За дурной галавой нагам небалазе» (К.Крапіва. Беларускія прыказкі). Рагуля ўпершыню падумаў: «За ду- рной галавой нагам неспакой; колькі разоў я прапанаваў мець рэзерві- стаў для пасылкі ў школы разведчыкаў. Дастаткова было ім выплачваць невялікую стыпендыю. Дык не пажадаў, скупеча» (І.Гурскі. Чужы хлеб). — Насовіч: За дурною галавою нагам няма пакою; Ляцкі: За дурной галавой нагам неўпакой; Прыказкі За дурной галавой нагам непакой; За дурною галавою нагам небалазе. ЗАЙМІ ЧОРТА АД ВАРОТ, ДЫК ЁН ЦЕРАЗ ПЛОТ. Гаворыцца пра бес- карыснасць якіх-н. дзеянняў, бо яны не дадуць станоўчых вынікаў. Гэтыя новыя межы на знос пойдуць. І гэта, што падзялілі гэтыя дзялянкі, што адхапілі ад хутароў (і тваё тут дабро запала), — усё ў адзін кацёл пой- дзе. Усё як ёсць!.. Народ, можа, паддавацца не будзе, але гэта... займі чорта ад варот, дык ён цераз плот! (К.Чорны. Лявон Бушмар). — Федароўскі: Заступі чорту ад акна, то ён праз дзверы; Заступі чорту парога, то ён у комін. ЗА КАМПАНІЮ І ЦЫГАН ПАВЕСІЎСЯ. Гаворыцца жартаўліва пра таго, хто гатоў рабіць што-н. заадно з іншымі толькі таму, што гэтае самае робяць і яны. Міхась таксама спачатку не згаджаўся гуляць [у кар- ты]. І толькі тады, калі Васіль раззлаваўся і сказаў яму, каб не вьшом- ваўся, як тая паненка, ён узяў карты — за кампанію, маўляў, і цыган павесіўся (Л.Гаўрылкін. Сорак кіламетраў роздуму). — Па злоту з брата — не вялікая страта, га?.. — За кампанію, кажуць цыган па- весіўся... Можна і так (В.Адамчык. Чужая бацькаўшчына). Кажуць, за кампанію і цыган павесіўся. Дык вось і з малодшымі палітрукамі нешта падобнае было — «беластоцкія», у тым ліку і лектараў брат, вырашылі ехаць да месца службы кружной дарогай, праз Гродна, балазе быў час, і яны, такім чынам, ніколькі не пазніліся (І.Чыгрынаў. Плач пера- пёлкі). * Пятро Аляксеевіч шаўковы, пакуль у кампанію не зацягнуць. А за кампанію ён гатоў павесіцца, як той цыган (І.Шамякін. Завіруха). — Не ведаю, як хто, а я буду спаць пад яблыняй, — заявіў Толік.. — Я таксама ў садзе, — сказаў Ігарок... — Ля, як той цыган, што за кампанію па- весіўся. — Старэйшы таксама пажадаў спаць у садзе (Л. Гаўрын Кін. Ка- 82
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
7 👁