Сін.: Будзе і на нашай вуліцы свята. Ці не скажаце, што чуваш, У вас аб
вашых беларусах, як жывуць эсдэкі, эсэры? Калі «загляне сонца ў наша
аконца»? (Я.Нёманскі. Драпежнікі). Ці ж гэта жыццё, шчасце? Людзі і
дня не знаюць без трывогі і бяды. Можа, калі загляне сонца і ў наша
аконца (М.Машара. «Крэсы» змагаюцца). — Згода, хлопча, — адказаў
Максім Платонавіч. — Няхай загляне сонца ў наша аконца (І. Аношкін.
Чырвоная каліна стаяла).
* Не, няпраўда! Быць не можа, каб не грэла цёпла сонца. Наша праў-
да нам паможа — блісне нам святло ў аконца! (Я.Колас. Сябрам).
— Насовіч: Загляне сонца і ў наша ваконца; Федароўскі: І наша сло-
нца ўвойдзе ў ваконца.
ЗАДАМ (НАЗАД) ТОЛЬКІ РАКІ ПОЎЗАЮЦЬ (ПАЎЗУЦЬ, ХОДЗЯЦЬ).
Нельга адмаўляцца ад сказанага ці ад ранейшага рашэння, абяцання і пад.
Там [у вобласці] адны паспачувалі, другія адказалі больш акрэслена: не-
чага заднім розумам хваліцца, задам толькі ракі поўзаюць (А.Асіпенка.
Непрыкаяны маладзік). — Калі не адмаўляецеся, можаце атрымаць за-
данне. Не адмаўляецеся? — Задам толькі ракі ходзяць, — нахмурана
адказаў Салавянчык (Я.Радкевіч. Закон прыцяжэння). — Памешчы-
цкую маёмасць, якую мы па несвядомасці прыхапілі, маглі б і вярнуць,
на ліха яна нам здалася, а зямлю ніяк не можам. — Нічога памешчыку
не аддавайце... Назад толькі ракі поўзаюць (І.Гурскі. Вецер веку). — З
жонкай, значыць, ладу не будзе? — Ніколі, — памаўчаў [Сінеў] і да-
даў: — Назад толькі ракі поўзаюць (А.Масарэнка. Баргузінскае лета).
«Ці варта пачынаць? — нібы нехта шаптаў.. збоку. — Можа, пачакаеш?
Можа, Вадзім Мікалаевіч...» — «Ніякіх «можа»! — аж узлаваўся Ці-
ток. — Толькі ракі паўзуць назад» (М.Гамолка. Лясная крэпасць).
* Людзі кінуліся ісці назад, забыўшыся на сваё прызначэнне, забыў-
шыся пра тое, што вяртання няма, усё там, наперадзе, што толькі ракі
адыходзяць назад (В.Казько. Хроніка дзетдомаўскага саду).
— Ліцвінка: Назад (задам) толькі ракі поўзаюць.
ЗАДАРАМ І СКУЛКА НЕ СЯДЗЕ. Задарам, бясплатна нічога не робіцца.
Часцей ужываецца як рэакцыя на словы д а р м а, з а д а р ам у папя-
рэднім выказванні. Сін.: Дарма і каза ваўку не скача. — Ну? Аддаеш
мне Бязлапага [бабра]?.. — Ты не жартуеш, Хвост? — Не дарма ж, Ан-
дрэевіч... — Дзіва што — задарам і скулка не сядзе... (А.Масарэнка. На
бабровых тонях).
— Прыказкі: Дарэмна і скула не сядзе.
ЗАДАРМА КАЗА ВАЎКУ НЕ СКАЧА. Гл. Дарма (задарма) і каза ваў-
ку не скача.
ЗА
ДВУМА
ЗАЙЦАМІ
ПАГОНІШСЯ,
НІВОДНАГА
(НІ
АДНАГО)
НЕ
ЗЛОВІШ. Калі возьмешся адразу за некалькі спраў, то не дасягнеш пос-
пеху ні ў адной. [Афіцэр:] Ты не ведаеш, дзе гэта, ну, як яе, Алеська?
[Ахрэм:] Алеська?.. Якая?.. Не ведаю такой! [Афіцэр:] Вось табе і гаспа-
дар: пакуль звярнуўся — птушка ўцякла! Нездарма прыказка кажа: «За
двума зайцамі пагонішся, ніводнага не зловіш» (У.Галубок. Краб). [Ва-
лодзя:] А ты ўжо і прыраўнавала [Валю]. [Надя:] Глядзі, брат, за двума
зайцамі пагонішся, ніводнага не зловіш. [Валодзя:] За гэтым зайцам я
не ганяюся. [Надзя:] Дык, можа, заяц за табой? [Валодзя:] У нас з ёю
старая дружба (К.Крапіва. Зацікаўленая асоба). [Шпакоўскі:] Ах, ах, га-
лава! Такую кабеціну выпусціць. Ну і Марфа, не чакаў я ад цябе гэтага.
[Пушкарэвіч:]
За
двумя
зайцамі
пагонішся,
ні
аднаго
не
зловіш
(І.Гурскі. Свае людзі).
—
Янкоўскі: За двума зайцамі пагонішся— ніводнага, не зловіш;
Прыказкі. За двума зайцамі пагонішся — ні аднаго не паймае ш.
81
8 👁