Хай гавораць, што, нібыта, біты варты двух нябітых; я па вопыту
здабытым раю быць табе не бітым (А.Александровіч. Парада).
— Насовіч: За бітага аднаго двух нябітых даюць, ды не бяруць; Пры-
казкі: За аднаго бітага даюць дзесяць нябітых, а іх і так не бяруць.
ЗА БАГАЦЦЕ РОЗУМУ НЕ КУПІШ
*
[Ян:] Але, кажучы між намі, і ў Парыжы дурань зглупіць: каб меў зо-
лата пудамі, сабе розуму не купіць (В.Дунін-Марцінкевіч. Сялянка).
—
Федароўскі: Усе за грошы купіш, толькі розуму не купіш; Пры-
казкі: За багацце розуму не купіш.
ЗАБІЛІ ЗАЙЦА НЕ ЗАБІЛІ, А ГУКУ (ШУМУ) МНОГА НАРАБІЛІ. Хоць
вынікі і нязначныя, але водгалас ад якіх-н. дзеянняў вялікі. — Як ваша
ўражанне? Словам, раскажыце, якія вынікі ад выбуху? — Вынік, —
усміхнуўся Зазыба і пачухаў патыліцу, яўна спрабуючы гэтакім чынам
зменшыць уражанне ад свае ўсмешкі. — Ведаеце, ёсць такая людская
прымаўка: забілі зайца — не забілі, а шуму многа нарабілі (І.Чыгрынаў.
Свае і чужынцы).
— З паэмы Я. Коласа «Новая зямля», адзін з раздзелаў якой («Зіма ў
Парэччы») завяршаецца радкамі: «Нідзе не бачылі зайцоў, і дзядзьку
стрэліць не прыйшлося, але пачулі ад Антося: — Забілі зайца не забілі,
але, брат, гуку нарабілі».
ЗА
БІТАГА
ДВУХ
НЯБІТЫХ
ДАЮЦЬ.
Гл.
За
аднаго
бітага
двух
нябітых даюць.
ЗАВІ ХОЦЬ ГАРШКОМ, ТОЛЬКІ Ў ПЕЧ НЕ СТАЎЛЯЙ. Гл. Хоць гар-
пеком заві (называй), адно ў печ не стаўляй.
ЗА ВЯЛІКІМ ПАГОНІШСЯ — І МАЛОЕ ЗАГУБІШ. Калі паквапішся на
што-н. значнае, вялікае, то не даб'ешся поспеху і ў малым. Лепш бы пе-
ракуліць той [эшалон], што ідзе на фронт. Але ж фашыстам не зага-
даеш, які эшалон паслаць на пагібель. За вялікім пагонішся — і малое
згубіш (І.Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску).
—
Федароўскі: Пажанешся за вялікім, то й малое згубіш; Паквапішся
на вялікае, то й малое згубіш; Прыказкі: Не ганіся за вялікім, а то й малое
згубіш.
ЗАГАДАЙ ДУРНЮ БОГУ МАЛІЦЦА, ДЫК ЁН І ЛОБ РАЗАБ'Е. Занад-
та руплівы чалавек толькі шкодзіць справе. Гаворыцца з асуджэннем пра
чалавека, які перастараўся. Не растлумачылі вам як мае быць гэтай
справы. Вы, мусіць, чулі прыказку: загадай дурню богу маліцца, дык ён
і лоб разаб'е. Калі сапраўды вас хто-небудзь гнаў на пасёлкі, дык да яго
гэта прыказка вельмі падыходзіць (К.Крапіва. Мядзведзічы). Чаго вы
лезеце кожную хвіліну?.. Паспрабуйце самі вызваліцца з такіх путаў.
Праўду кажуць: загадай дурню богу маліцца, дык ён і лоб разаб'е
(Я.Маўр.
Палескія
рабінзоны).
ПАШЛІ
(ЗАСТАЎ)
ДУРНЯ
БОГУ
МАЛІЦЦА, ДЫК ЁН ЛОБ РАЗАБ'Е. Многія члены рады недаўменна
глядзелі на прамоўцу: што стары меле? Іваноўскі аж заёрзаў на месцы:
«З глузду з'ехаў Іван, далібог з глузду з'ехаў... бо, пашлі дурня богу
маліцца, дык ён лоб разаб'е» (І.Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску).
Другі [кантралёр] праверыў бы, склаў адчэпны акт, маўляў, ёсць нязна-
чныя недахопы, але і яны будуць выпраўлены, а я сур'ёзна ўзяўся за
справу. Кажуць жа, застаў дурня богу маліцца, дык ён лоб разаб'е
(В.Шырко. Споведзь правінцыяла).
— Насовіч: Застаў дурня богу маліцца, дак і лоб сабе расквасіць; Пры-
казкі: Застаў дурака богу маліцца — увесь лоб праб'е; Навучы дурня
маліцца, то ён і лоб паб'е.
ЗАГЛЯНЕ СОНЦА І У НАША АКОНЦА. Даб'ёмся і мы свайго, збудуц-
ца нашы надзеі. Кажуць у цяжкі час з надзеяй, што няўдачы мінуцца.
80
Дадатковыя словы
дабешся, дабёмся, зехаў, пабе, прабе, разабе, сурёзна
9 👁