яны слеплі, глухлі. Ды, як тады казалі, жывы ў зямлю не ляжаш... (Б.Сачанка. Вечны кругазварот). — Як гляну во на рэчку, так і свайго хлопчыка ўспомню. — Што ты, Вольга? — перасільваючы боль у крыжы, адапхнулася ад слупка Алеся. — Жывым у магілу не ляжаш (В Адамчык. Год нулявы). ♦Гэта ж у зямлю жывой трэба лепш, чуючы гэткія штукі... (Ц.Гартны. Сокі даліны). Не сілы дзеда цягацца па хатах, але што зробіш — не лезці ж жывым у яму (У.Галубок. Смерць старца). І зноў тут Вараны напружыў спіну, і зноў штодзень яму без жалю плечы трэ хамут (бо не ў зямлю ж жывому лезці) (К.Крапіва. Вараны). — Прыказкі: Жывы ў зямлю не палезеш. ЖЫВЫМ НАЎМЕ ЖЫВОЕ. Гл. Жывому (жывым) наўме жывое. ЖЫВЫМ У ЗЯМЛЮ НЕ ПАЛЕЗЕШ. Гл. Жывы (жывым) у зямлю не ЖЫВЫ ПРА ЖЫВОЕ І ДУМАЕ. Гл. Жывому (жывым) наўме жывое. ЖЫЦЦЁ ПРАЖЫЦЬ — НЕ ПОЛЕ ПЕРАЙСЦІ. Жыццё пражыць — не лёгкая справа. Сін.: Век зжыць — не мех сшыць. Жыццё пражыць, сы- нок, не поле перайсці. Так не бывае, каб чалавек пражыў без адзінай хмурынкі. Будзеш ты бачыць і шчасце, можаш стрэць і бяду... (У.Краў- чанка. Не поле перайсці). Усё-такі якое складанае і незразумелае жыц- цё, што калісьці здавалася такім простым і бесклапотным... Нездарма ж людзі кажуць: «Жыццё пражыць — не поле перайсці» (М Аўрамчык. Палон). Зазіраючы ў тое сваё далёкае мінулае, Алесь яшчэ і яшчэ раз пераконваўся ў мудрасці прымаўкі: «Жыццё пражыць — не поле пе- райсці» (І.Новікаў. Ачышчэнне). Кажуць, жыццё пражыць — Не поле перайсці. Праўду кажуць. Асабліва, калі такое жыццё, як у Івана Сця- панавіча Шмеі (М.Замскі. Не поле перайсці). * Умарыўся!.. Жыццё пражыць — не поле перайсці з сахой... (З.Бя- дуля. Умарыўся). Барані цябе бог, унучак, але ведай: не хачу я, каб ты няўмекам і лядачым рос... Жыццё чалавеку пражыць — не поле перайсці, у жыцці чалавеку багата чаго трэба знаць і ўмець, бо інакш прападзе ён, як піць даць, прападзе... (І.Капыловіч. Унук). — Прыказкі: Жыццё пражыць — не поле перайсці. ЗА АДНАГО БІТАГА ДВУХ НЯБІТЫХ ДАЮЦЬ. Адзін бывалы, вопыт- ны чалавек варты двух нявопытных. Кажуць пра таго, хто прайшоў якое-н. жыццёвае выпрабаванне. У мяне высыпаліся слёзы, а Будай яшчэ больш ласкава: — Ну, ладна, бо за бітага двух нябітых даюць. А ты, Сысой, каб праз два дні на ногі паставіў (П.Броўка. Вінчэстэр). Вара- нецкі падышоў.. і сказаў: — Ну, чаго зажурыліся? За аднаго бітага двух нябітых даюць. Так што цана на нас расце (І.Дуброўскі. Зямныя вузлы). Сяргей разуўся, доўга цёр снегам падмарожаную нагу і ўсё бурчэў: — Колькі ж яны нас будуць біць? — За аднаго бітага двух нябітых даюць... (Р.Няхай. Сарочы лес). [Садовіч:] Я цябе разумею! Паскубла цябе жыц- цё без жалю і літасці. Але ж за аднаго бітага двух нябітых даюць! (П.Васілеўскі. Твой заўтрашні дзень). палезеш. 79
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁