ваў удоў і сірот гарохам пры дарозе: хто ідзе, той і ўскубне (І.Дуброўскі. Аддадзенае дзецям). — Федароўскі: Сірочае жыццё як гарох пры дарозе: хто ідзе, той ускубне. ЖЫВЁМ, ХЛЕБ ЖУЁМ. Жывём памаленьку. Часцей гаворыцца як адказ на пытанне: «Як жывеш (жывяце)?» Часам ужываецца як няпэўная ха- рактарыстыка жыцця. — Ну, як жывеш? — адчуваючы маладосць, спытаўся я. — Жывём, хлеб жуём... (А.Карпюк. Данута). От вы пытае- цеся, як жывём. Жывём, хлеб жуём, як той казаў, толькі нялёгка нам той хлеб даўся. Паваявалі мы са сваім балотам... (В.Палтаран. На зямлі Палескай). — Ну, як вы тут, хлопцы, жывяце? — А так, — не вельмі ветліва буркнуў Санька. А я дадаў: — Жывём, хлеб жуём (І.Сяркоў. Мы — хлопцы жывучыя). — Як жыццё-быццё, сусед?.. — Так сабе, не жалімся... Як гэта кажуць: жывём, хлеб жуём, часам з квасам, а іншым дзяньком з пчаліным мядком (В.Праскураў. Людзі-суседзі). — Федароўскі: Жывём, хлеб жуём. ЖЫВОМУ (ЖЫВЫМ) НАЎМЕ ЖЫВОЕ. Гаворыцца ў апраўданне таго, што думкі і дзеянні чалавека звязаны не з чым-н. іншым, а з жыццёвымі справамі, надзённымі інтарэсамі. Каму на вусны смерць прыляпала пя- чаць, таму без руху спачываць. Ну, а жывым наўме жывое: злюбіліся ў сяле тым двое, ды вось бяда — няма каму звянчаць (К.Крапіва. Поп і Папугай). — Сараматніца, хоць бы настаўніцы пастыдалася, — абуры- лася Паранька. — Хіба ж не праўда? Жывому жывое наўме. А настаў- ніца хіба з другога цеста спечана? (С.Грахоўскі. Ранні снег). ЖЫВЫ ПРА ЖЫВОЕ І ДУМАЕ. У працэсіі ўжо лягчэй. Тут амаль заўсёды людзі як бы забываюць пра смерць і ўзнаўляюць размовы пра жыццё, пра надзённыя справы, не дарма мудра кажуць: жывы думае пра жывое (І.Шамякін. Крыніцы). — Ой, не кажэце, цётка, як чыя доля. — Мая доля жджэ мяне ў канцы поля. А вам, маладым, трэба жыць. Жывы ж пра жывое думае (В.Адамчык. Чужая бацькаўшчына). — Вярнуліся сюды жыць? На пустэчу?! — Чалавек, дружа, такі: жывы пра жывое і думае... — зноў пачуўся старэчы голас (Г.Далідовіч. Жывы покліч). За работай людзі свету не бачылі. Каб не пухнуць з голаду, каб пракарміць сябе і сям'ю. Жывы пра жывое і думае (В.Праскураў. Сонца ў зеніце). — Раманаў. Жывы аб жывое і думаеш»; Ляцкі: Жывы аб жывое й ду- мае; Прыказкі: Жывое аб жывым думае. ЖЫВУ ЯК ТОЙ ГАРОХ ПРЫ ДАРОЗЕ — ХТО ІДЗЕ, ТОЙ І СКУБЕ. Гл. Жывём (жыву) як той гарох пры дарозе — хто ідзе, той і скубе. ЖЫВЫ (ЖЫВЫМ) У ЗЯМЛЮ (У МАГІЛУ, У ЯМКУ) НЕ ПАЛЕЗЕШ (НЕ ЛЯЖАШ). Заўчасна не памрэш. Гаворыцца як апраўданне станові- шча, з якім прыходзіцца мірыцца. — Дык ты, бабка, не ведаеш, чаго мы на свеце жывём? — Не, панічок* не ведаю! Каб вы запыталіся ў дрэва, чаму яно расце, дык хіба ж бы яно вам адказала? Так і я не магу адка- заць вам. Жывём, покі жывецца, бо жывы ў зямлю не палезеш, а прый- дзе смерць, тады пахаваюць (Я.Колас. На ростанях). Ну, а згадзіся, ся- стрыца: бывае, што памрэ чалавек. Такі ўжо лёс... Ласне другому, будзь то маці сабе, не трэба жыць? Жывым жа ў зямлю не палезеш... (Ц.Гар- тны. Сокі цаліны). Слязьмі гору не паможаш, нудой бяду не разгоніш. Трэба як-небудзь мадзець. Жывым жа., у ямку не палезеш (М.Гроднеў. Пярэдадзень). — Жывадзёр! — са злосцю ўсклікнуў Язэпка. — Усе жывадзёры... — Што ж зробіш... Жывым у зямлю не ляжаш... (А.Якімо- віч. Адкуль ліха на свеце). Стары ці старая забываліся на ўсё, што ні рабілі, яны не толькі не маглі перайсці хату, але ў іх адбірала і розум, 78
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямю
12 👁