Прыказкі: Жаўранак прылятае на праталіну, шпак на прагаліну,
жораў з цяплом, ластаўка з лістом.
ЖАНІСЯ, КАБ ДУРНІ НЕ ЗВЯЛІСЯ. Гаворыцца звычайна як жартаўлівы
адказ на прапанову жаніцца. [Ракітны:] Жаніцца вам трэба — вось што.
[Галубовіч:] Жаніся, каб дурні не звяліся, — кажуць людзі. [Ракітны:]
Кажуць, а самі жэняцца. Кіруюцца больш мудрым правілам, каб людзі
не звяліся (К.Крапіва. На вастрыі).
— Прыказкі: Жаніся, каб дурні не звяліся.
ЖОНКА НЕ ЛАПАЦЬ, З НАП НЕ СКІНЕШ. Жонку нельга пакінуць, з ёй
цяжка расстацца. Сін.: Жонка не рукаў, не адпораш. Баба прыслала ліст,
лае на чым свет стаіць, што дадому не еду. Нічога не зробіш. Жонка не
лапаць, з нагі не скінеш (І.Гурскі. Вецер веку).
—
Насовіч: Жонка не бот — не скінеш; Прыказкі: Жонка не ла-
паць — з нагі не скінеш.
ХОНКА
НЕ
РУКАЎ
(НЕ
РУКАВО),
НЕ
АДПОРАШ.
Жонку
нельга
пакінуць, з ёй цяжка расстацца. Сін.: Жонка не лапаць, з нагі не скінеш.
Даўно ўжо думка гэтая таўчэцца ў галаве: «Жонка — не рукаво, не ад-
пораш... А маці, добрая маці маіх ненаглядных дзяцей, — якую пра гэта
прыказку выдумаць?..» (Я.Брыль. Апошняя сустрэча). Сход пачуў, даве-
даўся: «па дарозе» ў гэтую новую ўстанову ён [Чарняеў] пакінуў жонку.
Ірванула нервы сходу чартоўскае «набыў новую сям'ю». Суседка, што
сядзела побач са мною, за адным сталом, не сцярпела: «Людзі кажуць,
што жонка — не рукаво, не адпораш. А тут...» (Ф.Янкоўскі. Толькі адно
пытанне).
— Прыказкі: Жонка не рукаў — не адпораш.
ЖЫВЕ КОТ І ЖЫВЕ САБАКА. Не аднолькава, у розных матэрыяльных і
іншых умовах жывуць людзі. — Мае дзеці пражывуць і без навукі... —
выгукнуў Яська. — Не ўсім жа быць вучоным. Жыву я, пражывуць і
мае дзеці... — Жыве кот і жыве сабака... — асекла яго жонка (В.Дай-
ліда. Мне — пару слоў). ЖЫВЕ КОТ І САБАКА, ДЫ ЖЫТКА НЕ
АД HAKA. «Але ж і пры Саветах жылі, і пры немцах, мабыць, жыць не-
каторыя будуць». «Жыве кот і сабака, ды жытка не аднака». «А якой ты
жыткі хацеў? Каб на руках цябе насілі, што заманулася, тое і падавай»
(Б.Сачанка. Вялікі Лес).
— Прыказкі: Жывець кошка, жывець і сабака; Жыве кот і сабака, ды
жытка не аднака; Жыве кот і сабака, ды толькі жытка не аднака: кот на
пячы, сабака пад дзвярыма.
ЖЫВЕ КОТ І САБАКА, ДЫ ЖЫТКА НЕ АДНАКА. Гл. Жыве кот і жыве
сабака.
ЖЫВЁМ
(ЖЫВУ)
ЯК
ТОЙ
ГАРОХ
ПРЫ
ДАРОЗЕ
—
ХТО
ІДЗЕ,
ТОЙ І СКУБЕ. Пра неспрыяльныя жыццёвыя ўмовы, трывожнае, неспа-
койнае ці адзінокае і без догляду жыццё. Каму мы трэба, хто аб нас па-
думае... Жывём як той гарох пры дарозе — хто ідзе, той і скубе
(М.Лынькоў. Журавель мой, журавель). — Дык як вы тут жывяце? —
спытаўся ў аднаго з юнакоў Гацько. — Як гарох пры дарозе — хто ідзе,
той і скубе, — адказаў хлопец (І.Гурскі. Чужы хлеб). Як я жыву, пан
доктар? Я таксама па прымаўцы, як той гарох, што пры дарозе, xfo
йдзе, той і скубе (М.Клімковіч. Георгій Скарына). [Заціруха:] Ну і ра-
ботка ў нас... Хто яе толькі выдумаў. Жывём, можна сказаць, як гарох
пры дарозе, — хто ідзе, той і скубе (В.Зуб. Злавацца не трэба).
*
А далей жыву, як гарох пры дарозе, хоць не даюся, каб усякі дурань
мяне шчыпаў (Я.Купала. Да Б.І.Эпімах-Шыпілы). Удава магла знайсці
апірышчы толькі ў сваіх крэўных. А калі гэтых крэўных не было, як у
Насці, тады заставайся сам-насам са сваім горам. І недарма народ назы-
77
Дадатковыя словы
сямю
16 👁