Насовіч: Еш, дурань, бо то з макам; Выслоўі: Еш, дурань, бо то з
ЕШ ПІРОГ (БОРШЧ) З ГРЫБАМІ, А ЯЗЫК ТРЫМАЙ ЗА ЗУБАМІ.
Не гавары нічога лішняга. Вось і глядзі сабе, чалавеча. І нічога ты не ба-
чыў, і нічога ты не чуў... Еш боршч з грыбамі, а язык трымай за зу-
бамі... (У.Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім).
— Насовіч: Еш пірог з ірыбамі, ды дзяржы язык за зубамі; Прыказкі:
Еш капусту (капустачку) з грыбамі, дзяржы язык за зубамі.
ЕШ СЕЛЯДЦА З ГАЛАВОЮ, ЗА ЎСЁ ГРОШЫ ПЛАЧАНЫ.
Гаворыцца
іранічна як рэакцыя на чые-н. прымусовыя дзеянні рабіць што-н. насуперак
свайму жаданню. Праўда, вытрымліваць такія цырымоніі, ды яшчэ два
разы на дзень, цяжкавата. Рабіў спробу выкруціцца — дарэмна! Хоць
плач, а мыйся. Еш селядца з галавою, за ўсё грошы плачаны — здзеку-
ецца кплівая прыказка (М.Лужанін. Рэпартаж з рубцом на сэрцы).
ЁСЦЬ ХЛЕБ — ЯДЗІМ, А НЯМА — ГЛЯДЗІМ, СЁННЯ ПААБЕДАЕМ,
А ЯК ЗАЎТРА — НЕ ВЕДАЕМ. Кажуць пра беднасць, нястачу і няпэў-
насць у жыцці. Сін.: Дзень з алеем, а тыдзень так галеем. [Жораў:] Чаго
ты жадаеш, дзед? Чаго табе ў жыцці не хапае? [Дзед:] Не хапае?.. Усяго,
браток, не хапае. А жаданняў у мяне нямнога: каб нам з бабай галод-
нымі заўсёды не быць. Вось чаго я жадаю. Ды гэтага, мусіць, ніколі не
будзе... Так і жывём, браце жораў: ёсць хлеб — ядзім, а няма —
глядзім, сёння паабедаем, а як заўтра — не ведаем (В.Вольскі. Дзед і
жораў).
— Прыказкі Ёсць хлеб — ядзімо, а няма — глядзімо.
ЖАБРАК
ЖАБРАКУ
ВІДЗЁН
ПА
КІЙКУ.
Людзі,
падобныя
па
якіх-н.
звычках, якасцях, дасягаюць поўнага паразумення. Сім.: Рыбак рыбака ба-
чыць здаляка. — Ну, вось бачыш, Янка, афарызм не горшы за шніцле-
раўскі. Толькі не зусім арыгінальны: нешта падобнае сказана ў Ібсена.
— Ну, што ж, — сказаў спакойна Янка. — Жабрак жабраку відзён па
кійку (Я.Колас. На ростанях).
— Янкоўскі. Жабрак жабраку відаць па кійку.
ЖАВАРАНАК
ПРЫЛЯТАЕ
НА
ПРАТАЛІНУ,
ШПАК
НА
ПРАГАЛІНУ,
ЖОРАЎ З ЦЯПЛОМ, А ЛАСТАЎКА З ЛІСТОМ. Ужываецца як пры-
кмета народнага календара прыроды. — Гэты [Зубкоўскі] у корань
глядзіш»! — адобрыў Крыгін. — Каму невядома, што жаваранак прыля-
тае на праталіну, шпак на прагаліну, жораў — з цяплом, а ластаўка —
з лістом. Адным словам, на ўсё пара... (І.Гурскі. Шумяць лясы зялё-
ныя).
макам.
76
14 👁