пайшло? — Паважаны Пётр Фёдаравіч, дыму без агню не бывае. Так?
Недзе нешта нейкае выткнулася. — Вера Данілаўна, вы паверце мне: з
майго боку — нічога (Я.Ермаловіч. Валуны). Цяпер ужо бачылі галоў-
нае, новая ўлада — свая. Калі што і не так, можна пацярпець. Маўляў,
усяе падаплёкі вывезеных і пакрыўджаных я не ведаю, але дыму без
агню
не
бывае
(А.Каршок.
Хроніка
майго
пакалення).
Цяпер
ён
[Вадзік] ужо не сумняваўся, што зласлівая субяседніца па тэлефоне ска-
зала праўду. Дыму без агню не бывае (У.Навумовіч. Крапіўная жонка).
— Федароўскі: Не бывае агню без дыму; Янкоўскі: Дыму без агню не
ЕДЗЕШ НА ДЗЕНЬ, БЯРЫ ХЛЕБА НА ТЫДЗЕНЬ. Гаворыцца як папя-
рэджанне, што ў дарозе ўсё можа здарыцца і лепш мець харчы ў запасе.
*— Навошта ты, маці, гэтулькі кладзеш? — Ты, бацька, мяне заўсёды
вучыў: ідзеш у дарогу на дзень, бяры есці на тыдзень (І.Гурскі. Лясныя
салдаты).
—
Прыказкі: Едзеш на дзень — бяры хлеба на тыдзень; Едзеш на
дзень, а харчоў бяры на тры дні.
ЕДУ ЦІХА — СА МНОЙ ЛІХА, ЕДУ СКОРА — СА МНОЙ ГОРА. Га-
ворыцца як адмоўная ацэнка свайго жыцця, становішча. — А вы ўсё ж не
расказалі пра сваё жыццё.. — Еду ціха — са мною ліха, еду скора — са
мной гора, — прагаварыў Касач (І.Гурскі. Вецер веку).
— Ляцкі: Еду ціха — са мной ліха, еду скора — са мной гора; Пры-
казкі: Паедзеш ціха, тут ліха, паедзеш шпарка, ад ліха варка; Еду ціха —
са мной ліха, еду скора — са мной гора.
ЕХАЎШЫ БАЧКОМ, НІ З КІМ НЕ ЗАЧЭПІШСЯ. Усё будзе добра і цябе
не зачэпяць, калі сам будзеш асцярожны і далікатны. Трэба быць па-
корлівым і далікатным у абыходжанні: «З паклону галава не баліць»,
«Ехаўшы бачком, ні з кім не зачэпішся» (К.Крапіва. Беларускія пры-
— Насовіч: Ехаўшы бачком, ні з кім не зачэпішся.
ЕШ БОРШЧ З ГРЫБАМІ, А ЯЗЫК ТРЫМАЙ ЗА ЗУБАМІ. Гл. Еш
пірог (боршч) з грыбамі, а язык трымай за зубамі.
ЕШ, ДУРАНЬ, БО ТО З МАКАМ. Гаворыцца як пабуджэнне да чаго-н.
непрыемнага. Забыцца мне пра цётухну пара, бо ўжо даўно яе аплакаў,
але ў жыцці я чуў яшчэ не раз: «Еш, дурань, бо то з макам!» (К.Крапіва.
Еш, дурань, бо то з макам).
*
Немцы пішуць загады, колькі беларускі селянін павінен здаць кароў,
капчонага мяса, сала... [Партызаны]: Вы хочаце сала? А чаму б вам не
паспытаць партызанскага бобу! — І як секануць з кулямётаў ды аўтаматаў
па нямецкіх эшалонах ды калонах, з тых аж пыл і дым ідзе, як з тае ка-
цельні... Партызаны пастрэльваюць ды прыгаворваюць: — Ешце, фрыцы,
бо то з макам! (М.Лынькоў. Ешце, фрыцы, бо то з макам!). Пан падкінуў
ласунак угару. Мішка хацеў адбіць пернік, але прамахнуўся, злосна зароў
і падняўся на заднія лапы. — Еш, дурань, то з мёдам! — выгукнуў Ра-
дзвіл (І.Гурскі. Саўка Траян).
бывае.
казкі).
75
8 👁