ДРУЖБА
(ПРЫЯЦЕЛЬ)
ПАЗНАЕЦЦА
Ў
НЯШЧАСЦІ.
[Лютынскі:]
Я
табе вельмі ўдзячны за твае пачуцці, хоць... людзі і кажуць, што дружба
пазнаецца ў няшчасці (К.Крапіва. Канец дружбы).
—
Федароўскі: У няшчасці прыяцеля пазнаць; Прыяцеля пазнаеш у
няшчасці; Прыказкі: У бядзе друга пазнаюць.
ДУРНАЯ СПРАВА НЕ ХІТРАЯ. Гаворыцца з асуджэннем пра дрэнную,
непрыемную справу, выкананне якой не патрабуе ніякай кемлівасці, умель-
ства. — Цябе тады [Люська] перад генералам апраўдала, дык ужо і
справядлівая. — А што ж — і апраўдала. Уратавала. Калі б не яна —
расстралялі б за нішто. Дурная справа — не хітрая. Ш лопнул і б, і ўсё...
(В.Быкаў. Трэцяя ракета).
— Прыказкі: Дурное дзела не хітрае.
ДУРНОМУ ЗАКОН НЕ ПІСАН. Гл. Дурню (дурному, дурням) закон не
пісан(-ы).
ДУРНЮ
(ДУРНОМУ,
ДУРНЯМ)
ЗАКОН
НЕ
ПІСАН
(-Ы).
Дурань
не
лічыцца з агульнапрынятымі правіламі, нормамі паводзін. — Выклікае
мяне дырэктар і кажа: «Забірайце [дзіця], іначай у калонію здадзім». А
дурны такі, як пень. — Хто? Дырэктар? — Ну. Я і падумаў: дурню за-
кон не пісан. Возьме і здасць. Шкода яму чужога? (ў.Ермаловіч.
Зазімак). [Аўлас:] Эх, Аўлас, Аўлас... Мала цябе сцёбалі па адпаведных
мясцінах і ў адпаведны час... А трэба было выбіваць дурасць. Дурню за-
кон не пісаны... (А.Макаёнак. Выйгрыш). [Лесік] быў незвычайна дужы
і, калі здаралася бойка, біўся жорстка, зацята. Апроч таго, за маўклівую
панурасць, нелюдзімасць яго лічылі крыху ненармальным. А дурням, як
вядома, закон не пісаны (І.Клімянкоў. Жабятон).
—
Насовіч: Дурному закон не пісан; Прыказкі: Дурному закон не
пісан.
ДУРНЯ І Ў ЦАРКВЕ Б'ЮЦЬ. Дурню нідзе не даюць спуску. Калі трэба ра-
шаць што важнае, без гэтага ніяк нельга. Трэба з розумам: дурня і ў
царкве б'юць (А.Кудравец. Сачыненне на вольную тэму).
* [Сямёнаўна:] Фарбу прыбяры, а то будзе, як тады. [Генадзь:] А што
было тады? [Сямёнаўна:] Тады сперлі тры банкі і не аддалі. [Генадзь:]
Аблавухіх, кажуць, і ў царкве б'юць (А.Петрашкевіч. Укралі кодэкс).
— Насовіч: Дурнога і ў царкве б'юць; Прыказкі: Дурнога і ў царкве (у
касцёле) б'юць.
ДУРНЯМ ЗАКОН НЕ ПІСАН. Гл. Дурню (дурному, дурням) закон не
пісан(-ы).
ДУРНЯЎ НЕ АРУЦЬ, НЕ СЕЮЦЬ, ЯНЫ САМІ РОДЗЯЦЦА. Гаворыцца
звычайна як ацэнка чыйго-н. промаху, недарэчнага ўчынку і пад. Вера
глядзіць на Зосю і тыкае сабе пальцам у лоб. — Дурняў не аруць, не
сеюць, яны самі родзяцца, — ціха кажа Гарбач (Р.Мурашка. Салаўі свя-
тога Палікара).
* Дзіва, кайзеру патрэбны будуць халуі... Здраднікаў не сеюць і не
жнуць, яны самі родзяцца (І.Гурскі. Вецер веку). І ёсць жа гэткія ахла-
моны, не пераводзяцца. Нездарма людзі кажуць: дурняў не сеюць і не
жнуць, яны самі растуць... (В.Гігевіч. Палтэргейст).
— Насовіч: Дурняў не сеюць, а самі родзяцца; Федароўскі. Дурняў не
сеюць, не гаруць: яны самі родзяцца.
ДЫМУ БЕЗ АГНЮ НЕ БЫВАЕ. Ha ўсё ёсць свая прычына; без прычыны
нічога не бывае. Гаворыцца тады, калі распаўсюджваюцца якія-н. чуткі.
Прыпісалі б яе мужу любую другую жанчыну, у Валянціны Андрэеўны,
магчыма, ячшэ ўзніклі б нейкія падазрэнні: не бывае дыму без агню.
Але Маша... (І.Шамякін. Сэрца на далоні). — Не разумею. Адкуль гэта
74
Дадатковыя словы
бюць
10 👁