ДОБРЫ СУСЕД РАДНЕЙШЫ ЗА РОДНАГА БРАТА. — А вы хто? —
Блізнюк, сусед ваш. — Добры сусед, кажуць, раднейшы за роднага
брата. — А мы зараз праверым, — узрадаваўся Блізнюк, што ў галаве
мільганула нейкая цудоўная думка (Я.Ермаловіч. Малады старшыня).
ДОЖДЖ ІДЗЕ НЕ ТАДЫ, ЯК ПРОСЯЦЬ, А ТАДЫ, ЯК ЖНУЦЬ ДЫ
КОСЯЦЬ. Гаворыцца з незадавальненнем пра дажджлівую пагоду ў жніво
ці ў касавіцу. У самы разгар касьбы раптам пайшоў дождж. Мусіць жа,
недарэмна кажуць: дождж ідзе не тады, як просяць, а тады, як жнуць
ды косяць. Потым, праўда, крыху праяснілася. Нават сонца паказалася.
Але ненадоўга (І.Сіняўскі. Лугі не ўсе пакошаны). ДОЖДЖ ІДЗЕ НЕ
ТАМ, ДЗЕ ПРОСЯЦЬ, А ДЗЕ КОСЯЦЬ, НЕ ТАМ, ДЗЕ ЖДУЦЬ, А
ТАМ, ДЗЕ ЖНУЦЬ. — Штосьці я вас, дзядзька Пятрок, не разу-
мею... — падышоў Лёня да тэлевізара. — Ач ты, дождж на заўтра ска-
залі... — Ага... Дождж ідзе не там, дзе просяць, а дзе косяць, не там, дзе
ждуць, а там, дзе жнуць (П.Місько. Градабой).
— Раманаў: Дождж не там ідзець, дзе просяць, а дзе сена косяць;
Прыказкі: Дождж не тады ідзе, як просяць, але тады, як косяць; Дождж
ідзе не тады, калі просяць, а калі жнуць і косяць; Не тады дождж, як
ждуць, а тады, як жнуць.
ДОЖДЖ ІДЗЕ НЕ ТАМ, ДЗЕ ПРОСЯЦЬ, А ДЗЕ КОСЯЦЬ, НЕ ТАМ,
ДЗЕ ЖДУЦЬ, А ТАМ, ДЗЕ ЖНУЦЬ. Га. Дождж ідзе не тады, як про-
сяць, а тады, як жнуць ды косяць.
ДОМА І ВУГЛЫ ПАМАГАЮЦЬ. Гл. У сваёй хаце (у сваім доме) і вуглы
памагаюць.
ДОМА І САЛОМА ЯДОМА. Дома, у прывычных абставінах жыць лягчэй,
чым дзе-н. у іншых умовах. Ужываецца звычайна тады, калі гаворыцца пра
харчаванне, ежу. Вазьмі яшчэ гэты кавалачак, сынок, вазьмі» Мы тут
як-небудзь, а табе трэба вучыцца, трудзіць мазгі. Бяры, не глядзі на
нас... Мы дома. А дома і салома ядома (У.Дамашэвіч. Студэнты апо-
шняга курса).
— Прыказкі: Дома і салома ядома, а на чужыне і гарачы тук стыне.
ДОРАГА ЛЫЖКА К АБЕДУ. Гл. Дарагая (дорага) лыжка к абеду.
ДОРАГ ТОЙ КУТОК, ДЗЕ АБРЭЗАЛІ ПУПОК. Гл. Міл (мілы, дораг) той
куток, дзе абрэзалі пупок.
ДРУГІХ СЛУХАЙ, А СВАІМ РОЗУМАМ ЖЫВІ. Гл. Людзей (другіх) слу-
хай, а свой розум май.
ДРУГІХ СЛУХАЙ, А СВОЙ РОЗУМ МАЙ. Гл. Людзей (другіх) слухай, а
свой розум май.
ДРУЖБА ДРУЖБАЙ, А СЛУЖБА СЛУЖБАЙ. Сяброўскія адносіны не па-
вінны ўплываць на службовыя. [Цесакоў:] Вы ж казалі, што ён ваш стары
друг. Яшчэ ў камсамоле разам былі. [Глуздакоў:] Дружба дружбай, а
служба службай (А.Макаёнак. Лявоніха на арбіце). — Хто гэта так
службу нясе? — Даруй, дзядзька Дзяніс, — ідучы поруч з вазком, пра-
сіў юнак. — Не. Дружба — дружбай, а служба — службай (І.Гурскі. У
агні). Андрэй жа сёння, можна сказаць, уратаваў Сяславіна ад смерці...
Гэты довад Андрэю было сорамна выстаўляць нават перад самім са-
бой — ён быў сумленны чалавек і разумеў, што, як кажуць, дружба —
дружбай, а служба — службай (А.Марціновіч. Няхай ідзе дождж). Друж-
ба дружбай, а служба службай... Не я ўводзіў правіла для завуча, каб га-
варыць пра ўрокі, не я гэта буду зводзіць... (Г.Далідовіч. Завуч).
— Насовіч: Дружба дружбаю, а служба службаю; Прыказкі: Дружба
дружбаю, а служба службаю.
73
10 👁