ска, бяры і прадзі... Калі я залішне ахаю ад бацькавага ўмельства, ён
кідае: «Добра ўсё ўмець, ды не ўсё рабіць»... (П.Місько. Не ў явар, а ў
камень). У Алесі., пякучым страхам зайшлося сэрца: што з ім і дзе ён,
Змігрык? — Ці вінаваты ён, што благога зрабіў? — з жалем спытала ў
бацькі. — Добра, кажуць, усё ўмець, ды не ўсё рабіць. Не трэба было
сунуцца ў палітыку... (В.Адамчык. Год нулявы).
— Прыказкі. Добра ўсё ўмець, але не ўсё рабіць; Дай божа ўсё ўмець,
ды не ўсё рабіць.
ДОБРАЯ
СЛАВА
ДАЛЁКА
ІДЗЕ,
А
КЕПСКАЯ
(ЛІХАЯ)
ЯШЧЭ
ДАЛЕЙ
ЛЯЦІЦЬ. Дрэнная слава распаўсюджваецца хутчэй і далей, чым до-
брая. Ужываецца як адмоўная ацэнка чаго-, каго-н. дрэннага. Сім.: Добрае
далёка чуваць, а дрэннае яшчэ далей; Добрая слава на паліцы ляжыць, а
благая па дарожцы бяжыць. — Старшынёй калгаса тады тут быў нейкі
Савіч. — Дзіва што! — Вось бачыце, — прадаўжала Алена Паўлаўна. —
Добрая слава далёка ідзе. а кепская яшчэ далей ляціць (А.Бялевіч. З
азёрнага краю). Сурмілу у Забор'і рэдка хто нават у твар бачыў, але, як
кажуць, добрая слава далёка ідзе, а ліхая — яшчэ далей, таму вёска па-
сля столькіх дзён непрыемнасцей уздыхнула з палёгкаю: слава богу, за-
станецца
Кунцэвіч,
нават
Піліпавіч!»!
прагаласавалі
за
Кунцэвіча
(В.Блакіт. Шануй імя сваё).
— Янкоўскі: Добрая слава далёка чуваць, а кепская яшчэ далей.
ДОБРАЯ
СЛАВА
НА
ПАЛІЦЫ
ЛЯЖЫЦЬ,
А
БЛАГАЯ
ПА
ДАРОЖЦЫ
БЯЖЫЦЬ. Добрае пра чалавека можа застацца і невядомым, а дрэнная
слава распаўсюджваецца хутка. Ужываецца як адмоўная ацэнка чаго-,
каго-н. дрэннага. Сін.: Добрае далёка чуваць, а дрэннае яшчэ далей; Добрая
слава далёка ідзе, а кепская яшчэ далей ляціць. Ігар Леанідавіч заду-
маўся. Атрымліваецца, як у той прымаўцы: добрая слава на паліцы ля-
жыць, а благая па дарожцы бяжыць. Да сакратара парткома дайшло
(І.Скарынкін. Рэзерв камбата).
— Раманаў. Харошая слава ў лукошцы ляжыць, а худая па дарожцы
бяжыць.
ДОБРЫ ГАСПАДАР І САБАКУ З ДВАРА (З ХАТЫ) НЕ ВЫГАНІЦЬ Ў
ТАКУЮ
НЯГОДУ
(У
ТАКОЕ
НАДВОР'Е,
У
ТАКІ
ДЗЕНЬ).
Кажуць
таму, хто ў вельмі дрэнную пагоду хоча ісці куды-н. ці прыйшоў адкуль-н.
Куды ты паедзеш? Паглядзі, што робіцца на дварэ? Дзвярэй нельга
адчыніць. Добры гаспадар сабаку з двара не выганіш» у такі дзень
(І.Шамякін. Завіруха). Ну і дождж!.. Агонь то весела патрэскваў, то
ўздыхаў з парывамі ветру. «У такое надвор'е добры гаспадар, — казала
мая маці, — і сабаку з хаты не выганяе» (М.Танк. Лісткі календара). —
Як жа ты дабраўся? — запытаў Ляўкоў. — Гэта ж добры гаспадар у та-
кую нягоду і сабаку не выганіць (С.Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка).
— Прыказкі: У паганую пагоду добры хазяін і сабаку з двара не
гоніць.
ДОБРЫ ПАЧАТАК — ПАЛАВІНА СПРАВЫ. Кажуць з задавальненнем,
калі паспяхова пачалася якая-н. справа. [Краскін:] Ну, таварыш ка-
мандзір, першы крок для фарсіравання Прыпяці зроблен — дарога да
яе праложана. [Шалёхін:] Ну, а далей што? [Краскін:] Добры пача-
так — палавіна справы, таварыш камбат (Я.Колас. У пушчах Палесся).
Даўно сказана, што добры пачатак — палавіна справы. Ва ўсім —
вялікім, малым, самай найменшай дробязі. Важна толькі ўдала пачаць,
зрушыць з месца, а там — паказвай кірунак, не разгубіся перад цяжкас-
цямі, што сустрэнуцца на дарозе... (В.Праскураў. Святая сівізна).
— Прыказкі: Добры пачатак — палавіна справы.
72
Дадатковыя словы
заборі, надворе
12 👁