ацэнка чаго-, каго-н. дрэннага. Сін: Добрая слава далёка ідзе, а кепская яшчэ далей ляціць; Добрая слава на паліцы ляжыцьf а благая па дарож- цы бяжыць. Добрае далёка чуваць, а дрэннае яшчэ далей; была ў вёсцы сям'я Бурачкоў, якія жылі на ўскраі вёскі, на паплавах. З кожнага ка- лена ў Бурачкоў каго-небудзь ды ўтаўкуць. Гэта былі на ўсю акругу ка- накрады (І.Гурскі. Лясныя салдаты). * — П'е [Цівунок] дзень і ноч, — сказаў Алесь. — Я з другога кал- гаса, але дурное, кажуць, далёка чуваць (Я.Брыль. На Быстранцы). — Насовіч: Добрае чуваць далёка, а дурное яшчэ далей; Прыказкі: До- брае чуваць далёка, а благое яшчэ далей. ДОБРАЕ СЕНА: КАБ ПАСАЛІЎ, ТО І ПОП З'ЕЎ БЫ. Пра добрае, пажыўнае, ядкое сена. * Вось паплавец мой. Сена — піва, ядкое, брацікі, на дзіва: запраў, дык есці будзе поп (Я.Колас. Новая зямля). — Федароўскі: Добрае сена: каб пасаліў, то і поп з'еў бы. ДОБРАМУ ЧАЛАВЕЧКУ ДОБРА І Ў ЗАПЕЧКУ А БЛАГОЙ (ЯКОЙ) БЛАГАЦЕ ДРЭННА І НА КУЦЕ. Гаворыцца пра добрага, памяркоўнага чалавека. [Сымонка, робіць выгляд, быццам не можа ўтрымацца на на- гах, і валіцца ў самую гушчу дзяўчат:] Добраму чалавечку добра і ў за- печку! (В.Вольскі. Машэка). Ні той спагады, ні той парады, ані шашы... Хіба што прыказка і суцяшала: — Добраму чалавечку добра і ў запечку, а якой благаце дрэнна й на куце... (Р.Барадулін. Мама). Жывём... Як па той прымаўцы: добраму чалавечку — добра і ў запечку, а благой бла- гаце — дрэнна й на куце (У.Ягоўдзік. Перадзім'ем). — Раманаў. Добраму чалавечку харашо і ў запечку; Прыказкі: До- браму чалавечку добра і ў запечку. ДОБРА САБАКУ І МУХА. Калі няма лепшага, то і тое, што ёсць, добрае. Звычайна пра які-н. нязначны прыбытак, набытак. Прыбыў [я] за час по- быту ў санаторыі на І кіло і 200 грам. Добра сабаку і муха (Я.Колас. Дзённікі). — Насовіч: Добра сабацы й муха; Прыказкі: Добра сабаку і муха. ДОБРА СМЯЕЦЦА ТОЙ, ХТО СМЯЕЦЦА АПОШНІ (АПОШНІМ). Гаворыцца як папярэджанне не насміхацца з каго-н., не ведаючы, чым за- кончацца чые-н. дзеянні, учынкі, справы. [Чумак:] Паказаць [пісьмо]? Да- рэчы, яно ў мяне з сабой... [Траян:] Пакажы! Калі яно так «дарэчы» аказалася ў тваёй кішэні! [Чумак:] Добра смяецца той, хто смяецца апошнім! (М.Матукоўскі. Бездань). Кажуць: добра смяецца той, хто смяецца апошнім. А дзе можна стаць у чаргу? (Б.Кавалерчык. Міма- ходзь). — Ой, не магу! — Алачка хапае сурвэтку і выцірае вочы. А Ігар Мікалаевіч ажно ўгнуўся і выдае нейкія булькатлівыя гукі. Але ж незда- рма кажуць: «Смяецца той, хто смяецца апошні» (І.Зуб. Далікатныя людзі). Аж засоп, рукі ў кулакі сашчапіў Яўхім Бабай. «Нічога, нядоўга вам смяяцца асталося. Смяецца той, хто смяецца апошні. Так вам усё не мінецца!» (Б.Сачанка. Вялікі Лес). Ехаць у раён, на карэспандэн- цкую пасаду, назаўсёды адрэзаць сабе шляхі... Ну, хай сабе, дапусцім, не назаўсёды, але на два гады — як мінімум. А за два гады можна імя займець, кніжку выдаць... Хай тады пасмяюцца!.. Смяецца той, хто смя- ецца апошні... (В.Блакіт. Усмешка Фартуны). — Калька з французскай мовы: Rira bien, qui гіга le demier. — Прыказкі: Смяецца той, хто смяецца апошні; Рапановіч: Добра смяецца той, хто смяецца апошнім. ДОБРА ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА. Гл. Там добра, дзе нас няма. ДОБРА ЎСЁ ЎМЕЦЬ, ДЫ НЕ ЎСЁ РАБІЦЬ. Ляцяць стружкі на ўсю кухню, вераценка атрымліваецца прыгожае, гладкае, зграбнае... Калі ла- 71
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

rіrа, зеў, перадзімем, сямя
21 👁