Насовіч: Айдзе чорт сам няймець, там бабу пашлець; Федароўскі:
Дзе чорт сам не справіцца, туды бабу пашле; Прыказкі Дзе чорт не дой-
дзе, туды бабу пашле.
ДЗІЦЯ ЗА РУКУ БЯРЭШ — МАЦІ ЗА СЭРЦА. Пра чуйнае рэагаванне
маці на адносіны каго-н. да яе дзіцяці. Я даўно прыкмеціла, Алёша, ты
любіш дзяцей, і яны цябе любяць. Значыць, і жонка будзе любіць.
Прыкмета ёсць такая: дзіця за руку бярэш, маці — за сэрца. Не чуў?
Гэта наша мама так гаварыла (В.Праскураў. Рута-мята).
— Янкоўскі Узяў дзіця за руку — матку за сэрца бярэш.
ДЗІЦЯ НЕ ПЛАЧА, МАТКА (МАЦІ) НЕ ДАГАДАЕЦЦА Пакуль не ска-
жаш пра тое, што табе трэба, нельга разлічваць на чыю-н. дапамогу. А
я ўжо смак гарэлкі забыўся: не каштаваў бадай тры гады... Ніхто мяне
не частуе: дзіця не плача, матка не дагадаецца, казаў той (З.Бядуля. Ле-
тапісцы).
ПАКУЛЬ
ДЗІЦЯ
НЕ
ЗАПЛАЧА,
МАЦІ
НЕ
ДАГАДАЕЦЦА.
Што яшчэ скажаш, братухна? Што ты ведаеш пра маю жытку, акрамя
плётак? Чужая болька не* баліць, і пакуль дзіця не заплача, маці не да-
гадаецца... (П.Місько. Градабой).
— Насовіч: Дзіцятка не ішачыць, мамка не знаець; Прыказкі Дзіця не
плача, маці не дагадаецца.
ДЗЯК НЕ ПОП, БЯРЭ І БОБ. Гаворыцца з асуджэннем пра прагнага ча-
лавека, які нічым не грэбуе. [Лена:] Як табе не брыдка? Ты ж ад мамы
ўсё грабеш! Пра цябе ж сказана: дзяк не поп, бярэ і боб! (М.Гіль. Раз-
вод).
— Ляцкі Яна не поп, бярэць і боб; Янкоўскі: Іван не поп, бярэ і боб.
ДЗЯНЁК ПРАЖЫЎ, ТО І ДЗЯКУЙ БОГУ. Гл. Што дзень (дзянёк) пра-
жыў, то і дзякуй богу.
ДЛЯ
ГЛУХОГА
ДЗВЮХ
АБЕДЗЕНЬ
НЕ
СЛУЖАЦЬ.
Гл.
Глухому
дзве
абедні не служаць.
ДЛЯ МІЛАГА ДРУГА І ЗАВУШНІЧКА З ВУХА. Для блізкага чалавека не
шкада і апошняга, Але што не зробіш для добрага суседа, га?.. Па пры-
маўцы: «Для мілага друга і завушнічка з вуха» (І.Новікаў. Да світання
блізка).
— РБС: Для мілага друга і завушнічка з вуха.
ДЛЯ ПРАДАЖНАЙ ПСІНЫ КОЛ З АСІНЫ. Прадажнік, здраднік варты
самага суровага пакарання. Ух, які я злосны! Няма большага злачынства,
як здрада. Для прадажнай псіны кол з асіны. Прызнацца папраўдзе, я
выказаў думку Віктару Іванавічу расправіцца з Настассяй (І.Гурскі. Ве-
цер веку).
— Рапановіч: Для прадажнай псіны кол з гнілой асіны; Прыказкі: Для
прадажнай псіны кол з асіны.
ДЛЯ СТАРЦА МІЛЯ НЕ КРУГ. Гл. Старцу міля не круг.
ДОБРАЕ ДАЛЁКА ЧУВАЦЬ. Ужываецца як станоўчая ацэнка чаго-н., пра
што распаўсюджваецца добрая слава. [Туміловіч:] Чулі, можа, — ёсць
такі калгас багаты — «Новая ніва»? [Аўдоцця:] Чулі, чаму ж не. Добрае
далёка чуваць (К.Крапіва. Пяюць жаваранкі). — Адкуль будзеш родам?
— Здалёку. Можа, чуў калі пра Азярышча? — А як жа, чуў. Добрае да-
лёка чуваць (І.Гурскі. Лясныя салдаты).
* Калгас вялікі, аж чатыры вёскі... Але добрае і далёка чуваць і хутка
ляціць. Загаманілі пра Старавойтава ва ўсіх брыгадах (В.Праскураў. Да-
брата).
— Прыказкі Добрая слава далёка чуваць.
ДОБРАЕ ДАЛЁКА ЧУВАЦЬ, А ДРЭННАЕ ЯШЧЭ ДАЛЕЙ. Дрэнная слава
распаўсюджваецца хутчэй і далей, чым добрая. Ужываецца як адмоўная
70
10 👁