Янкоўскі: Дзетак узгадаваць — не грыбкоў назбіраць.
ДЗЕТКІ ПАДРАСЛІ, ХАТКУ РАСТРАСЛІ. Пра вялікія выдаткі бацькоў на
дарослых дзяцей. Так, выраслі дзеткі. Як гэта кажуць: дзеткі падраслі,
хатку растраві? Падобна на праўду (А.Кажадуб. Стрэчанне).
— Насовіч: Дзеткі падраслі, хатку растрэслі; Федароўскі: Як дзеткі па-
драслі, то й куткі растрэслі; Прыказкі: Дзеткі падраслі — хатку растрэслі.
ДЗЕ ТОЛЬКІ МУЖЫК З СЛАЎЦОМ, ТАМ ЗА ІМ ПУГА З ВУЗЛОМ.
Устар. Пра бяспраўнасць селяніна. [Кароль:] Я не знаў, што мая вёска
гэткі скарб — дзяўчыну мае. [Навум:] Не для нас, знаць, дзеўка-дворка.
Добра кажа прыгаворка: гдзе толькі мужык з слаўцом, тэм зэ ім пуга з
вузлом (В.Дунін-Марцінкевіч. Сялянка).
— Прыказкі'. Дзе толькі мужык з слаўцом, там за ім пуга з вузлом.
ДЗЕ ТОНКА, ТАМ ІРВЕЦЦА. Гл. Дзе коратка (тонка), там ірвецца.
ДЗЕ ФЭСТ, ТАМ І Я ЕСТ. Гаворыцца, часцей іранічна, пра тых, хто
любіць пастаянна наведваць гулянкі, сходы і пад. У Мядзведзічах было
сёння трохі чужога народу з суседніх вёсак. Гэта найбольш былі браты,
сваты, швагры, зяці і іншыя катэгорыі сваяцтва. Шмат якія з іх былі та-
кія аматары, што смела пра сябе маглі сказаць: дзе фэст, там і я ест
(К.Крапіва. Мядзведзічы).
* Зазыба стаяў на праходзе, і ў яго твары пад скурай хадзілі жаўлакі.
Ён усяго мог чакаць ад сваіх верамейкаўцаў — дзе толькі фэст, і яны заў-
сёды там, — але тое, што пабачыў зараз, не ўкладвалася ў галаве: выхо-
дзіла, толькі звядзі вочы, як адразу разнясуць усё па дварах (І.Чыгрынаў.
Плач перапёлкі).
— Прыказкі: Дзе фэст, там і я ест.
ДЗЕ ХАДЗІЎ, ТАМ НЯМА. Гл. Дзе быў (хадзіў), там цяпер, ужо няма.
ДЗЕ ЦЕСНА, ТАМ ПАЦЕШНА. Кажуць, калі дзе-н. сабралася шмат на-
роду і цесната не перашкаджае ім быць добразычлівымі адзін да аднаго.
Сім.: У цеснаце, ды не ў крыўдзе. — Дзе цесна, там пацешна, — увіхаю-
чыся з трыма крэсламі, са сталом і адзежаю, некалькі раз пераказаў Ры-
гор. — А хоць бы жанчыне даць дарогу. — Не турбуйцеся за мяне
(Ц.Гартны. Сокі цаліны). — Цеснавата крыху ў нас будзе, але што ты
зробіш, — ліслівіў Заяц. — Дзе цесна, там пацешна, — перабіраў у ру-
ках ружанец Гадлеўскі (І.Гурскі. Вецер веку).
— Прыказкі: Дзе цесна, там пацешна.
ДЗЕ ЧОРТ САМ НЕ ЗМОЖА (НЕ МОЖА), ТУДЫ (ТАМ) БАБУ ПА-
ШЛЕ. Гаворыцца пра жанчыну з неадабрэннем за які-н. яе непрымальны
ўчынак. Маўляў, дзе чорт сам не зможа, туды ён бабу пашле; браты, —
жыўшы што дай божа! — разлучыліся ў тузе. Бо Ульяна сплетняй многа
ляпеча
злым
языком...
(В.Дунін-Марцінкевіч.
Быліны,
расказы
На-
вума). Купіў чорт бабе-звадыяшцы чаравікі, але баіцца аддаць іх проста
бабе — з рук у рукі. Выразаў ён даўжэразную тычыну, пачапіў на яе ча-
равікі і аддаў іх бабе. З таго часу і пайшла гутарка: «Дзе чорт сам не
зможа, туды ён бабу пашле» (Я.Колас. Баба і чорт). Смалы б пякучай
нэ гэткі язычок! Нездарма ж кажуць: дзе чорт не можа, там бабу па-
шле... Яна, гэтая Фрося, няйначай, і разносіць па вёсцы ўсю бязглуз-
дзіцу пра мяне (Т.Бондар. Жывыя жывуць).
* [Навум:] Пайду ды прышлю тут яго жонку. Хіба янэ дасць рады. Бо
добра кажа прымаўка: куды чорт не даступіццэ, туды бабу пашлець
(В.Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). [Трэці казак:] Ой, рызыка вялікая, бабе
даручаць справы выведаў!.. [Віцька:] Баба хігрэй ад чорта! [Першы казак:]
Нездарма кажуць, дзе чорт не возьме, баба справіцца!.. (У.Галубок. Пан
Сурынта).
69
9 👁