Насовіч: Дзельніка дзела баіцца; Прыказкі: Дзельніка дзела баіцца;
Дзела майстра баіцца; БРС: Справа майстра баіцца.
ДЗЕ ЛЮДЗІ БЯДНЕЮЦЬ, ТАМ ПАНЫ БАГАЦЕЮЦЬ. Пра сацыяльную
няроўнасць і ўзаемаадносіны паміж беднымі і багатымі. [Маці:] Стары
мой працуе ад ранку да ранку, а ўсё пану ідзе... Праўду стары мой кажа:
дзе людзі бяднеюць, там паны багацеюць. Так вось і з намі, галубка, —
мы бяднеем, а пан сабе новыя палацы будуе (В.Вольскі. Цудоўная ду-
дка).
— Янкоўскі: Дзе людзі бяднеюць, там паны багацеюць.
ДЗЕ НІ КІНЬ, ДЫК КЛІН. Гл. Куды ні кінь, усюды клін.
ДЗЕНЬ З АЛЕЕМ, А ТЫДЗЕНЬ ТАК ГАЛЕЕМ. Пра жыццё надгаладзь.
Сін: Есць хлеб — ядзім, а няма — глядзім, сёння паабедаем, а як заў-
тра — не ведаем. А як вы з Кашалевічавым Васем падаткі збіралі? Не-
дзе стары партфель знайшлі, хімічны аловак, напхалі ў той партфель
паперы і давай хадзіць па хатах. Людзі рагочуць, хто кусок хлеба дасць,
хто аладку... Так і жылі: дзень з алеем, а тыдзень так галеем (В.Шырко.
Хай людзі бачаць).
— Янкоўскі: Дзень з алеем, а тры дні галеем.
ДЗЕНЬ ПРАЖЫЎ, ТО І ДЗЯКУЙ БОГУ. Гл. Што дзень (дзянёк) пра-
жыў, то і дзякуй богу.
ДЗЕ НЯНЕК МНОГА, ТАМ ДЗІЦЯ БЯЗНОГА (МУРЗАТАЕ). Справы ке-
пскія, калі за іх бярэцца адразу некалькі чалавек. Гаворыцца з асуджэннем
пра безадказныя адносіны да справы, калі адзін спадзяецца на другога. Сін:
У сямі нянек дзіця без вока. — Вось што, Віктар, — рэзка перапыніў яго
Зімчук, — дзе нянек многа, там дзіця бязнога. Гэта — азы... (У.Карпаў.
Без нейтральнай паласы). Ты добры гаспадар, Лазавенка, і ведаеш, што
дзе многа нянек, там дзіця заўсёды мурзатае (І.Шамякін. У добры час).
— Насовіч: Дзе многа нянек, там часта дзіця бязносае; Прыказкі: Дзе
нянек многа, там дзіця бязнога; Дзе многа нянек, там дзіця без носу; Дзе
багата нянек, там дзеці бязносыя.
ДЗЕ ПОП ЦАРКВУ СТАВІЦЬ, ТАМ ПАН КАРЧМУ ЛАДЗІЦЬ. Пра
невыпадковае, наўмыснае суседства карчмы з царквой. — Ды яшчэ Пра-
нас Парэчкус дадаў ім жару, што некалі твой дзед і дзед Анежкі ў кас-
цёле галовы ледзь адзін другому не праламалі. — Я чуў пра гэта сам...
Праз гарэлку, відаць, усё гэта. Недарма ж кажуць — дзе поп царкву
ставіць, там пан карчму ладзіць (П.Броўка. Калі зліваюцца рэкі).
— Прыказкі: Дзе поп царкву ставіць, там пан карчму ладзіць.
ДЗЕ П'ЮЦЬ, ТАМ І ЛЬЮЦЬ. 1. Кажуць у апраўданне, калі хто-н. за
сталом незнарок разліў пітво. Вольф нязграбна павярнуўся і разліў кофе.
Ён хацеў пахваліцца, што ведае рускую мову, і сказаў: — Дзе коратка,
там і льецца... Чорт вазьмі!.. — У нас кажуць: дзе п'юць, там і
льюць, — усміхнуўся Зорын, дадаўшы: — А яшчэ: дзе коратка, там і
рвецца... (І.Гурскі. У агні).
2. У вялікай справе не абысціся без страт. Каб тады яшчэ, як першыя
«матылькі» залёталі, легла зіма, — ого-го, што было б [з буракамі]! А
гэта ўжо дробязь асталася... Дзе п'юць, там і льюць... А гатовыя не ця-
пер, то ў чацвер выграбуць, завязуць. Нічога, калі і мароз трохі пры-
хопіць (П.Місько. Сітус інверсіс).
— Ляцкі: Дзе п'юць, там і льюць; Янкоўскі: Дзе п'юць, там і льюць.
ДЗЕТАК
УЗГАДАВАЦЬ
—
НЕ
ГРЫБОЎ
НАЗБІРАЦЬ.
Дзетак
узгада-
ваць — не лёгкая справа. Што за людзі пайшлі па свеце, адзін за дру-
гога мудрэйшы... І мне не хочацца пакідаць школу, але што ты зробіш?
Дзетак узгадаваць — не грыбоў назбіраць (І.Гурскі. Вецер веку).
68
Дадатковыя словы
пюць
11 👁