ДЗЕ ВОЎК РАДЗІЎСЯ, ТАМ І КУСТ ЯМУ МІЛ. Пра замілаванне да род- нага краю, да мясціны, дзе нарадзіўся хто-н. Сін.: Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка; Міл той куток, дзе абрэзалі пупок; Родная зямелька як зморанаму пасцелька. Эх, калі б з ёй разлучыўся, плакаў з усіх сіл... Эй, бо дзе воўк урадзіўся, яму куст той міл! (Я.Купала. З песень аб сваёй старонцы). — Прыказка і праўда: дзе воўк радзіўся, там і куст яму міл... — А вось і няпраўда, — запярэчыў гаспадар. — Я ў Ігумені радзіўся, а тутака як абжыліся, дык калом не выганіш (Л.Калюга. Ні госць ні гаспадар). — Прыказкі: Дзе воўк радзіўся, там і куст міл. ДЗЕ ГНОЙ, ТАМ І ЛОЙ. У каго поле ўгноенае, той можа спадзявацца на багаты ўраджай для сябе і свойскай жывёлы. Вы саромеецеся вымаўляць слова «гной», які ж з вас тады кіраўнік сельскай установы? Дайце гною нашай зямлі — яна азалаціць чалавека... Чулі, можа, прыказку: дзе гной, там і лой (І.Гурскі. Шумяць лясы зялёныя). — Федароўскі: Дзе гной, там і лой; Прыказкі: Калі ёсць гной, то й бу- дзе лой; Дзе гнаёк, там і лаек. ДЗЕ ГОСЦЬ, ТАМ І БОГ ЁСЦЬ. Прыход госця — вялікая радасць. Сін.: Госць на парог — радасць у хату; Госць у дом, бог у дом. — Захадзі, Ця- рэшка, захадзі. [Цярэшка:] Пахвалены Езус! [Дзед і баба:] Навекі! На- векі! [Баба:] Дзе госць, там і бог ёсць. [Дзед:] Заходзьце бліжэй, бліжэй (У.Галубок. Ліпавічок). ДЗЕ КАША ДЫ АЛАДКА, ТАМ І ГРАМАДКА. Гаворыцца за сталом у часе абеду ці святочнага частавання. [Поп:] Дай мне, бабулька, кавала- чак сала... Дай мне яечак ды трохі кілбас... [Дзед:] Дзе каша ды аладка, там і грамадка... Сядайце, бацюшка (В.Вольскі. Дзед і Жораў). — Ляцкі: Дзе каша й аладка, там будзе й грамадка; Прыказкі: Дзе каша і аладкі, там будзе і грамадка. ДЗЕ КОРАТКА (ТОНКА), ТАМ ІРВЕЦЦА (І РВЕЦЦА). Калі ў чым-н. не шанцуе, то здараецца і яшчэ большая непрыемнасць, бяда. Калі вячэралі, разбілі гладыш з сыраквашай, якую Саша купіла ім [Пятру з Лен- кай], — галоўны іх харчовы запас. Дзе коратка, там ірвецца (І.Ша- мякін. Трывожнае шчасце). «Дзе коратка, там і рвецца», — падумаў Ва- лошын. І так невялікія сілы іх былі раздзелены ў траншэі. Вядома, не- мцы хутка прыкончаць тых у нейкім там бліндажы, пасля возьмуцца за астатніх (В.Быкаў. Яго батальён). З сарака двух чалавек умелі плаваць толькі дваццаць сем... — А я, грэшным дзелам, палічыў, што мы і без парома абыдземся. Ажно... Дзе коратка — там і рвецца (Б.Сачанка. Вялікі Лес). Чаго мы баяліся, так і здарылася. І гэта заўсёды так. Дзе коратка, там і рвецца (В.Зуб. Госці з космасу). Недарма ж, чалавеча, ка- жуць, дзе коратка, там і рвецца... Паслухай жа, што было далей. Вайніла я на двор, каб вады ў студні набраць ды чаю згатаваць, гляджу — нем- цы!.. (І.Сіняўскі. Сакратарыха). Раслі, кучаравіліся дрэўцы, дагледжа- ныя тваімі клапатлівымі рукамі. Толькі, як кажуць, дзе тонка, там ірве- цца. У калядныя маразы вымерз твой маладзенькі сад (В.Праскураў. Сады цвітуць). — Ляцкі: Дзе коратка, там і рвецца; Прыказкі: Дзе тонка, там і рвец- ца; Дзе коратка, там рвецца, дзе больна, там б'ецца. ДЗЕЛА ДЗЕЛЬНІКА (СПРАВА МАЙСТРА) БАІЦЦА Ва ўмелых руках дзела (справа) спорыцца. Цар скамарохаў пахваліў парашок і майстра: — Дзела дзельніка баіцца (З.Бядуля. Сярэбраная табакерка). Недарма ка- жуць: справа майстра баіцца. Сёння ж аддам у друкарню. А цяпер бу- дзем абедаць (І.Гурскі. Вецер веку). 67
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бецца
9 👁