ДВА ВЯКІ Я ЖЫЦЬ НЕ ЗБІРАЮСЯ. Ужываецца як неадабрэнне скупасці
і сцвярджэнне, што жыццё недаўгавечнае. [Шыдлоўскі:] Я., ні ў чым не
буду апошнім. І не радыёлу — тэлевізар-камбайн завалю сабе, каб і
карціну паглядзець можна было. Два вякі я жыць не збіраюся (І.Козел.
Над хвалямі Серабранкі).
—
Насовіч: Два вякі жыць не будзем; Федароўскі: Мне два вякі не
жыць; Рапановіч: Два вякі жыць не будзеш.
ДВА МЯДЗВЕДЗІ Ў АДНОЙ БЯРЛОЗЕ НЕ ЗІМУЮЦЬ. Сапернікі разам
не ўжываюцца. Пра тых, хто прэтэндуе на першынство, кіраўніцтва і
пад. Добра вядома: два мядзведзі ў адной бярлозе не зімуюць. Гэтак жа
сталася і з экстрасенсамі — між імі ўсчаліся сваркі... (В.Гігевіч. Кентаў-
ры).
* Маці і сама не хоча пераязджаць да нас. І ўяві, яна тлумачыла сваё
нежаданне жыць у нас амаль гэтак, як і ты. Толькі яна выказала тваю ду-
мку інакш: дзве лісіцы ў адной нары не жывуць... (А.Асіпенка. Святыя
грэшнікі).
—
Насовіч: Два мядзведзі ў адной бярлозе не месцяцца; Раманаў: У
адной мярлозе два мядзведзі не ўжывуць; Прыказкі: Два мядзведзі ў адной
мярлозе не ляжаць.
ДЗВЮМ
СМЕРЦЯМ
(СМЯРЦЯМ)
НЕ
БЫВАЦЬ,
А
АДНОЙ
НЕ
МІНАВАЦЬ. І. Пра непазбежнасць смерці. Сін.: Ад смерці не адкупішся;
Круці не круці, а трэба памерці; Смерць не ручаінка — не пераскочыш. —
Чаго нам паміраць? Вось пакуль што не забіралі. А прыйдзецца
паміраць — дык што такое? Дзвюм смерцям не бываць, адной не міла-
ваць! — прамовіў ён прыказкаю і засмяяўся (М.Гарэцкі. Віленскія ка-
мунары). Шэф сказаў, што, калі не хопіць корму, каровы будуць есці
яго, старасту. Міхаіл Ціханавіч адказаў: — Дзвюм смярцям не бываць,
а адной не мілаваць... (І.Сіняўскі. Дарога на Замлынне).
2. Рызыкнём, што б ні здарылася. Гаворыцца з рашучасцю зрабіць што-н.
рызыкоўнае, небяспечнае. Сін.: Спроба не хвароба; Чым чорт не араў, тым
і сеяць не стаў. — Ну і хуткія ж на пад'ём!.. Трах-бах, і ўжо ў тран-
шэі. Ваякі!.. — А ты не дужа таго! — кажа Жаўтых. — Глядзі, каб калі
бокам не вылезла. Дажартуешся. — Хе! Ерунда! Дзвюм смерцям не бы-
ваць — адной не мілаваць. Што мне, падумаеш!.. (В.Быкаў. Трэцяя ра-
кета).
* Артыст нават спрабаваў жартаваць, каб зменшыць перадсмяротныя
пакуты людзей, але ў яго нічога не выходзіла. — Эт, сямі смярцям не бы-
ваць, а адной не мілаваць, — сказаў артыст і, спахапіўшыся, што не тое
гаворыць, змоўк (І.Гурскі. У агні).
— Насовіч: Дзвюх смярцей не бываець, а раз чалавек уміраеце Пры-
казкі: Дзвюм смерцям не бываць, а адной не мілаваць.
ДЗЕ БЫЎ (ХАДЗІЎ), ТАМ ЦЯПЕР, УЖО НЯМА. Гаворыцца як уні-
клівы адказ на пытанне: «Дзе быў?» ці падобнае на гэта. — Ты дзе ж гэта
вандруеш? — Дзе я быў, там цяпер мяне няма. — Бач ты, які канспіра-
тар! (Я.Колас. На ростанях). — У які бок ён накіраваўся? — Дзе хлопец
быў, там цяпер яго няма, — здагадаўся, у чым справа, Шыманскі
(І.Гурскі. Чужы хлеб). — Што, на дарогу хадзіў? — Дзе хадзіў — там
няма. Што вам? — ваўкавата адказвае Крывёнак (В.Быкаў. Трэцяя ра-
кета). — Дзе гэта ты хадзіў? — не вытрымала Сабіна. — Думала, ужо
не прыйдзеш. — Дзе быў, там ужо няма, — рагатнуў Воўка, і яна зра-
зумела, што ён выпіў (А.Кажадуб. Стрэчанне).
— Выслоўі: Дзе быў, там нет, а толькі след.
66
Дадатковыя словы
падём
11 👁