жа лепш на пасаг Жэньцы будзе, пустадомак ты. [Шыдлоўскі:] Да ўдачы не трэба прыдачы (І.Козел. Над хвалямі Серабранкі). — Рабкевіч: Да ўдачы не даюць прыдачы. ДАЎСЯ ЗАПРЭГЧЫ — ДАСІСЯ І ПАГАНЯЦЬ. Аднойчы папусціўшыся каму-нстанеш ад яго залежным. Звычайна пра залежнасць мужа ад жонкі. [Жыгліцкая:] Ты ж мужык яе, — дзе твая мужчынская цвёр- дасць? Не ты за лейцы бярэшся, а яна, каб кіраваць табою. І памятай, даўся запрэгчы — дасіся і паганяць (І.Козел. Над хвалямі Серабранкі). — Прыказкі: Калі даўся запрэгчы, то дайся і паганяць. ДА ЦАРА ДАЛЁКА, А ДА БОГА ВЫСОКА. Гл. Да бога высока, да цара далёка. ДА ЦЯБЕ (ДА ВАС) НЕ П'ЮЦЬ, НЕ КАЖЫ (НЕ КАЖЫЦЕ) ЗДАРОЎ БУДЗЬ. Не ўмешвайся ў справы, якія цябе не датычаць. [Мацейка:] Адным словам, без паўкварты не разбярэш. Ха-ха-ха! [Паланея:] А да цябе, паўкварта, калі не п'юць, то і не кажы «здароў будзь» (Я.Купала. Прымакі). — Гэта не суд, а самасуд. Здзек з кабеты... — Чаго ты там кукарэкаеш, як певень на куросадні? — вызверыўся.. Аўдзейчык. — Да цябе не п'юць — не кажы здароў будзь (І.Дуброўскі. Зямныя вузлы). А вы збоку не ўмешвайцеся! Да вас не п'юць, не кажыце — «Здароў будзь!» (П.Місько. Сімфонія — гэта жыццё). НЕ ДА ЦЯБЕ (НЕ ДА ВАС) П'ЮЦЬ, НЕ КАЖЫ (НЕ КАЖЫЦЕ) ЗДАРОЎ БУДЗЬ (НА ЗДА- РОЎЕ). [Мар'я:] Я б цябе макнула [за разбіты сподачак] па тваёй са- лятырцы, але пана шануюся. [Панас:] Не да цябе п'юць, не кажы зда- роў будзь. Добра ёй, паночку, здзекі строіць, меўшы гультайскія рукі, а тут... (У.Галубок. Пісаравы імяніны). [Высоцкі, спявае:] Многа маю, цё- шча, мер аўса, мая на ўсё поле паласа... [Васіліса:] Не да цябе п'юць, не кажы на здароўе (І.Гурскі. Свае людзі). — Ляцкі: Калі да цябе не п'юць, не кажы дзякуй; Прыказкі: Да цябе не п'юць, не кажы на здароўе; Не за цябе п'юць, дык не гавары здароў будзь. ДАЧКА Ў ПАРЫ — НЕ ТРЫМАЙ У ДВАРЫ. Пра дзяўчыну, якую пара выдаваць замуж. [Малання Адамаўна:] Я, Юстын Хаміч, не супраць. Ле- пшага зяця мне не трэба. Калі Данута згодна, дык, як кажуць, дачка ў пары — не трымай у двары (Э.Валасевіч. Бывайце здаровы). — Рапановіч: Калі дачка ў пары, не дзяржы ў двары. ДАЮЦЬ — БЯРЫ, Б'ЮЦЬ — УЦЯКАЙ Гаворыцца таму, хто не адразу бярэ тое, што яму даюць. — А заржавеў той карабін. — Ты што — у катле ім мяшаў?.. — Даюць — бяры, б'юць — уцякай. І ваабшчэ, ты! Мой селядзец, у што хачу, у тое і фарбую, дзе хачу — там і вешаю... (П.Місько. Мора Герадота). Ды мала што наплёў лене той стары! Я сам не лыкам шыты, маю вусы: б'юць — уцякай, даюць — бяры! І нечага разводзіць туг турусы... (Э.Валасевіч. Бацька і Сын). ЯК ДАЮЦЬ, ТО БЯРЫ, А ЯК Б'ЮЦЬ, ТО ЎЦЯКАЙ. — Чаго стаіце, садзецеся! — ма- ладзіца вярнулася да прыпека і прынесла тонкі, што ўжо з'еўся, нож. — Як даюць, то бяры, а як б'юць, то ўцякай, га? — абярнуўся і сказаў за плячо стары мужчына (В.Адамчык. Чужая бацькаўшчына). * — Ну, ну, і далей што?.. Што ты нам скажаш яшчэ? — А што мне казаць? Б'юць — уцякай, даюць — бяры, не даюць — пастарайся (Я.Брыль. Птушкі і гнёзды). [Шпакоўскі:] От, не каркай, як варона, — з'ясі сыры. [Порхаўка, узяўшы сыр:] Я не крыўдую. Не, не. Калі даюць, то бяру, а як б'юць, то бягу. Характар такі... Ну і сыр, на смятане... (І.Гурскі. Свае людзі). — Янкоўскі: Даюць — бяры, б'юць — бяжы (уцякай); Ліцвінка: Да- юць — бяры, б'юць — уцякай. 65
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, зеўся, зясі, маря, пюць
11 👁