ДАРАГАЯ ГАЯ ХАТКА, ДЗЕ РАДЗІЛА (НАРАДЗІЛА) МЯНЕ МАТКА
Пра замілаванне да ооднага краю, да мясцін, дзе нарадзіўся хто-н. Сін.:
Дзе воўк радзіўся, там і куст яму міл; Міл той куток, дзе абрэзалі пупок;
Родная зямелька як зморанаму пасцелька.
—
Ведаю, куды ты хіліш, — звярнуўся да Кунцэвіча Станіслаў. —
Мяне не заарканіш у свой край. Не люблю... — А мне дарагая тая хатка,
дзе нарадзіла матка, — разважаў Кунцэвіч І.Гурскі. Чужы хлеб). Дарагая
тая хатка, дзе радзіла мяне матка (Эпіграф да раздзела «Вёска» ў кнізе
«Вечны кругазварот» Б.Сачанкі).
— Прыказкі: Дарагая (мілая) тая хатка, дзе радзіла мяне матка.
ДАРМА (ЗАДАРМА) І КАЗА ВАЎКУ НЕ СКАЧА. Дарма, бясплатна
нічога не робіцца. Кажуць таму ці пра таго, хто просіць зрабіць што-н.
Сін.: Задарма і скулка не сядзе. — Не ведаю нават, як і прыступіць [да
школьнай справы]. — Ну, што ж? Раскажу вам, як і што, толькі вы мне
за гэта павінны будзеце зафундзіць, бо дарма, кажуць, і каза не ска-
ча, — пачынае жартам Лазаковіч (Я.Колас. На ростанях). Сеў бы, та-
ксатар, калі ўжо да мяне парог пераступіў... А я нікуды з ложка не кра-
нуся... І ты знаеш чаму. Добра знаеш. Дарма і каза ваўку не скача
(І.Пташнікаў. Лонва). Прыедуць [трактарысты] у нядзелю, соткі заа-
руць, дроў прывязуць... І нам памагаюць. Бутэльку дам калі, пяцёрку ў
кішэню суну: задарма і каза не скача (В.Шырко. Хай людзі бачаць).
—
Насовіч. Каза ваўку дарам не скачаць; Прыказкі: Дарма і каза не
скача; Дарма і каза ваўку не скача.
ДАРМОВАМУ КАНЮ Ў ЗУБЫ НЕ ГЛЯДЗЯЦЬ Гл. Дараванаму (дарова
каму, дармоваму) каню ў зубы не глядзяць.
ДАРОВАНАМУ КАНЮ Ў ЗУБЫ НЕ ГЛЯДЗЯЦЬ Гл. Дараванаму (даро
ванаму, дармоваму) каню ў зубы не глядзяць.
ДАСЦЬ
БОГ
ДЗЕНЬ,
ДАСЦЬ
І
ПОЛУДЗЕНЬ
(ХЛЕБ,
ЕЖУ,
ПАЖЫ-
ТАК) Неяк будзе, усё ўладзіцца. Гаворыцца з надзеяй, што ўсё павінна
быць добра, што няма асаблівых падстаў непакоіцца пра заўтрашні дзень,
пра ежу' і пад. [Бяздомны жабрак Мікіта] нічога не выпрошваў, адноль-
кава дзякаваў тым, хто нешта даваў і хто кпіў з ят. Звычайна казаў:
«Мне, як птушцы нябеснай, трэба толькі адно каліва, а там дасць бог
дзень, дасць і полудзень» (С.Грахоўскі. Гарачае лета). — Не крычыце,
супакойцеся... Калі яшчэ немцы тыя прыйдуць. — Заўтра. Бадай кажа
—
заўтра, — паведаміў Мікалай. — Ну заўтра дык заўтра. Дасць бог
дзень, дасць і хлеб (Б.Сачанка. Вялікі Лес). Дасюль Адам жыў па пры-
маўцы: дасць бог дзень, дасць і ежу. Старання ці клопату, каб зарабіць,
прыдбаць кавалак хлеба, у яго ані не было (І.Сіняўскі. Дарога на
Замлынне). Калі амаль усе на нашай вуліцы жылі адным днём (дасць
бог дзень, дасць і ежу), няхай месяцам, дык Бабёр умеў зазірнуць на
паўгода наперад (Г.Марчук. Кветкі правінцыі).
— Насовіч: Дасць бог дзень, дасць і пажытак.
ДАЎ БОГ ЦЯЛЯ, ДЫ НЕ ДАЎ ХЛЯВА. Гаворыцца са шкадаваннем, калі ў
каго-н. ёсць што-н. адно, wie няма, не хапае другога. [Бабка, лічыць
грошы:] Лічу, лічу і толку дайсці не магу. Тут па тысячы... адна, дзве,
тры тысячы, а тут чырвончыкі, 25, 26, 27, 28, 29, дваццаць дзесяць.., а
як далей? Даў бог цяля, ды не даў хлява... (У.Галубок. Ветрагоны).
* І вы ліпіце тут да часу пад страхам заўтрашняга дня, даў бог, казаў
той, хлеў Уласу, але не даў яму каня... (Я.Колас. Рыбакова хата).
— Федароўскі: Бог даў цяля, ды не даў хлява; Прыказкі: Даў бог цяля,
ды няма хлява; Бог даў цяля, ды не даў хлява.
ДА ЎДАЧЫ НЕ ТРЭБА ПРЫДАЧЫ. Кажуць пра нявесту добрую, прыго-
жую, якой з-за гэтых якасцей і пасаг не патрэбны. [Шыдлоўская:] Няхай
64
14 👁