М.Лобан. Шэмеш). [Сіман:] Так, да пары збан ваду носіць: ручка
адарвецца — збан паб'ецца. Я ведаю, народ паборамі, пакутай па вё-
сках
высушан,
як
цэр
счарнелы
(М.Клімковіч.
Георгій
Скарына).
Партызаны падвялі Пясецкага, у яго былі звязаны назад рукі. Ён увесь
калаціўся ад страху. — Да пары збан ваду носіць: вушка адарвецца і
збан паб'ецца, — гаварыў Гарашчэня (І.Гурскі. Лясныя салдаты). —
Яго хоць за руку і не злавілі, а ўсе ведаюць, што ён злодзей... — А калі
ведаюць, то і добра, да пары да часу збан ваду носіць, а як ручка адар-
вецца, дык і збан паб'ецца... (Л.Арабей. Сіні бор).
* [Даміцэля:] Будзь пэўным, што шахраванне [круцельства] будзе гла-
дка схадзіць, пакуль гэта будзе не праз меру. [Пятрук:] Гэта кажуць, па-
неначка, патуль жбан ваду носіць, пакуль не прарвецца вуха, а там...
(В.Дунін-Марцінкевіч. Залёты). Проста накас, скокам-бокам жылося, вя-
лося, але, як кажуць, да часу жбан вадзіцу носе (Я.Купала. За чужую
елку). — Цэлыя? — Мы не гаршкі, каб... — І гаршчок да пары ваду
носіць... (Ц.Гартны. Сокі цаліны).
— Насовіч: Да пары жбан ваду носіць; Федароўскі: Да пары збан ваду
носіць: вушка адарвецца і збан разаб'ецца; Прыказкі: Да пары збан ваду
носіць: як вуха (ручка) уварвецца, той й збан паб'ецца.
ДАРАВАНАМУ
(ДАРОВАНАМУ,
ДАРМОВАМУ)
КАНЮ
Ў
ЗУБЫ
НЕ
ГЛЯДЗЯЦЬ Тое, што лёгка дасталася каму-н., не павінна ім абмяркоў-
вацца ці прыдзірліва ацэньвацца. Выступіла Анюта: — Дараванаму каню
ў зубы не глядзяць. А я такі поп, што прымаю і боб... Алёнка пасаро-
меецца, а я — не (П.Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). — Глядзі, каб
глёўкі не быў, каб скарынка ад мякішу не адстала. Ды і не перакіс
каб — сама ведаеш, каму хлеб, хто есці яго будзе. — Зжаруць. Які
спяку, такі і зжаруць. Дарованаму каню ў зубы не глядзяць, — не
сунімалася Сонька (Б.Сачанка. Вялікі Лес). — А каб не было сумна ў
дарозе, вось вам пра наш, а цяпер ужо і пра ваш край, — працягнуў на-
чальнік хадакам па кніжачцы. — Дармоваму каню ў зубы не глядзяць.
Прыгодзіцца, дзеля сяго дзела, — сказаў Даніла, хаваючы кніжачку ў
клунак (А.Пальчэўскі. Жнівеньская раніца). Антось забраў алоўкі і сха-
ваў іх у куфэрак. Ён не прабаваў, трымцяць яны ці звіняць, бо ведаў,
што дармоваму каню ў зубы не глядзяць (А.Чарнышэвіч. Світанне).
Дальбог, не можам пазнаць — хто. Быццам нехта знаёмы і як бы не-
знаёмы. Ды што там — дармоваму каню ў зубы не глядзяць. Браточак
родненькі, от жа павязло нам — на мужчыну ўзбіліся (М.Сяднёў. І той
дзень надышоў).
ДАРАГАЯ (ДОРАГА) ЛЫЖКА К АБЕДУ. Дарагое, вартае ўвагі тое, што
зроблена, атрымана своечасова, у патрэбны момант. [Каравай:] Пачакай,
паспееш. [Скаромны:] Вам грошы трэба, а мне час дораг. За тэрміны я
буду вельмі строгі. Як кажуць: дарагая лыжка к абеду. Тыдзень —
максімум. Тыдзень — наша галоўная ўмова (А.Макаёнак. Таблетку пад
язык). — Пакуль што — ніякіх пробліскаў. Можа, толькі будзе пашы-
рацца будаўніцтва. — Дарагая лыжка к абеду, — сказала маці і ўзды-
хнула, уважліва паглядзеўшы на Вераніку (У.Дамашэвіч. Німфа). Заўтра
ты цётцы не трэба. Дорага лыжка к абеду. Ёй трэба бульбу пасадзіць
(А.Кудравец. Раданіца).
*
[Віхура:] Братухна ты наш... Ды сядай, сядай... Нарэшце сваіх дача-
каліся... Разумееш, якраз у пару, а кажуць жа, што дорага лыжка ў абед
(І.Гурскі. Новы горад).
— Насовіч: Дорага ложка к абеду; Прыказкі: Да абеду лыжка дорага:
Дарага лыжка перад абедам; БРС: Дарагая лыжка к абеду.
63
Дадатковыя словы
пабецца, разабецца
11 👁