А ведаеш, Лабуня, гэты артыкул зробіць калі не пераварот, дык
поўнае
замяшанне
ў
галовах
судовых
чыноўнікаў,
а
таксама
і
ў
паліцэйскіх, бо «Минский листок» — гэта іх сімвал веры. — Што ж! —
весела азваўся Лабановіч, падняўшы чарку: — Дай божа нашаму цяляці
воўка зваяваці (Я.Колас. На ростанях). — Малады ён яшчэ, маці, дурны,
пабачыш, раджу яму другое, пабольшае клопатаў, тады ён працверазее...
— Каб жа, донька, твае словы ды богу ў вушы, каб, як гавораць, і нашаму
цяляці ваўка спаймаці (І.Капыловіч. Бяроза на мяжы).
— Прыказкі: Дай бог нашаму цяляці воўка паймаці; Дай божа цяляці
воўка паймаці, але бяда, як воўк цяля наймае.
ДАЙ БОЖА, КАБ УСЁ БЫЛО ГОЖА, А ШТО НЯГОЖА — НЕ ДАЙ
БОЖА. Часцей ужываецца як тост.
* — Адзін з іх хоча, каб я ехаў да яго бацькоў у Кіргізстан... Як вы
скажаце, дзядзька Сямён? — Дай божа, каб табе і з намі было гожа, а бу-
дзе
нягожа
—
не
дай
нам
шчасця,
божа...
Так
старыя
гаварылі
(В.Мыслівец. Мужанцы).
— Янкоўскі: Дай божа, каб усё было гожа, а што нягожа — не дай
божа; Выслоўі. Дай божа, каб усё было гожа, а што нягожа — не дай (не
давядзі) божа!
ДАЙ
БОЖА
Ў
ДОБРЫ
ЧАС
СКАЗАЦЬ,
А
Ў
ЛІХІ
(НЯДОБРЫ)
ПА-
МАЎЧАЦЬ. Ужываецца як агаворка, што чалавек змушаны казаць пра
што-н. нядобрае, што лепш бы пра гэта не гаварыць. Ёсць у народзе
сказ-прымаўка: «Дай божа ў добры час сказаць, а ў час нядобры памаў-
чаць», дык вось і думай тут, галоўка (Я.Колас. Рыбакова хата). Словы,
як відаць, маюць моц і могуць выклікаць няшчасныя з'явы, калі пра гэ-
тыя з'явы гавораць у нядобры час- А таму, калі гавораць аб якім-не-
будзь няшчасці, звычайна агаворваюцца: «Дай божа ў добры час ска-
заць, а ў ліхі памаўчаць»... (К.Крапіва. Беларускія прыказкі).
— Насовіч: Дай божа ў добры час сказаць, а ў ліхі памаўчаць; Пры-
казкі: У добры час сказаць, а ў ліхі прамаўчаць.
ДАЙ
ЖОНЦЫ
(БАБЕ)
ВОЛЮ
—
ЗАВЯДЗЕ
Ў
НЯВОЛЮ
Гаворыцца
таму ці пра таго, хто папускаецца, паддаецца жонцы, дазваляе ёй сва-
бодна дзейнічаць. — Вось няхай ведае на другі раз... — ківаў ён [Псюк]
пальцам у бок, куды пабегла Зося да бацькоў. — Гэтакіх гусак трэба, не
шкадуючы, скубці. Вядомая рэч! Дай бабе волю — завядзе ў няволю!
Не супынім спачатку — прапала. Го-о! (Ц.Гартны. Сокі цаліны).
— Федароўскі. Хто дае жонцы волю, то сам лезе ў няволю; Прыказкі:
Дай жонцы волю, то сам пойдзеш у няволю; Дай волю, а сам у няволю.
ДАЛЕЙ У ЛЕС — БОЛЕЙ ДРОЎ. Гл. Чым далей у лес, тым болей
(больш) дроў.
ДА
ПАРЫ
ЗБАН
(ЖБАН)
ВАДУ
НОСІЦЬ
РУЧКА
(ВУШКА)
АДАР-
ВЕЦЦА — ЗБАН ПАБ'ЕЦЦА. Усяму бывае канец. Найчасцей ужыва-
ецца як пагроза ці папярэджанне быць асцярожным. А што справа небяс-
печная — гэта праўда, ды і не вельмі пачэсная справа. Да пары збан
ваду носіць (М.Машара. «Крэсы» змагаюцца). [Андрэй:] Тата, мне так
хочацца з табой пагаварыць па шчырасці, каб ты, выслухаўшы мяне,
зразумеў — нельга так далей, нельга. [Зарудны:] Ты што? Ты на што
ўвесь час намякаеш? [Андрэй:] На прыказку: «Да пары збан ваду
носіць...» (А.Маўзон. У ціхім завулку). — Бачыш, колькі разоў выносім
скуры, і нічога, жывыя. — Да пары збан ваду носіць, — не здавалася
Марыя (І.Новікаў. Да світання блізка). А дзед вёў сваё: — Ведаеш жа,
мусіць, прымаўку — да пары збан ваду носіць... — Ды нічога такога я
не раблю, — Якім адвёў позірк убок (Я.Курто. Дарога бяжыць насу-
страч). Ты думаеш, у цябе асечкі не будзе? Да пары жбан ваду носіць
62
Дадатковыя словы
зявы, пабецца
8 👁