ДА ВАС НЕ П'ЮЦЬ, НЕ КАЖЫЦЕ ЗДАРОЎ БУДЗЬ Гл. Да цябе (да
вас) не п'юць, не кажы (не кажыце) здароў будзь.
ДАВЯЛОСЯ
СВІННІ
НА
НЕБА
ГЛЯДЗЕЦЬ.
Кажуць
насмешліва
пра
таго, хто ўмешваецца ў такія справы, у якіх нічога не разумее. Калі
падлічыць, дык, напэўна, 30—35 працэнтаў прыказак маюць у сабе пэў-
ную ступень іроніі, якая нярэдка пераходзіць у сарказм. Вось некато-
рыя прыклады: Высах, як мядзведжая лапа; Давялося свінні на неба
глядзець... (К.Крапіва. Беларускія прыказкі). З фальклорных крыніц
узніклі байкі «Ліслівае цяля», «Пра цыгана і кабылу», «Саманадзейны
Конь», «Давялося свінні на неба глядзець» і шэраг іншых твораў К.Кра-
півы (Я.Казека. Беларуская байка).
—
Насовіч: Давялося свінні на неба глядзець; Прыказкі: Давялося
свінні на неба зірнуць.
ДАГАНЯЮЧЫ
НЕ
НАЦАЛАВАЦЦА
(НЕ
НАЦАЛУЕШСЯ).
Сілай
не
прымусіш палюбіць сябе. Сін.: Насільна міл не будзеш. [Куторга:] Ну, я га-
тоў вам удружыць, толькі як ваша дачка захімерычыцца ды адцураецца
ад мяне, то што тады? Вы ж ведаеце прыпавесць: даганяючы не наца-
лавацца (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта). [Кубэ:] Вас [былых
эмігрантаў]
не
разумеюць
беларусы...
Ва
ўсякім
выпадку,
вас
не
падтрымліваюць. А па вашай жа беларускай прымаўцы, даганяючы не
нацалуешся... (І.Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску).
—
Насовіч. Даганяючы не нацалуешся; Прыказкі: Даганяўшы не на-
цалавацца,- Даганяючы не нацалуешся.
ДАЖЫЛІСЯ
(ДАЖЫЛІ)
КАЗАКІ
(ПАЛЯКІ),
ШТО
НІ
ХЛЕБА,
НІ
ТАБАКІ. Гаворыцца пра беднасць, галечу, недахоп чаго-н. самага неабхо-
днага. От, дажыліся казакі: ні хлеба, ні табакі... За грошы нічагенька не
дастанеш (М.Гарэцкі. Дзве душы). — Хоць бы закурыць, чэрці б яго
пабралі, — чуецца чыйсь голас, а потым і адказ на яго: — Дажылі па-
лякі, што ні хлеба, ні табакі (Я.Колас. Дрыгва).
— Насовіч: Прыжыліся казакі: ні хлеба, ні табакі; Раманаў. Прыжы-
ліся палякі: ні хлеба, ні табакі; Ляцкі: Дажыліся палякі: ані хлеба, ні та-
бакі; Федароўскі: Дажыліся казакі: ні хлеба, ні табакі; Прыказкі: Згалелі
казакі: ні хлеба, ні табакі.
ДАЙ БАБЕ ВОЛЮ — ЗАВЯДЗЕ Ў НЯВОЛЮ. Гл. Дай жонцы (бабе)
волю — завядзе ў няволю.
ДАЙ
БОЖА
(БОГ)
НАШАМУ
ЦЯЛЯЦІ
ВАЎКА
(ВОЎКА)
СПАЙМАЦІ
(З'ЕСЦІ). Гаворыцца, часам жартаўліва ці з недаверам, як пажаданне
поспеху ў якой-н. справе. [Надзя:] Абрыдлі мне гэтыя чарапы. На завод
пайду. [Антаніна Пятроўна:] Славы захацела? Можа, стаханаўкай ду-
маеш быць? [Надзя:] А чаму б і не? Што я — горшая за людзей? [Ан-
таніна Пятроўна:] Не з тваім, мусіць, спрытам... Ну што ж, дай божа
нашаму
цяляці
ваўка
спаймаці
(К.Крапіва.
Зацікаўленая
асоба).
[Каліноўскі:] Дай толькі волю здабыць, а падзяліць мы здолеем... Пана
ў саху ўпражэм, а не пойдзе, дык пана бізуном сцябаць будзем. [Ма-
труна:] Дай жа божа нашаму цяляці ваўка спаймаці (Е.Міровіч. Кастусь
Каліноўскі). — Рабочыя дэманстрацыі прайшлі ва ўсіх буйных цэн-
трах... І гэта толькі пачатак! —Дай божа, як кажуць, нашаму цяляці ва-
ўка спаймаці. (В.Коўтун. Крык міласэрнасці). — А чалавек прыйдзе
новы. — А старога куды? — На печ. — Ну-ну, гэта добра, каб на печ,
а не пад печ, дай бог і нашаму цяляці воўка з'есці (В.Казько. Неруш).
—
Мы пажэнімся да размеркавання. І цябе нікуды не пашлюць. Школ
і ў Мінску багата, без работы не застанешся... — Дай бог нашаму ця-
ляці воўка з'есці (М.Герчык. Вяртанне да сябе).
61
Дадатковыя словы
зесці, пюць
9 👁