ГУТАР, ГУТАР, А ВАЛЫ Ў ЖЫТА. Гаворыцца насмешліва пра тых, хто, захапіўшыся размовай, забывае пра іншыя справы. — Ай-ёй! — рантам здзівілася маці. — Навошта ж мы начысцілі... ажно столькі?! — І, пад смех памагатай, яна наракае: — Гутар, гутар, а валы ў жыта: мы тут адно за адным, а рукі самі абіраюць. На цэлы ўзвод наабіралі, як мы некалі ў лесе... (Я.Брыль. У Забалоцці днее). — Янкоўскі: Гутар, гутар — а валы ў жыга! ГЭТА ПАКУЛЬ КВЕТАЧКІ, А ЯГАДКІ НАПЕРАДЗЕ. Гл. Гэта яшчэ (толькі, пакуль) кветачкі, а ягадкі наперадзе. ГЭТА ТОЛЬКІ КВЕТАЧКІ, А ЯГАДКІ НАПЕРАДЗЕ. Гл. Гэта яшчэ (толькі, пакуль) кветачкі, а ягадкі наперадзе. ГЭТА ЯШЧЭ (ТОЛЬКІ, ПАКУЛЬ) КВЕТАЧКІ, А ЯГАДКІ НАПЕРАДЗЕ (УПЕРАДЗЕ, ЯШЧЭ БУДУЦЬ). Гэта яшчэ толькі пачатак, а галоўнае наперадзе. Кажуць, калі што-н. непрыемнае, нежаданае толькі пачынаец- ца, а ўсё горшае яшчэ наперадзе. За снарадамі паляцела плойма мін... Мой Зайчык стаяў недзе ўнізе, ахоўваў наглядальны пункт. «Трымайся, хлопча, — хацелася сказаць яму. — Гэта яшчэ кветачкі, а ягадкі напе- радзе!» (Р.Няхай. Шлях на Эльбу). — Бач ты яго! Яшчэ старшынёй не абралі, а што спявае: адно не пацерпім, другое не дазволім, ад трэцяга адвучым. — Гэта яшчэ кветачкі, а ягадкі наперадзе! (В. Прас кураў. Свя- тая сівізна). Усё гэта былі яшчэ кветачкі, а ягадкі ўперадзе. Скажу вам, мама, адкрыта: нам з Кірэем трэба ісці, пакуль не позна (У.Дамашэвіч. Заклінаю ад кулі). [Федзя:] Бачыце, бачыце, плача! Ужо адна плача! Гэта толькі кветачкі, а ягадкі яшчэ будуць (В.Зуб. Злавацца не трэба). Начштаба, запінаючыся, чытаў: «... Партызаны ў першым жа баі нала- малі бакі гофманаўцам. А гэта пакуль кветачкі, а ягадкі наперадзе» (І.Гурскі. У агні). * Там [на фронце] я ўпершыню атрымаў баявое хрышчэнне, не раз бываў у сур'ёзных пераплётах, зусім не ведаючы, што гэта толькі кветачкі і што наперадзе яшчэ не адна вайна і не адзін пераплёт (К.Крапіва. Ад маленства да сталасці). — Насовіч: Гэта яшчэ цвет, а ягады будуць; Прыказкі: Гэта толькі цвет, ягады яшчэ будуць. ДА БОГА ВЫСОКА, ДА ЦАРА (ДА ПАНА) ДАЛЁКА. Устар. Кажуць, калі няма адкуль чакаць дапамогі, няма каму паскардзіцца. [Навум:] Толькі ж ты, наш каралёк, не пакідай нас болі: бо хто ж сірот у злой прыгодзе ратаваць будзе? Прымаўка кажа: да бога высока, да пана да- лёка (В.Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). ДА ЦАРА ДАЛЁКА, А ДА БОГА ВЫСОКА — То добра, калі рабочых слухае гаспадар. — Яшчэ не слу- хае, а рабочыя стараюцца прымусіць, каб паслухаў іх. — Цару, можа, скардзіліся? — Да цара далёка, а да бога высока (М.Гроднеў. Пярэда- дзень). — Насовіч: Да бога высока, а да цара далёка; Ляцкі: Да бога высока, да цара (пана) далёка; Федароўскі: Бог высока, пан далёка. 60
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сурёзных
6 👁