няты ў торбу. Годзе ўжо ўсіх баяцца! (К.Крапіва. Мядзведзічы). — Гэта ж проста грэх не выкарыстоўваць цэнтральную кацельню! — Але, ма- быць, грэх у мех, грашаняты ў торбу, — канстатавала цётка Апанасіха. — Бо год мінуў, а тыя будаўнічыя хлопцы ўсё ніяк падперазацца не мо- гуць. І зніклі, як здані (А.Сурыновіч. Волаты ці здані?). * Грахі! З іх прыказка смяецца: сапхай, гаворыць, грэх у мех, правер, ці завязка на месцы, па боку кіем і пабег (М.Лужанін. Як нараджаўся новы свет). — Насовіч: Грэх у мех, а спасение наверх; Ляцкі: Грэх у мех, а сам наверх; Прыказкі: Грэх у мех, а спасение ў торбу; Грэх у мех, кіем па мя- ху — будзеш без граху. ГУЛЬТАЙ ЗА РАБОТУ — МАЗОЛЬ ЗА РУКУ (МАЗАЛІ ЗА РУКІ). Ба- лела паясніца, плечы, смылелі далоні. Ён [Сымон] зірнуў на іх і ўбачыў крывавыя мазалі. — Эге! — сказаў Андрэй Сідаравіч. — Гультай за ра- боту — мазоль за руку (А.Чарнышэвіч. Музыка). Праўду кажуць: гуль- тай — за работу, мазалі — за рукі. А хто з дня ў дзень не разгінае рук, у таго не мазалі, а набоі, цвёрдыя, як конскія капыты (С.Грахоўскі. Га- рачае лета). * [Саўка:] Саўка з выгляду просты чалавек, а натура панская: Саўка за работу, мазоль за руку. [Бруй:] Ад такой работы, ягамосцю, мазоль не садзе (Я.Колас. У пушчах Палесся). — Федароўскі. Гультай за работу — мазоль за руку; Прыказка. Гуль- тай за дзела — мазоль за цела; Лежань за дзела, а мазоль за цела; Гультай за работу — мазоль за руку. ГУСІ НІЗКА — ЗІМА БЛІЗКА. Ужываецца як адзін з паказчыкаў наро- днага календара прыроды. Ляцелі гусі, плылі не чарадой, а бязладнай турмой, наперагонкі, нібыта грэліся, нібыта збіраліся скучыцца, каб было цяплей і каб не даймаў сіберны вецер. «Гусі нізка — зіма блізка», — прыгадалася чутае (Л.Калодзежны. Паўлюк Самусік са Стаўроў). * У перадвячорным спакоі рэзка вылучаецца маркотнае курлыканне жораваў. — А ляцяць як нізка! — Зіма блізка, — напамінае Сцяпан вя- домую ўсім прыкмету (К.Крапіва. Мядзведзічы). — Прыказкі. Жураўлі ляцяць нізка — зіма ўжо блізка. ГУСЬ СВІННІ НЕ ТАВАРЫШ. Людзей, розных па характары, сацыяльным становішчы і пад., нішто не можа аб'яднаць. Кажуць пра таго, хто не раўня каму-н. Сін.: Арлу з савой не па дарозе; Воўк казе не таварыш; Пешы коннаму не таварыш (у 2 знач.). — Дзень добры, таварышы! — Гусь свінні не таварыш! — адразу аглушыла яе Вольга сваім надрыўным голасам. — І ў мяне каб тваёй нагі больш не было... (М.Ваданосаў. На- дзеі і здзяйсненні). — Я вам не таварыш! — Га-га-га! — грымнулі ра- бацягі. — Га-га-га! Правільна, Корзун! Гусь свінні не таварыш (Р.Ко- бец. Ноеў каўчэг). [Рэкта] не забыўся, што ідзе вайна, і ад сялян усяго можна чакаць. «Грамадзяне»? Але якія яны яму грамадзяне? Гусь свінні не таварыш. «Панове»? Гэта занадта ўжо вялікі гонар для іх... (Р.Няхай. Героі не адступаюць). — Мы ж вас не абзываем ніяк, вядзем перага- воры культурна, раўнапраўна. — А я паўтараю: роўнасці не будзе. Гусь свінні не таварыш! (П.Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). * [Жухін:] Трэба змяніць таксама свае адносіны да салдатаў, стаць з імі на роўную нагу. [Дзяменя:] Ці таварыш гусь каню? Як гэта ліберальна і гуманна! Усе парабіліся сацыялістамі-рэвалюцыянерамі (Я.Колас. Вайна вайне). — Прыказкі: Гусь свінні не таварыш; Гусь свінні не таварыш: гусь паднялася, свіння засталася. 59
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднаць
9 👁