абурэнне, адышоў, як паслухмяны сабака на крык гаспадара. Грозны рак, ды ззаду вочы (У.Рубанаў. Грыбавар). ГРОЗНЫ РАК, ДЫ ДЗЕ Ў ЯГО ВОЧЫ? [Цыганок:] Не глядзі, не глядзі на мяне так, не спалоха- юся. Грозны рак, ды дзе ў яго вочы?.. — Насовіч: Грозен рак, ды ззаду вочы; Раманаў. Грозен рак, ды дзе яго вочы? Прыказкі: Грозен (грозны) рак, ды ззаду вочы; Грозен рак, ды дзе ў яго вочы? ГРОЗНЫ РАК, ДЫ ДЗЕ Ў ЯГО ВОЧЫ? Гл. Грозен (грозны) рак, ды ззаду вочы. ГРОМ НЕ ГРЫМНЕ, МУЖЫК НЕ ПЕРАХРЫСЦІЦЦА. Гл. Пакуль гром не грымне (не загрыміць), мужык не перахрысціцца. ГРУГАН ГРУГАНУ ВОКА (ВАЧЭЙ) НЕ ВЫДЗЕЎБЕ (НЕ ДЗЯЎБЕ, НЕ КЛЮЕ). Людзі, звязаныя якімі-н. агульнымі, звычайна карыслівымі, інта- рэсамі, дзейнічаюць заадно і не здрадзяць, не зробяць кепскага адзін аднаму. Ужываецца з адценнем неадабрэння. Суддзі доўга шукалі, як бы змякчыць пакаранне. І не дзіва: груган гругану вока не выдзеўбе. Толькі аднаго Штарка прыгаварылі на пажыццёвае зняволенне (І.Новікаў. Да- рогі скрыжаваліся ў Мінску). [Ніксан] стараўся выгарадзіць агрэсара і забяспечыць яму прэмію за кошт арабскіх тэрыторый. Па прыказцы: груган гругану вока не выдзеўбе (К.Кірэенка. Амерыка здалёку і золізку). Ці не быў часам і ты ў кампаніі? Нехта казаў, што і цябе ба- чыў, як ты ўцякаў за плот. Груган гругану вачэй не выдзеўбе (М.Ма- шара. «Крэсы» змагаюцца). — Хіба ён [цар] не за мужыка, хіба ён за- адно з панамі? — Цар — самы вялікі пан у Расіі, з паноў пан. А, як вы ведаеце, груган гругану вачэй не дзяўбе (Б.Сачанка. Твор, які не магу скончыць). Ён [Пархамчук] прымірэнца сказаў: — Супакойся. Груган гругану вока не клюе (З.Бядуля. Язэп Крушынскі). КРУМКАЧ КРУМ- КАЧУ ВОКА НЕ ВЫДЗЕЎБЕ. — Няма каб памагчы злодзея за каўнер узяць, дык яшчэ пакрываюць. Усё сяло абыдзі, не ўпросіш чалавека за сведку пайсці. Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе, — скончыў ён [Сомік] не зусім дарэчы (К.Крапіва. Мядзведзічы). — Дзіва што пашка- дуе немец немца, — зашумелі мужыкі. — Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе (А.Якімовіч. Канец сервітуту). — Ах, братка, — адказвае се- лянін, — каму новая ўлада, а нам — усё тая ж. Як быў над намі наш пан, так і застаўся. — Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе, — змрочна згаджаецца гарбар (В.Вольскі. Падарожжа па краіне беларусаў). — Можа, да самога прэзідэнта?.. — Пустое, суседзе, — роспачна махнуў рукой Даніла. — Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе... (І-Аношкін. Чырвоная каліна стаяла) ВОРАН ВОРАНУ ВАЧЭЙ (ВОКА) НЕ ВЫ- КЛЮЕ (НЕ ВЫДЗЕЎБЕ). [Навум:] Няма чаго казаць: воран ворану ва- чэй не выклюе. Пан з панам пазнаюцца, а мы ўсё-такі ў бядзе (В.Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). — Калі б уланы рабавалі саміх нем- цаў, то можа б яны і далі адпор... А другіх ім не шкада. — Воран ворану вока не выдзеўбе, — зрабіў вывад з усёй гісторыі Азаркевіч (А.Якімовіч. Цяжкі год). * — Цікава, што гэны скажа? — прыклаў руку да вуха пажылы се- лянін. — Тое самае! Скірмунт Крыжаноўскаму вока не выдзеўбе. Чуеш, адразу каршуном наляцеў на селяніна (І.Гурскі. Вецер веку). — Насовіч: Воран ворану вока не клюець; Янкоўскі. Груган гругану вока не выклюе. ГРЭХ У МЕХ, ГРАШАНЯТЫ Ў ТОРБУ. Ужываецца як адмоўная рэакцыя на слова г р эх у папярэдняй рэпліцы суразмоўніка. — Людзі на ўсяно- чную, а вы на шпіктаклі. Ну і вымеркавалі! — Знарок і вымеркавалі богу напоперак. — А граху гэта ты не баішся? — Грэх у мех, граша- 58
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зблізку
13 👁