Насовіч. Госць нямнога бываеш», ды многа відаець; Прыказкі: Госць мала гасцюе, а многа бачыць. ГОСЦЬ НА ПАРОГ — ГАСПАДЫНЯ ЗА ПІРОГ. Гаворыцца з адабрэннем пра гасціннасць і частаванне. Убачыўшы на стале талеркі, ён [сівы дзя- док] весела, неяк зухавата ўсклікнуў: — Вось гэта парадачак! Госці на. парог — гаспадыня за пірог! Дзень добры ў хату і куму і свату! (М.Ва- даносаў. Адзінай маці сыны). ГОСЦЬ НА ПАРОГ — РАДАСЦЬ У ХАТУ. Сін.: Госць у дом, бог у дом; Дзе госць, там і бог ёсць. —Заходзьце, калі ласка, — пачціва запрашала Ядвіга. — Гасцямі будзеце. А госць на парог — радасць у хату (В.Пра- скураў. Рута-мята). ГОСЦЬ — НЯВОЛЬНІК. Госць не павінен адмаўляцца ад таго, што пра- паноўваюць гаспадары. [Ядзя:] Тваёй падтрымкі мне таксама не забыць ніколі. І раз ты сёння мой госць, а госць нявольнік, кажуць, дык до- сыць патачкі табе: пакуль не адведаеш майго пірага з вяндлінай — з хаты не выпушчу (І.Козел. Над хвалямі Серабранкі). — Насовіч. Госць як нявольнік: ляжыць, хоць і ў пярыну паложаць; Федароўскі. Госць — нявольнік, што даюць, мусі есць; Прыказкі. Госць — нявольнік. ГОСЦЬ У ДОМ, БОГ У ДОМ. Прыход госця — вялікая радасць. Сін.: Госць на парог — радасць у хату; Дзе госць, там і бог ёсць. [Навум:] Вяльможны наш пане дзядзічны, вотча і дабрадзею! Добра кажа прыга- ворка: госць у дом, бог у дом; а ты ж наш дарагі госць, як яснае солны- шка (В.Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). — Прыказкі. Госць у дом, бог у дом. ГРАЗА Ў ЛЕС НЕ ІДЗЕ. Строгасць, пагроза не праходзяць безвынікова. Праводзячы Збінацкага ўважлівым позіркам, Пеця падумаў: «Бач ты яго, якім героем зрабіўся. Стройны, бадзёры. А быў такі сутулы, проста ў зямлю жывы лез. Выходзіць, граза ў лес не ідзе» ([.Сіняўскі. На пра- вым флангу). — Насовіч. Граза ў лес не ходзіць, а па людзях; Прыказкі: Граза ў лес не йдзець; Граза ў лес не адзець, а па людзях ходзіць; Лепешаў: Граза не ідзе ў лес. ГРАКІ ЦЯПЛА НЕ ПРЫНОСЯЦЬ. Ужываюць як народную прыкмету: вя- сной, калі гракі вяртаюцца з выраю, на дварэ яшчэ не цёпла. Вясна, на жаль, пакуль што не радуе — халодная, ветраная. Праўду кажуць, што гракі цяпла не прыносяць... Вось прыляцяць ластаўкі — тады адразу ж пацяплее (В.Праскураў. Жывыя крыніцы). ГРАМНІЦЫ — ПАЛАВІНА ЗІМІЦЫ. Ужываюць як адзін з паказчыкаў народнага календара прыроды; грамніцы — свята ў хрысціян, якое ў пра- васлаўных прыпадае на 15 лютага па новым стылі, а ў католікаў — на 2 лютага. Даволі траскучыя марозы гулялі на прасторы, ціснулі ўсё жы- вое і нежывое. Прайшлі і коляды, і хрышчэнне (тры каралі), і блізка грамніцы. Хоць і кажуць: «Грамніцы — палавіна зіміцы», але ўжо зіма ідзе к канцу (Я.Колас. Канец зімы). — Насовіч: Грамніца зімы палавіна; Прыказкі. Грамніцы — палавіна зіміцы. ГРОЗЕН (ГРОЗНЫ) РАК, ДЫ (АЛЕ) ЗЗАДУ ВОЧЫ Няма чаго баяцца каго-н. Насмешлівы адказ на чые-н. пагрозы. «Да ўлады я смела па трупах пайду, ступаючы кованым ботам, і свет, як канцлагер, вакол абвяду ка- лючым гартованым дротам». Мы на гэта скажам гаду: — Грозен рак, ды вочы ззаду! (К.Крапіва. Біблія людаеда). [Жыгалка:] Э-эх, і свіснуў бы я па гэтай першай скрыпцы. Гайда!? [Смык:] Грозен рак, але ззаду вочы (І.Гурскі. Новы горад). Вусаты на дзіва спакойна, нават без намёку на 57
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁