Янкоўскі: Гора табе, воле, колі цябе карова коле!; Прыказкі: Бедная тая
дамова, дзе вала бадзе карова.
ГОРА ТОЛЬКІ РАКА (РАКАЎ) КРАСІЦЬ. Кажуць са спачуваннем пра ча-
лавека, які шмат перажыў. Не глядзі, што я чорнай зарос барадой. Не
зарос барадой, а зарос я бядой. Не дзівіся таксама з убораў маіх: гора
красіць, Паліна, толькі ракаў адных (А.Куляшоў. Грозная пушча).
— Прыказкі: Гора толькі рака красіць.
ГОРКА
РЭДЗЬКА,
ДЫ
ЯДУЦЬ,
ЦЯЖКА
(ДРЭННА,
ЛІХА)
ЗАМУЖАМ,
ДЫ ІДУЦЬ. Гаворыцца звычайна як суцяшэнне, што іншага выйсця няма,
што з гэтым трэба прымірыцца. Сін.: Горкая гарэлка, але п'юць, дрэнна
замужам, але ідуць. [Дзяўчына:] Я, здаецца, [замуж] нізангга не пайду.
[Маладзіца:] Ах, мая ты Марачка! Як прыйдзе твая часіна, дык і не па-
думаеш, цяжка ці не. Як у той прыказцы гаворыцца: горка рэдзька, ды
ядуць, цяжка замужам, ды йдуць... (М.Гарэцкі. Каменацёс). — Вы так
хваліце... «Горш не будзе...» Хто ж гэта пойдзе, калі горш? — Горка рэ-
дзька — ды ядуць, цяжка замужам — ды йдуць (П.Місько. Градабой).
[Пажылы селянін:] А чаго? Спытай хто хоча, не сілком жа іх валочуць!
Горка рэдзька, ды ядуць, дрэнна замужам, ды йдуць (М.Клімковіч. Ка-
цярына Жарнасек). [Скрылёў:] Цяжка, брат, тут што-небудзь раіць. Ба-
дай што ты разумную думку выказаў. Рабі так. Горка рэдзька, ды ядуць,
ліха замужам, ды ідуць (Р.Кобец. Гута).
— Ляцкі: Горка рэдзька, ды ядуць, ліха замужам, ды йдуць; Прыказкі:
Горка рэдзька, ды ядуць, ліха (дрэнна, кепска) замужам, ды ідуць.
ГОРКА ЧАСАМ ПРАЦА, ДЫ ХЛЕБ АД ЯЕ САЛОДКІ. Гаворыцца з упэў-
ненасцю ў апраўданне добрых вынікаў часам цяжкай працы. Рукі ў вас
ёсць і галава на плячах, будзеце працаваць, як і ўсе добрыя людзі.
Праца красіць і славіць. У народзе кажуць: горка часам праца, ды хлеб
ад яе салодкі (І.Гурскі. Вецер веку).
— Прыказкі: Горка часам праца, ды хлеб ад яе салодкі.
ГОРКАЯ
ГАРЭЛКА
(ГАРЭЛАЧКА),
АЛЕ
П'ЮЦЬ,
ДРЭННА
ЗАМУ-
ЖАМ, АЛЕ ІДУЦЬ. Гаворыцца жартаўліва ці як суцяшэнне, што іншага
выйсця няма, што з гэтым трэба прымірыцца. Сін.: Горка рэдзька, ды
ядуць, цяжка замужам, ды ідуць. [Васіліса:] Наташа! Не ўводзь мяне ў
злосць, бо я не пагляджу, што ў хаце сваты. Я, можа, не бацька, з та-
бою цацкацца! [Шпакоўскі:] Што ж, горкая гарэлачка, але п'юць, дрэн-
на замужам, але ідуць. [Наташа:] Не чапайце мяне (І.Гурскі. Свае
людзі).
* [Маці] прыгубляла чарку, калацілася і пытала: — Як жа людзі
п'юць? Але праўду кажуць: кепска замужам, але йдуць, горка водка, але
п'юць (В.Адамчык. Дзікі голуб).
— Прыказкі: Гарэлка горка, ды яе п'юць, замужам нядобра, ды ідуць.
ГОРШ,
КАЛІ
БАІШСЯ,
І
ЛІХА
НЕ
МІНЕШ,
І
НАДРЫЖЫШСЯ
Га-
ворыцца як парада не паддавацца страху. [Навум:] Я пярвей маўчаў; але
як пан пачаў распытваць, прыпомніў сабе прымаўку: горш, калі баішся,
і ліха не мінеш, і надрыжышся; бяды ж горшай не будзе; дай ну ж пець
ды выспевываць усю праўду (В.Дунін-Марцінкевіч. Сялянка).
— Насовіч: Горшы, калі баішся: і ліха не мінеш, і надрыжышся; Фе-
дароўскі: Найгорш, як баішся, бо і наб'юць і надрыжышся; Прыказкі:
Горш, калі баішся, і ліха не мінеш, і надрыжышся.
ГОСЦЬ МАЛА ГАСЦЮЕ, ДЫ БАГАТА БАЧЫЦЬ Чужы чалавек, нядоўга
пабыўшы ў каго-н., многае заўважае. Асабліва асцерагаліся новага, све-
жага чалавека, які мог зайсці ў любы час у хату, убачыць непарадак і
абняславіць: «Што ён падумае пра нас? Ды і скажа?» Госць мала гас-
цюе, ды багата бачыць (Б.Сачанка. Вечны кругазварот).
56
Дадатковыя словы
набюць, пюць
17 👁