Я.Ермаловіч. Трактарыст Антон Знак). Праўду кажуць: голад — не цётка. Распаўзліся птушаняты з гнязда, цвікаюць — есці просяць (В.Праскураў. Бярозавы сок). * Толькі ў сваёй траншэі я скумекаў, чаго гэта ён так да майго кажу- шка ліпне: холад не цётка, а мы палоннага, аказваецца, па марозе і снезе дастаўлялі транзітам у адных сподніках (Вожык. 1985, № 12). — Насовіч: Голад не цётка, з'есць, што папала; Прыказкі. Голад не цётка, паглядзяць ды з'ядзяць; Голад не цётка. ГОЛАМУ РАЗБОЙ НЕ СТРАШАН (НЕ СТРАШНЫ). Бедны чалавек не баіцца пагроз, бо яму няма чаго губляць. [Скіба:] Людзі мы ліхія, прыехалі грабіць старога. [Дзед Бадыль:] Спазніліся крыху. Знайшліся такія, што раней за вас управіліся. Цяпер, як той казаў, голаму разбой не страшан (К.Крапіва. Партызаны). — Ну? — пытае Горбач. — А можа, і паслу- хаць. Што я ад таго страчу. — Голаму разбой не страшны. А біцца бу- дзем за праўду (Р.Мурашка. Салаўі святога Палікара). ГОЛЫ РАЗБОЮ НЕ БАІЦЦА. — Ці ты, можа, баішся?.. Дык скажы проста, Позняк. Я не буду крыўдаваць на цябе. Не хоч, дык не хоч, так і скажы. — Не, настаўнік, голы разбою не баіцца. Але не справа гэта старых. Дзе мне ўжо свой нос тыкаць, куцы не след (Р.Мурашка. Салаўі святога Палікара). — Насовіч. Голаму разбой не страшан; Прыказкі. Голы разбою не баіцца. ГОЛЫ ЗБІРАЙСЯ, ГОЛЫ ГАТОЎ. Беднаму чалавеку вельмі лёгка сабрац- ца куды-н. Кажуць пра каго-н. перад адыходам, ад'ездам куды-н. Чутак тых, чутак!.. Герман пад Гродняю, гермай у Беластоку, герман ля Сло- німа — страхоцце... І хоць мне няма чаго шкадаваць — голы збірай- ся — голы гатоў, — а вось кут дарагі, з месца не ўзняцца... (Ц.Гартны. Сокі цаліны). Распісваў Зарэмба, нібы агітаваў яе [Хелену] збірацца і хутчэй пакідаць хутар. А што ёй збірацца? Голы збірайся, голы гатоў... (П.Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). Бачу: раз насталі, то скараго- дзяць, нікуды не дзенешся. Жаніся, значыць. Хоць зноў жа, пытаюся: «Які ў цябе рэсурс ёсць, каб жаніцца? Голы збірайся — голы гатоў?» (А.Кудравец. Сачыненне на вольную тэму). — Прыказкі. Голы збірай! — Голы гатоў. ГОЛЫ РАЗБОЮ НЕ БАІЦЦА Гл. Голаму разбой не страшан (не страш- ны). ГОРА ПЛАЧА, ГОРА СКАЧА, ГОРА ПЕСЕНЬКІ ПЯЕ, Гора вымушае ча- лавека быць выкрутлівым. [Кузьмін:] Няўжо вы сапраўды на танцы з ім [эсэсаўцам] пойдзеце? [Вікця:] Яшчэ чаго не хапала. [Кузьмін:] Вы так какетнічалі. [Вікця:] Гора плача, гора скача, гора песенькі пяе (К.Кра- піва. Людзі і д'яблы). — Прыказкі. Гора плача, гора скача, гора і песенькі спявае; Гора му- чыць, гора вучыць, гора песеньку пяе. ГОРА ТАБЕ, ВОЛЕ, КАЛІ ЦЯБЕ КАРОВА КОЛЕ Гаворыцца як насмеш- ка над мужам (ці мужчынам), калі ім кіруе, бярэ над ім верх жонка (ці жанчына). [Федзя:] І твая ж, мусіць, гаспадарка такая самая, як і наша? Разам жывём. [Ядзя:] Для мяне з Таняй хопіць і тых грошай, што я ў школе атрымліваю. [Жыгліцкая:] Гора табе, воле, калі цябе карова коле (І.Козел. Над хвалямі Серабранкі). Сцярпеў я адзін раз, другі, пасля спакойна так кажу: «Можа, у лесе тут у вас бабы камандуюць, у нас у Бабруйску няма такога. Гора табе, воле, калі цябе карова коле. Зарубі сабе на носе раз і назаўсёды: у мае справы не мяшайся» (В.Шырко. Ды- ханне жыта). 55
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адездам, дяблы, зесць, зядзяць
14 👁