не хацелася дурны прыклад падаваць. П'янка дзелу не помач. Яно і
праўда, дзе чарка, там і сварка. Гарэлка да дабра не давядзе (М.Гроднеў.
Права адплаты).
— Прыказкі: Гарэлка да дабра (да добрага) не давядзе.
ГАСПАДАРКУ ВЕСЦІ — НЕ ЛАПЦІ ПЛЕСЦІ. Гаспадарку весці — не
лёгкая справа. [Кажамяка:] Саладуха далей свайго носа нічога не ба-
чыць, ён гатоў жыць так, як жылі дзяды. Лепшага за Высоцкага стар-
шыню
мала
дзе
знойдзеш.
Гаспадарку
весці
—
не
лапці
плесці
(І.Гурскі. Свае людзі).
Прыказкі: Гаспадарку весці — не лапці плесці.
ГАСПОДЗЬ НЕ БЕЗ МІЛАСЦІ, А КАЗАК НЕ БЕЗ ДОЛІ Гл. Бог не без
літасці, казак не без шчасця.
ГАСЦЯМ ГАДЗІ, АЛЕ І СЯБЕ НЕ ГАЛАДЗІ. Кажуць гаспадыні ці гаспа-
дару пры святочным частаванні. «Не, так нядобра, — паднялася з месца
Нона. — Госці сядзяць, а гаспадыня стаіць». Нявестку падтрымаў Дзед:
«Гасцям гадзі, але і сябе не галадзі!» (М.Капыловіч. Былі б рукі...).
— Прыказкі. Госцю гадзі, дый сябе не галадзі.
ГІДКА
З'ЕСЦІ
І
ШКАДА
КІНУЦЬ.
Гл.
Гадка
(гідка)
з'есці
і
шкада
кінуць.
ГЛУХІМ ДВА РАЗЫ Ў КАСЦЁЛЕ НЕ ЗВОНЯЦЬ. Кажуць у адказ на
просьбу паўтарыць сказанае, пры нежаданні паўтараць. Сін.: Глухому дзве
абедні не служаць. — Як, як?.. Прачытай яшчэ раз! — Глухім два разы
ў касцёле не звоняць (А.Цяжкі. Смутак).
— Рабкевіч: Глухому два разы не звоняць.
ГЛУХОМУ ДЗВЕ АБЕДНІ НЕ СЛУЖАЦЬ. Кажуць у адказ на просьбу
паўтарыць сказанае, пры нежаданні паўтараць. Сін.: Глухім два разы ў
касцёле не звоняць. — Паўтары яшчэ раз. — Глухому дзве абедні не слу-
жаць. Ідзі лепш паглядзі, што ў нас робіцца... (Р.Няхай. Туман над стэ-
пам).
ДЛЯ
ГЛУХОГА
ДЗВЮХ
АБЕДЗЕНЬ
НЕ
СЛУЖАЦЬ.
—
Для
глухога дзвюх абедзень не служаць! — строга прамовіла яна [Марына].
—
Трэба заўважаць не толькі тое, што робіцца ў вас усярэдзіне, але і
тое, што робіцца навокал... (М.Паслядовіч. Цёплае дыханне).
— Прыказкі. Глухому дзве малебны не служаць.
ГОД НА ГОД НЕ ПРЫХОДЗІЦЦА (НЕ ВЫПАДАЕ). Не кожны год па-
добны на папярэдні. Год на год не прыходзіцца. За цёплай восенню хутка
наляцела ў гарадок зіма, не енчыла макроццем і дажджом, а насыпала
адразу снегу і ўдарыла маразамі (Г.Марчук. Кветкі правінцыі). — А
чаму летась май быў халодны, а цяпер стаіць такі гарачы?.. Як гэта ра-
стлумачыць? — Год на год не выпадае. Май звычайна ў нас бывае ха-
лодны, бо на поўначы пачынаецца вясна, там растае снег і забірае ця-
пло (С.Александровіч. Крыжавыя дарогі).
— Ляцкі: Год на год не прыходзіцца; Прыказкі: Год на год не пры-
ходзіцца.
ГОЛАД НЕ ЦЁТКА Голад вымушае пакарыцца абставінам, рабіць што-н.
не так, як хацелася б. Кажуць у апраўданне дзеянняў, звязаных з пошукамі
ежы. Сін.: Не пад'ясі — і залатую фурманку аддасі. Найчасцей зна-
ходзілі выхад у тым, што ішлі з горада ў вёску, каб прынесці мяшэчак
бульбы. І гэта кіламетраў за трыццаць і болей, і на сваім гарбу. Го-
лад — не цётка... (М.Гарэцкі. Віленскія камунары). Перш за ўсё: голад
не цётка. Пад вечар усе мы так нагаладаемся, што не памагае ні ку-
рыва, ні вялізныя цяжкія галовы сланечніку з мяккімі, яшчэ зялёнымі
семкамі, якіх мы паназапашваем з ночы. Хочацца есці (В.Быкаў. Трэ-
цяя ракета). Некаторыя каровы, асабліва маладняк, языкамі ўсё лізь ды
лізь. То на адзін бок, то на другі. Голад — не цётка! Шкада жывёлы
54
Дадатковыя словы
зесці, падясі, пянка
11 👁