ку не забуду... Як кажуць, гара з гарой не сходзіцца... (В.Дайліда. Буслы
над вёскай).
* І хто б то мог спадзявацца [на сустрэчу]... Я ўжо казала Рыгору... Ці
не праўда, Сроль? — Чалавек з чалавекам — не гара з гарою... (Ц.Гар-
тны. Сокі цаліны). Заскочыў у адрасны стол, мне і далі даведачку, дзе ты
жывеш. От так і знайшоў я цябе праз столькі год. Праўду кажуць, што
гара з гарою не сходзіцца, а чалавек з чалавекам абавязкова стрэнуцца
(Я.Васілёнак. Адзіночная камера. Ён зноў успомніў дзіўную сустрэчу з
выдатным польскім рэвалюцыйным паэтам, вершамі якога зачытваўся ў
турме. Праз дваццаць год сышлася гара з гарою — асабіста яны пазна-
ёміліся толькі пазалетась у Навагрудка, на юбілеі Міцкевіча... (Я.Брыль.
Сэрца камуніста).
— Насовіч: Гара з гарою не сходзіцца, а чалавек з чалавекам усягды;
Прыказкі: Гара з гарою не сыйдзецца, а чалавек з чалавекам зыйдзецца;
Гара з гарою не сходзяцца, а чалавек з чалавекам заўсягды.
ГАРА
НАРАДЗІЛА
(РАДЗІЛА)
МЫШ.
Вялікія
намаганні
далі
мізэрныя
вынікі. Каціная плётка: гара нарадзіла, мыш (М.Коўзкі. Неэўклідава геа-
метрыя). Яшчэ праз паўтара месяца рабочы рух, збольшага падкор-
млены грашамі, паціху сышоў на нішто. «Гара нарадзіла мыш», —
уздыхнуў знаёмы літаратар (Ю.Станкевіч. Пляц Незалежнасці). Вось
неяк яно заўсёды атрымліваецца: хочацца выказаць думку вялікую, вы-
ступіш — маленькую частачку выказаў замест таго, што хацелася.
Мыш, а не думка. А стаяла гара. Гара радзіла мыш (Я.Ермаловіч.
Зазімак).
—
Калька з французскай мовы: La montagne enfante une souris, дзе
склалася на аснове лацінскай прыказкі Parturint montes, nascetur ridiculus
mus 'раджаюць горы, нараджаецца смешная мыш'.
— БРС: Гара нарадзіла мыш.
ГАРА РАДЗІЛА МЫШ. Га. Гара нарадзіла (радзіла) мыш.
ГАРБАТАГА
МАГІЛА
ВЫПРАВІЦЬ
(ВЫПРАСТАЕ)
Чые-н.
перакананні,
недахопы, заганы не выправіш. Кажуць з перакананнем, што хто-н. не
зменіцца ў лепшы бок. Сін.: Як удасца жарабё з лысінкай, дык і здохне
такім. Дарэмна яна спрабавала даказаць гэтым «чорствым мужчынам»,
што Рая змянілася і шчыра хоча ведаць, дзе Алёша. — Гарбатага магіла
выправіць, — адрэзаў на яе довады Валодзя (І.Шамякін. Крыніцы). —
Колькі гора і пакут прынеслі [фашысты]. Няхай хоць цяпер самі іх
паспытаюць і смак іхні ўведаюць. Мо тады і жахнуцца з таго, што ро-
бяць. — Гарбатага магіла выправіць (У.Карпаў. Нямігі крывавыя бе-
рагі). Паслухаеш цябе, Герасім, дык здаецца, не ў турме ты быў, а на
адпачынку.
Праўду
кажуць:
гарбатага
магіла
выправіць
(Х.Жычка.
Зброю бяруць сыны). [Матка:] Ты ўжо нам даруй, сыночку, не гневайся
на старых, — нас ужо не перавучыш. [Мікола:] Так-с... праўду кажаш!
Гарбатага выпрастае магіла (М.Гарэцкі. Свецкі чалавек). [Косця:] Ну,
чыя праўда, Андрэй? Гарбатага магіла выпрастае. Я не разумею, чаго
мы цацкаемся з ім? Валаводзімся, угаворваем, выхоўваем, а навошта?
(М.Матукоўскі. Мужчына, будзь мужчынам).
* Яшчэ год таму я чуў ад яго падобныя разважанні — усё ж не чакаў,
каб іх наша сапраўднасць не змяніла... Між тым... Гарбатага магіла
зменіць... (Ц.Гартны. Сокі цаліны). — Ну, вось скажы: што ты зрабіў, каб
перамяніць, перавыхаваць яе? — Гарбатага, кажуць, не выраўняеш...
(А.Марціновіч. Надзея).
— Насовіч: Гарбатага адна магіла спраміць; Раманаў. Справіць гарба-
тага магіла; Прыказкі: Гарбатага хіба магіла выпрастае (выпраміць).
ГАРЭЛКА ДА ДАБРА НЕ ДАВЯДЗЕ. Кажуць з асуджэннем пра п 'янства.
Можна было б вярнуцца ў хату і пахмяліцца — гэтае атруты даволі, ды
53
16 👁