жанчына, надзьмутая, сярдзітая, стаяла ўбаку, падціснуўшы вусны. —
Галоднай куме — хлеб наўме... — падала яна голас (Л.Левановіч. Па-
плавок). [Гітлераўцы] думаюць, што завываннем сірэн у час бамбёжкі
ім удасца ўздзейнічаць на псіхіку, запалохаць, застрашыць, падавіць
волю абаронцаў нашай зямлі... Галоднай куме сыр наўме... (К.Кірэенка.
З аповесці вайны).
* Нават у сне Мікола бачыў ваду. Ён піў яе, гарачую, піў і ніяк не мог
напіцца... — Праўду кажа прыказка: «Галоднай куме проса сніцца» (І.Но-
вікаў. Тварам да небяспекі).
— Насовіч: Галоднай куме хлеб наўме; Прыказкі: Галоднай куме
пірагі наўме; Галоднай куме сала наўме.
ГАЛОДНАМУ
НЕ
СПІЦЦА,
КАЛІ
ХЛЕБ
СНІЦЦА.
Чалавек
не
можа
жыць спакойна, калі яго непакоіць, хвалюе што-н. — Хто гэта? Гэта вы?
І не спіцца вам? — усміхнулася Bępa. — Галоднаму не спіцца, калі
хлеб сніцца. Колькі ж вы тут наскрэблі [буракоў]? — пацікавіўся ён
[Варанецкі] (І.Дуброўскі. Зямныя вузлы).
— Прыказкі: Не спіцца, калі хлябсж сніцца.
ГАЛОДНЫ І КАНЯ З КАПЫТАМІ З'ЕСЦЬ. Галодны чалавек надта пра-
гны, ненасытны і непераборлівы. «Галодны і каня з капытамі з'есць». Ру-
саковіч- Барысаўскі ўспомніў гэтую народную прымаўку, паглядаючы на
Філістовіча-Слуцкага і яго «войска», якое малаціла і палёхкалася лыж-
камі ў вядры з бульбяным супам (М. Паслядовіч. Па воўчых сцежках).
— Федароўскі: Галодны з'еў бы каня з капытамі.
ГАМАНІЦЬ ГАЛАВА НЕ БАЛІЦЬ. Крыўдныя словы не так і страшныя, іх
можна сцярпець. Пастаяў Мікалай Іванавіч, паглядзеў на іх работу і
кажа мне: «Гані ты іх, Карагод, з калгаса, брыдка глядзець...» Ну-ну, ду-
маю, гаманіць галава не баліць: паглядзім, на што здатны... (В.Шырко.
Сцяжына да людзей).
—
Насовіч: Гаманіць галава не баліць; Прыказкі: Гаманіць — не
баліць.
ГАНЧАР ГАРШКІ ЛЕПІЦЬ, А САМ У ЧАРАПКУ ЕСЦІ ВАРЫЦЬ.
Той, хто робіць што-н. для іншых, не мае магчымасці зрабіць гэта для
сябе. Сін.: Шавец заўсёды ходзіць без ботаў; Шавец у падзёртых ботах
ходзіць. — Што, і вам даюць кватэры? — Даюць, а як жа! Ганчар
гаршкі лепіць, а сам у чарапку варыць... так і мы. Зробім — і вам ад-
дамо. А самі — у інтэрнаце звякуем; (У.Дамашэвіч. Камень з гары).
— Федароўскі: Ганчар у чарапку есці варыць; Прыказкі: Ганчар гаршкі
лепіць, а ў чарапку есці варыць.
ГАРА З ГАРОЙ НЕ СХОДЗІЦЦА, А ЧАЛАВЕК З ЧАЛАВЕКАМ ЗАЎ-
СЁДЫ. Гаворыцца пры нечаканай сустрэчы ці ростані на няпэўна доўгі
час. Нічога, маці, сустрэнемся. Гapą з гарою не сходзіцца, а чалавек з
чалавекам заўсёды (Ц.Гартны. Сокі цаліны). Гэта была яна. Тая самая
Косцева знаёмая, з якой мы сустрэлася на праспекце. Я сумеўся і апус-
ціў вочы: вось сапраўды гара з гарой не сходзіцца, а чалавек з чалаве-
кам заўсёды (А.Крыга. Паўночны фарватэр). Як вы мяне знайшлі?
Адрас з лістоў ведалі? Дык я ж нядąўнa перабраўся на новую гэтую са-
мую кватэру... Выпадак. Ах, які ж выпадак! Гара з гарою не сходзіцца,
а чалавек з чалавекам, калі суджана... (К.Чорны. Ідзі, ідзі). — Не пазна-
яце, мама? Русакевічава дачка, тая, што ў Сібіры жыла... — Гара з га-
рою не сходзіцца, а чалавек з чалавекам... Гэта меншая? Якраз як Тоня,
маці (А.Жук. Праклятая любоў). — Яшчэ раз дзякую. Можа, сустрэ-
немся яшчэ. — Няма за што дзякаваць, мілы чалавек, паслуга не-
вялікая. А сустрэцца — не дзіва, гapa з гарой не сходзіцца... (І.Новікаў.
Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). Я не забуду тваёй дапамогі. І за сталяр-
52:
Дадатковыя словы
зесць
8 👁