А ты выгадуй, выведзі на чалавека, тады і звацьмешся маткаю (А.Пе-
трашкевіч. Трывога).
— Федароўскі: Гадавала сава дзеці — і няма на што глядзець
ГАДКА (ГІДКА) З'ЕСЦІ І ШКАДА КІНУЦЬ. Кажуць пра што-н. звыклае,
але нявыгаднае, калі неабходна зрабіць пэўны выбар. [Даніла:] І гэта каха-
ная твая паглядзіць на цябе, галетніка, ды нос адверне. Яна толькі за-
баўляецца з табою, як кошка з жабай, — гадка з'есці і шкада кінуць
(К.Крапіва. Партызаны). [Сын:] І яшчэ праблема. Вы прыдумалі ата-
мную і вадародную бомбы. І пакідаеце іх нам. А што нам з імі рабіць?
Гідка з'есці і шкада кінуць. Гэта не клопат? (А.Макаёнак. Зацюканы
апостал).
* Вечарам на спатканні Ада расказвала Лёню пра незаслужаны дакор
з Сібіры. — Ну, і як жа ты вырашыла? — спытаў Лёня. — Ды от і сама
не ведаю. — Нельга з'есці і шкада кінуць. Праўда? — Усё ж такі, знаеш,
каторы час у нас цягнецца сяброўства... (А.Пальчэўскі. Круты паваротак).
— Насовіч: Гадка з'есці і жаль кінуці; Янкоўскі: Гадка з'есці і шкада
кінуць; Прыказкі: Гадка есці, жаль пакінуць; Горка з'есць і жаль пакінуць;
Жалка выкінуць і гідка есці.
ГАДУЙ, МЯДЗВЕДЗЬ, ДЗЕЦІ, КАБ БЫЛО ЗА КІМ СЯДЗЕШ Гаворыц-
ца бацькам як пажаданне вырасціць дзяцей такімі, каб можна было пры
іх дажываць свой век. Дочкі мае ўжо ўсе замужам. Аж тры. У сваім сяле
ўсіх пааддавала. Сын быў адзін — забілі ў вайну. Самы большы быў.
От, і ўсе мае дзеці. Гадуй, мядзведзь, дзеці, каб было за кім сядзець Па-
гадавала, а сядзець і няма за кім. Удваіх, як пні, старыя засталіся (Я.Ер-
маловіч. Валуны).
— Ляцкі: Гадаваў воўк дзеці, а не за кім сядзеш; Прыказкі: Гадаваў
мядзведзь дзеці, а галавы няма дзе дзеці.
ГАЛАВОЮ (ІЛБОМ) СЦЯНЫ (СЦЯНУ, МУРУ, МУР) НЕ ПРАБ'ЕШ.
Немагчыма, бескарысна супрацьстаяць сіле, уладзе. Сін.: Напроці ветру не
падзьмеш; Пугай абуха не пераб'еш; Супраць ражна не папрэш. — Не ма-
мент цяпер, — вінавата і як бы павучаючы запярэчыў Глушак. — Сіла
ў іх цяпер!.. Галавою сцяну не праб'еш! (І. Мележ. Подых навальніцы).
Немец., і б'е нас, б'е на дзіва. Бракуе нам чагось, чагосьці не стае... Па-
валім напралом — калі, сячы і рэж! Але сцяны ілбом — не, дудкі — не
праб'еш! (Я.Колас. На шляхах волі). Кепскі дыплом, і без сувязей, шэ-
лег цана! Не паможа апломб. Мур не праб'еш ілбом... (ў.Барадулін.
Смаргонская акадэмія).
—
Насовіч: Муру лбом не разаб'еш; Федароўскі: Галавою муру не
праб'еш; Прыказкі: Галавою сцяны не праб'еш.
ГАЛОДНАЙ КУМЕ ХЛЕБ (СЫР) НАЎМЕ 1. Галодны толькі і думае пра
яду. — Галоднай куме хлеб наўме, — хітра пас мігнуўся Уладзік. —
Можа, і так, — абыякава прамовіў Касперыч і паўтарыў пытанне: —
Не, не на жарты: колькі чалавек здужае з'есці сырога сала? (Я.Колас.
На ростанях). А я тым часам займуся абедам. Галоднай куме хлеб наўме
(І.Гурскі. Вецер веку). Часам з дымам далятаў пах смажанага сала ці
цыбулі. І тады адразу Клімёнак пачынаў глытаць сліну. Што ні кажы, а
галоднай куме хлеб наўме... (У.Дамашэвіч. Порахам пахла зямля). Пра-
ўду кажуць, галоднай куме хлеб наўме. Сню я, гэта, дом, бабка Аўдоля
дастае з печы чыгунок капусты... (В.Шырко. Дзед Манюкін не салжэ).
2. Чалавек найперш думае пра тое, што яго непакоіць, чаго ён хоча дася-
гнуць. І смех і бяда. Галоднай куме, кажуць, хлеб наўме. Прыслухоўва-
ліся мы, сяляне, да таго, што аб зямлі гаварылі. Паявіліся ў нас нейкія
доўгенькія паперкі друкаваныя — пракламацыі (Я.Колас. «Сацыяліст»).
— Паплавок — не дурань. Таксама выпіць захацеў, — ухмыльнуўся не-
знаёмец з бутэлькай. Усе мужчыны заўсміхаліся, загаманілі. Толькі
51
Дадатковыя словы
зесць, зесці, перабеш, прабеш, разабеш
9 👁