А.Маўзон. Пад адным небам). Вашы хлопцы папрацавалі на славу. Ну
што ж, як кажуць: вялікаму караблю вялікае і плаванне (І.Гурскі. Ля-
сныя салдаты).
* Ён плавае на ўсіх заліках і на любым экзамене. Вядома, гультаям
вялікім — вялікае і плаванне (П.Сушко. Студэнт пад ветразем).
— БРС. Вялікаму караблю вялікае плаванне.
ВЯЛІК
ПЕНЬ,
ДЫ
ДУРАНЬ.
Гаворыцца
іранічна
пра
што-н.
знешне
вялікае, з чаго, аднак, няма толку. [Рахлюк:] У вёсцы не павінна быць
сто пяцьдзесят двароў, як у Мядзведзіцах. Да такой вёскі цалкам пады-
ходзіць прыказка: «Вялік пень, ды дурань» (К.Крапіва. Мядзведзічы).
— Насовіч: Вялік пень, ды дурань; Прыказкі: Вялік пень, ды дурань.
ВЯСЕННІ
(ВЯСНОВЫ)
ДЗЕНЬ
ГОД
КОРМІЦЬ.
Ужываецца
як
сцвяр-
джэнне, што дабрабыт селяніна залежыць ад яго стараннасці, дбайнасці ў
вясеннія дні на полі. Я ведаю, што ты стаміўся і што табе трэба адпа-
чыць. Але... Вясенні дзень год корміць. Вясна на вачах сушыць поле,
коней мала... Трактар стаіць, а Ягаднае ў нас не кранута нават (У.Краў-
чанка. Веснавымі днямі). А як захварэеш? Ды яшчэ вясною, калі сама
араць, сеяць трэба? Ці ў час касавіцы, жніва? Вясновы, ды і летні дзень,
кажуць, год корміць (Б.Сачанка. Вечны кругазварот).
* Ужо даўно адсеяліся. Прыйшла самая гарачая пара, калі, як кажуць
хлебаробы, дзень год корміць (І.Гурскі. У вялікай дарозе).
— Прыказкі. Вясенні дзень год корміць.
ВЯСНОВЫ ДЗЕНЬ ГОД КОРМІЦЬ. Гл. Вясенні (вясновы) дзень год
ВЯСНОЮ ВЯДРО (КОРАБ, ЦЭБАР) ВАДЫ, А ЛЫЖКА ГРАЗІ, А ВО-
СЕННЮ ЛЫЖКА ВАДЫ, А ВЯДРО (КОРАБ, ЦЭБАР) ГРАЗІ Кажуць
пра вясеннія і асеннія дажджы і іх вынікі.
* Непакоіла іншае: калі так пабудзе — днём сонца, ноччу марозік, —
не агледзішся, як асмягне, запыліць зямля. Гэта не восень, калі з лыжкі
вады — вядро гразі. Вясною наадварот: з вядра вады — лыжка гразі
(В.Блакіт. Шануй імя сваё).
— Насовіч: Вясною кораб вады, ды коўш гразі, а восенню коўш вады,
ды кораб гразі; Ляцкі: Вясной вядро вады, а лыжка балота, а ўвосені лыж-
ка вады, а вядро балота; Федароўскі: Вясною цэбар вады — ложка гразі, а
восешш ложка вады, а вядро гразі.
ГАВАРЫ, ДЫ НЕ УСЁ ДАГАРЫ. Кажуць з неадабрэннем таму, хто
гаворыць што-н. нелагічна, бесталкова. — Вой, ці чулі ж яшчэ? У Двар-
чаны з Нямеччыны жыдэ панаехалі. — Ой, Вольга, ты гавары, ды не
ўсё дагары (В.Адамчык. Чужая бацькаўшчына). «Добра жывеш, сы-
нок, — кажа бацька, — каб у трыццатым так жыў — раскулачылі б!..»
Але гэта я ўжо наперад забягаю, як Ігнасева сучка. Гавары, ды не да-
гары (В.Шырко. Споведзь правінцыяла).
ГАДАВАЛА САВА ДЗЕЦІ, ДЫ НЯМА НА ШТО ГЛЯДЗЕЦІ. Гаворыцца з
неадабрэннем пра бацькоў ці бацькам, дзеці якіх не атрымалі належнага
выхавання. [Вярэніч:] А цяпер вось табе і вяселле! Гадавала сава дзеці,
ды няма на што глядзець Бо на свет пусціць — кожны дурань пусціць.
корміць.
50
9 👁