Мар'яна Казіміравіча, прыехалі ж разам. Хоць вышэй пупа не скочыш
(В.Супрунчук. Сяргей Сяргеевіч). Ен разбудзіў Андрэйку, і яны пайшлі
спаць на сена. Пры гэтым дзед мармытаў: — Што ж! Вышэй пят не
падскочыш! Заўтра дапішам пісьмо... (З.Бядуля. Летапісцы). — Дык
яны цябе сёння, збяруцца, як ліпку абдзяруць! І абараняць не будзе
каму! — Знайшоўся абаронца! Не падскочыш вышэй пят (П.Місько.
Градабой). — Чалавек — бязмежны творца. — І ўсё ж ёсць межы і для
гэтага бязмежнага, як вы кажаце, творцы... Вы, паважаны мой зямляк,
не будзеце адмаўляць народную мудрасць, якая сцвярджае: вышэй га-
лавы не падскочыш (Я.Васілёнак. Салдаты не адступаюць).
— Прыказкі: Вышэй пупа не падскочыш; Вышэй галавы не падніме-
шся; Вышэй носа не пераскочыш; Вышэй ілба не падскочыш.
ВЫШЭЙ ПЯТ НЕ ПАДСКОЧЫШ. Гл. Вышэй пупа (пят, галавы) не
падскочыш (не скочыш).
ВЫШЭЙ
САМОГА
СЯБЕ
НЕ
СКОЧЫШ
(НЕ
ПАДСКОЧЫШ)
Больш за тое, на што здольны, што ў тваіх магчымасцях, не зробіш. Сін.:
Вышэй пупа (пят, галавы) не падскочыш; Цераз сілу і конь не цягне. Як
той казаў, вышэй самога сябе не скочыш. Калі суджана паправіцца,
дык паправішся (К.Чорны. Зямля). — Ці вы ўсё жыццё думаеце на
пенсіі пражыць? Інвалідам? — Не ведаю. — Хто ж ведае? — Вышэй
сябе не скочыш! Як будзе, так будзе (І.Мележ. Дом пад сонцам). — Не
ведаю, ці чытаў гэты Галавацкі, што пра яго сына напісана. А калі і чы-
таў, дык чаму ён такі абыякавы? Вясёлы, нібы так усё і павінна быць.
—
Слухай. Між намі гаворачы, а куды падзенешся? Вышэй сябе не
падскочыш. Лёс (Я.Ермаловіч. Зазімак).
ВЯЛІКАГА САБАКІ ВЯЛІКІ БРЭХ. Кажуць іранічна ў адказ на чые-н. па-
грозы, лаянку і пад. [Камісар:] Пачакай, лайдача! Я прыпільную! Але не
прасі бога, калі дазнаюся! Будзе канчук [нагайка] у рабоце. [Навум,
убок:) Вялікага сабакі вялікі брэх! Баш ты яго, вельмі пабаяліся!
(В.Дунін-Марцінкевіч. Сялянка).
— Прыказкі. Вялікага сабакі вялікі брэх.
ВЯЛІКАМУ КАНЮ — ВЯЛІКІ ХАМУТ. На чалавека з вялікімі здольнас-
цямі і магчымасцямі ўскладваюцца і значныя абавязкі. Ужываецца як ста-
ноўчая ацэнка чыіх-н. выдатных здольнасцей. Сін.: Вялікаму караблю —
вялікае і плаванне. — Пра ўвесь калгас мне застаецца думаць. — Што
ж, вялікаму каню вялікі хамут, —з усмешкай перабіла Насця (І.Мележ.
Гарачы жнівень). — Вялікім дастаецца... — У нас кажуць: вялікаму
каню — вялікі хамут, — таксама ўсміхнуўся цёмнавалосы селянін
(Л.Дайнека. Запомнім сябе маладымі).
— Насовіч. Большаму каню большы хамут; Прыказкі-. Вялікаму ка-
ню — вялікі хамут.
ВЯЛІКАМУ КАРАБЛЮ — ВЯЛІКАЕ І ПЛАВАННЕ. Незвычайнага ча-
лавека чакае і вялікая плённая дзейнасць. Ужываецца як станоўчая ацэнка
чыіх-н. выдатных здольнасцей або як пажаданне таму, хто атрымаў
магчымасць выявіць свае здольнасці. Сін.: Вялікаму каню — вялікі хамут.
Кажуць, што вялікаму караблю — вялікае плаванне. Дык Семка Фар-
тушок, як узбуяў добра, не стаў вялікі карабель. На вялікую глыбіню
ён нырца ніколі не даў, меў дробны ход (К.Чорны. Трыццаць год). Калі
Зусь абмацаў і аглядзеў усё аж па некалькі разоў і пераканаўся, што
нічога не схавалася ад яго вока, што ўсё, чаму патрэбна быць на сваім
месцы, добра і моцна, — ён прыпыніўся на сярэдзіне перад рабочымі і
спаважна,
па-гаспадарску
кашлянуў
у
кулак
(вялікаму
караблю
—
вялікае і плаванне) (Р.Мурашка. Сын). [Мякішаў:] Што ў Маскве пры-
маеш? [Траян:] Глаўк. [Мякішаў:] Твайго ж профілю? [Траян:] Майго.
[Мякішаў:] Правільна. Сказана — вялікаму караблю вялікае плаванне
49
Дадатковыя словы
маряна
8 👁