Янкоўскі: Вучыцца ніколі не позна; Прыказкі: Вучыцца ніколі не
позна.
ВЫБІРАЙ
ЖОНКУ
НЕ
НА
ІГРЫШЧЫ,
А
НА
ІРЖЫШЧЫ.
Гаворыцца
як парада хлопцу пры выбары жонкі. Сін.: Шукай жонку ў гародзе, а не ў
карагодзе. Павячэраць — занятак варты. Тым больш збіраюся на ігры-
шча. Як гэта кажуць: «Выбірай жонку не на ігрышчы, а на іржышчы».
Не, па мне лепш на ігрышчы (А.Казлоў. Адкуль з'яўляюцца яны?..).
— Прыказкі: Выбіраюць не на йгрышчы, а на іржышчы; Шукай жо-
нку не на йгрышчы, а на ржышчы.
ВЫРАС, А РОЗУМУ НЕ ВЫНЕС. Кажуць насмешліва таму ці пра таго,
хто не разумее або не зразумеў чаго-н. простага. Звычайна ўжываецца ў
дачыненні да юнака. Сін.: Вырас пад неба, а дурань як трэба. Мы з Сань-
кам пасмейваемся: старшыня сельсавета — і не можа адрозніць каман-
дзіра ад радавога. А ён з нас дзіву даецца: выраслі, а розуму не вынеслі.
Многа мы, ёлупні, разумеем — гэта ж для палітыкі (І.Сяркоў. Мы —
хлопцы жывучыя).
— Раманаў. Вялікі вырас, а ўма не вынес; Прыказкі: Вырас, а розуму
не вынес.
ВЫРАС ПАД НЕБА, А ДУРАНЬ ЯК ТРЭБА. Кажуць насмешліва таму ці
пра таго, хто не разумее або не зразумеў чаго-н. простага. Звычайна
ўжываецца ў дачыненні да юнака або маладога чалавека высокага росту.
Сін.: Вырас, а розуму не вынес. Чаго ты на мяне, чачотка, вызвяраешся?
Наракай, хлопец, на самога сябе. Вырас пад неба, а дурань як трэба
(М.Паслядовіч. Па воўчых сцежках). Я злую на старую: усюды яна свой
востры нос уткне. Тут вайна ідзе, а ёй дошкі шкада. Асмялела. Немцам
так не камандавала. — Вырас пад неба, а дурань як трэба, — адказала
мне на гэта бабуля. — То ж немцы, а то свае (І.Сяркоў. Мы з Санькам
у тыле ворага). Дораш крывіць свае тоўстыя губы, на ўвесь голас смяец-
ца, аж прысядае: — Вырас ты, Валодзька, пад неба, а дурань як трэба.
Коршакі на дубах жывуць... А гэта ж асіна... (І.Капыловіч. Гняздо на
дубе).
— Прыказкі: Вырас пад неба, а дурны як трэба; Вялікі да неба, а ду-
рань як трэба.
ВЫСОКА ЛЯТАЕШ, АЛЕ НІЗКА СЯДЗЕШ Кажуць насмешліва фана-
бэрыстаму чалавеку, прадракаючы нязбытнасць яго намераў, задум. [Бон-
дар:] Ствараецца ўражанне, што ты клапоцішся пра калгас, а на самай
справе тармозіш развіццё калгасаў. Пры сустрэчы з сакратаром райкома
абавязкова раскажу яму пра гэта. [Анішчук:] Ого! Ты высока лятаеш,
але нізка сядзеш (І.Гурскі. Хлеб).
* [Старац:] Ох, маці, маці! Высака твой сынок падымацца хоча, але
каб нізка часам не зваліўся (Я.Купала. Раскіданае гняздо).
— Федароўскі. Высока падляцеў, ды нізка сеў; Прыказкі: Высока ля-
таеш — нізка ўпадзеш; Высока паляціш, дык нізка сядзеш.
ВЫШЭЙ ГАЛАВЫ НЕ ПАДСКОЧЫШ Гл. Вышэй пупа (пят, галавы) не
падскочыш (не скочыш).
ВЫШЭЙ
ПУПА
(ПЯТ,
ГАЛАВЫ)
НЕ
ПАДСКОЧЫШ
(НЕ
СКОЧЫШ).
Больш за тое, на што здольны, што ў тваіх магчымасцях, не зробіш. Сін.:
Вышэй самога сябе не падскочыш; Цераз сілу і конь не цягне. — А што
з таго, што я буду крычаць? Хто мяне пачуе? Вось ты папрабаваў кры-
кнуць, і цябе перамясцілі. Не, брат, вышэй пупа не падскочыш! — то-
нам пераможца заключыў Анцыпік (Я.Колас. На ростанях). Даём табе,
Вася, усё, што можам. Вышэй пупа не падскочыш (І.Шамякін. У добры
час). [Сокалаў:] Наогул зроблена многа. Але толькі не ў параўнанні з
тым, што трэба зрабіць. [Чарнуха:] Вышэй пупа не скочыш (В.Палескі.
Песня нашых сэрцаў). Неяк было не па-чалавечы пакідаць аднаго
48
Дадатковыя словы
зяўляюцца
8 👁