ВОЎК
САБАКІ
НЕ
БАІЦЦА,
АЛЕ
ЗВЯГІ
НЕ
ЛЮБІЦЬ.
Надакучлівыя
дакоры, прыдзіркі, абгаворы і пад. часта больш непрыемныя і нясцерпныя,
чым што-н. іншае. Гарбаносы не вытрымаў: — Воўк сабакі не баіцца,
але звягі не любіць. — Гэта-то праўда, і якраз яна сюды падводзіць, бо
сабака — гэта ты (К.Чорны. Звяга). Праўду кажуць: воўк сабакі не
баіцца, але звягі не любіш». Ёсць у майго суседа сабачанё — ну, каб яно
нечага здохла! Так жа ўсім у косці ўелася!.. (К.Крапіва. Сабачанё). — Ці
не баіцеся вы, што нехта ўбач[ыць]?.. — А лепей, каб ніхто не бачыў...
Воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць... Звяга бывае страшней са-
мога сабакі (А.Кудравец. Двое за нізкім столікам).
* І не сабака страшан воўку, калі прыйшлося сказаць к слоўку, мой
пане-браце, мой Марцяга, а непрыемна яго звяга! (Я.Колас. Новая зям-
ля). — А чаго ж вы яго [баптыста] баіцеся? — Ат, — адказала Марта, —
воўк сабакі не баіцца, але не хоча звягі слухаць, дальбог. А мой яму пату-
рае... (Я.Брыль. Праведнікі і зладзеі). — Толькі сабе пашкодзіце. А яна
[Вольга] пабрэша і сціхне. — Воўк сабакі не баіцца, але звягі наравіцца.
Яна будзе мянціць языком, а я цярпецьму — не на таго нарвалася
(В.Адамчык. Чужая бацькаўшчына).
— Насовіч. Воўк не баіцца сабакі, да звягі яго; Федароўскі: Воўк са-
бакі не баіцца, да толькі звягу ненавідзіць; Прыказкі: Воўк сабакі не
баіцца, ды звягі яго не любіць.
ВОЎЧАЕ НАСЕННЕ ДА ЛЕСУ ЦЯГНЕ. Гл. Воўчы дух (воўчае насенне)
да лесу цягне.
ВОЎЧЫ ДУХ (ВОЎЧАЕ НАСЕННЕ) ДА ЛЕСУ ЦЯГНЕ Сутнасць чала-
века, яго прывычкі застаюцца нязменнымі і ўсё роўна выявяцца. Сін.:
Колькі ваўка ні кармі, а ён у лес глядзіць. — Вы нам аддасце тое, з
чым мы прыйшлі да вас, калі далучаліся да калгаса. І зямлю, і маё-
масць... — Во куркуль! — пакруціў галавой Іван Падзерын. — Як Жы-
ватоўшчык кажа, як тэй таго, воўчы дух да лесу цягне, — пакпіў Мікіта
Драніца (І.Чыгрынаў. Плач перапёлкі). [Суля:] А што ты хочаш? Яго
бацька быў такім. Воўчае насенне да лесу цягне. Што, не праўду кажу?
(В.Адамчык. Год нулявы).
— Федароўскі: Воўча натура да лесу цягне; Прыказкі: Воўчае насенне
да лесу цягне.
ВОЧЫ ПА ЯБЛЫКУ, А ГАЛАВА З АРЭХ. Гаворыцца з непашанай пра
чалавека, здольнага на безразважныя ўчынкі. Вочы па яблыку, а галава з
гарэх. — Пра прагнасць і дурасць нямецкіх захопнікаў (К.Крапіва.
Прыказкі). — Падыдзі толькі, зрэнкі твае лупатыя выдзеру! Вочы па
яблыку, а галава з арэх. Марцовы кавалер! — Жанчына са слязьмі на
вачах звярталася да ўсіх (І.Гурскі. Вецер веку). Не мілаваў мяне мой
Змітрок... Не ўладзь яму, слова ўпоперак скажы — вылупіцца: вочы па
яблыку — галава з арэх (Л.Калодзежны. Перад бабіным летам).
— Насовіч: Вочы па яблыку, а галава з арэх; Прыказкі: Вочы па
яблыку, а галава з арэх.
ВУЧЫЦЦА НІКОЛІ НЕ ПОЗНА. [Жук:] І так жыць нельга, давайце ж
лепш школы, вучыцца хачу!.. [Прадстаўнік асветы:] Ах ты, гультай! Табе
ўжо жаніцца пара, пражывеш і без школы! Позна! [Жук:] А чаму пры-
казка кажа, што вучыцца ніколі не позна (У.Галубок. Краб). Зялёнка з
табою паедзе. Адпачніце месяц і — за кнігі. Вучыцца, як кажа прыказ-
ка, ніколі не позна (М.Паслядовіч. Святло над Ліпскам). — Справа ў
тым, што я хачу вучыцца... — Вучыцца ніколі не позна, — няпэўна пе-
рабіла яна [Галіна) (В.Праскураў. Рута-мята). Лічы, дарослы ўжо, час
сям'ю заводзіць... А вучыцца? Вучыцца, кажуць, ніколі не позна. А ці
так гэта на самай справе? (А.Масарэнка. Сонца майго дня)..
47
Дадатковыя словы
сямю
10 👁