Федароўскі: Восень на рабым кані ездзіць; Прыказкі: Восень на ра-
бым (шэрым) кані ездзіць.
ВОСЬ ВАМ ХАМУТ І ДУГА, І, А Я ВАМ БОЛЕЙ НЕ СЛУГА Гл.
Вось табе (вам) хамут і дуга, і, а я табе (вам) больш, болей не
слуга.
ВОСЬ ТАБЕ (ВАМ) ХАМУТ І ДУГА, 1, А Я ТАБЕ (ВАМ) БОЛЬШ,
БОЛЕЙ НЕ СЛУГА. Гаворыцца пры адмаўленні падтрымліваць якія-н.
сувязі, мець справу з кім-н. [Надзя:] І наогул, Антаніна Пятроўна, сёння
я ў вас апошні дзень. Пасуду памыю пасля гасцей — і бывайце зда-
ровы. Вось вам хамут і дуга, і я вам больш не слуга (К.Крапіва. Зацікаў-
леная асоба). [Люба:] Што гэта за грошы? [Ганна Іванаўна:] Ад ма-
газінаў засталося... Вось табе хамут і дуга, я табе не слуга... Іду я...
(І.Мележ. У новым доме). [Байкач:] Скажы, а калі ты пападзешся, вы-
дасі мяне ці не? [Пякарская:] А ты думаў як! Я ў зямлі буду гніць, а ты
па волі хадзіць? Не чакай ад мяне гэтага! [Байкач:] Тады вось табе ха-
мут і дуга, а я болей не слуга (І.Гурскі. Патрыёты).
— Насовіч: Вот табе хамут і дуга, а я табе не слуга; Прыказкі: Хамут
не дуга, я табе не слуга.
ВОЎКА БАЯЦЦА — У ЛЕС НЕ ХАДЗІЦЬ. Гл. Ваўкоў (ваўка, воўка) ба-
яцца — у лес не хадзіць.
ВОЎКА НОГІ КОРМЯЦЬ. Гл. Ваўка (воўка) ногі кормяць.
ВОЎК І ЛІЧАНАЕ БЯРЭ. Гаворыцца з асуджэннем пра таго, хто не лічыц-
ца ні з чым і гатовы адабраць нават апошняе. — Тады нічога не аста-
нецца, як з немцамі сябраваць, — заключыў Гадлеўскі. — Яны нам па-
моіуць... — Хутчэй апошняе забяруць, — іранізаваў Езавітаў. — Ваўкі
і лічанае бяруць... (І.Гурскі. Вецер веку).
— Насовіч: Воўк і шчотанае бярэць; Прыказкі'. Воўк і лічанае бярэ.
ВОЎК КАЗЕ НЕ ТАВАРЫШ. Людзей, розных па характары, сацыяльным
становішчы і пад., нішто не можа аб'яднаць. Кажуць пра таго, хто не
раўня каму-н. Сім.: Арлу з савой не па дарозе; Гусь свінні не таварыш;
Пешы коннаму не таварыш (у 2 знач.). — Праўду бацька кажа, воўк казе
не таварыш. Бач ты, разумны які, на хутар аблізваецца, на гатовенькае.
Мужык мужыком, а дурнейшых за сябе шукае, — абурыўся Казік
(С.Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка).
— Прыказкі: Воўк казе не таварыш.
ВОЎК
КАЛЯ
(ПАБЛІЗУ)
СВАЙГО
ЛОГАВА
НЕ
БЯРЭ
(НЕ
ШКОДЗІЦЬ). Несумленны, але хітры чалавек не робіць шкоды суседзям,
каб не выклікаць у іх падазрэння да сябе. — Трэба было б Парамонішы-
нага паглядзець. — Успеецца. Каля свайго логава і воўк не бярэ (М.Ло-
бан. На парозе будучыні). І да калектывізацыі ён [Калчак] не падаваў
голасу, і ў час калектывізацыі маўчаў. Старэйшыя, больш вопытныя
людзі ацэньвалі гэта так: воўк ніколі не шкодзіць паблізу свайго ло-
гава... (У.Шахавец Дарога пачыналася ў Бярозаўцы).
* — Ну, а тут — не чапаў? — Тут — спакой: воўк і той не хапае авец
бліз бярлогі сваёй (А. Куляшоў. Грозная пушча).
— Насовіч: Воўк не робіць шкоды блізка; Федароўскі: Воўк паблізу
свайго кубла шкоды не робіць; Прыказкі: Воўк ля свайго логава не
шкодзіць.
ВОЎК ЛІНЯЕ, ДЫ НОРАВУ НЕ МЯНЯЕ. Гаворыцца з неадабрэннем пра
таго, хто па-ранейшаму застаецца ўпартым, не мяняе сваіх звычак, но-
раву. — Воўк ліняе, ды нораву не мяняе. — Вы аб кім гэта? — не зра-
зумеў адразу Віктар. — Вядома, аб кім — аб Полю Арнолю! (М.Гамо-
лка. Шосты акіян).
— Прыказкі: Воўк кожны год ліняе, але нораву не мяняе.
46
Дадатковыя словы
абяднаць
14 👁