вучыся (І.Гурскі. Вецер веку). Каваль ляпнуў сябе далоняй па лбе. — Ах ты, ліха маё! Як жа я, такі мудрэц і хітрэц, не дадумаўся! Вось праў- ду кажуць, век жыві — век вучыся (І.Шамякін. Трывожнае шчасце). — Позна, перарос. Час мне ўжо дваццаць шосты гадок горне, а за спінаю і людскіх трох класаў не наскрабеш... — горасна ўздыхнуў Шлык. — А ты чуў, што народная мудрасць кажа? «Век жыві, век вучыся» (І.Ду- броўскі. Жывая слава). Мусіць, аграном мае рацыю: трэба ўсё ж разоры рабіць уздоўж схілаў. Канечне, гэта для тэхнікі не зусім зручна, аднак... Вось так: век жыві — век вучыся (В.Блакіт. Шануй імя сваё). Тых, у каго няма сваіх станцый, падключаюць. А.. нас у апошнюю чаргу, па- сля ўсіх. Навука. Век жыві, век вучыся, а дурнем памрэш. Ніколі не трэба забягаць наперад (Я.Ермаловіч. Стаяў маладзік над лесам). — Насовіч: Век жывеш, век вучышся; Ляцкі: Век жыві, век учыся, а ўсё дурнем памрэш; Прыказкі: Век жыві, век вучыся. ВЕК ЗЖЫЦЬ — НЕ МЕХ СШЫЦЬ. Век зжыць — не лёгкая справа. Сін.: Жыццё пражыць — не поле перайсці. Я не ведаю, што ты кажаш. Толькі я думаю, што ты не хацеў мяне пакрыўдзіць. Бо зжываю я свой век, а век зжыць — то не мех сшыць (Р. Мурашка. Салаўі святога Пал Ікара). — Насовіч: Век зжыць не лукошка сшыць; Прыказкі: Век зжыць — не мех сшыць. ВЕРУ ЯЎМЕНЮ, А ГРОШЫ КЛАДЗІ Ў КІШЭНЮ. Кажуць пры грашо- вых разліках, калі не вераць чыім-н. абяцанням і патрабуюць плаціць неад- кладна. [Бусыга:] Мы табе ўсё спаўна заплацім, калі зробіш справу. [Саўка:] Не, кладзі на бочку! [Бусыга:] Што ты, Саўка, мне не верыш? [Саўка:] Веру Яўменю, а грошы кладзі ў кішэню (Я.Колас. У пушчах Палесся). — Прыказкі: Вер Яўменю, а грошы гладзі ў кішэню. ВОЛАС СІВЕЕ, РОЗУМ СЛАБЕЕ. Старэючы, чалавек страчвае ранейшыя здольнасці разважна дзейнічаць. Гаворыцца як адмоўная ацэнка якога-н. безразважнага ўчынку, зробленага пажылым ці старым чалавекам. Што будзе? Да чаго ўжо свет дайшоў, калі гэты стары баламут... Але праўду кажуць: волас сівее, розум слабее.. (В.Адамчык. Год нулявы). — Ляцкі: Волас сівее, дзед дурэе; Федароўскі: Галава сівее, то розум дурэе; Прыказкі: Волас сівее — розум слабее. ВОЛЬНАМУ ВОЛЯ, А ШАЛЁНАМУ ПОЛЕ (УРАТАВАНАМУ РАЙ). Кожны волен у выбары сваіх учынкаў, рашэнняў. Кажуць таму ці пра таго, хто робіць па-свойму; не прымаючы чыіх-н. парад. — Як загадае ўлада пайсці ў калгас, дык і пойдуць усе... — А як не загадае?.. Як тады?.. — Як хто захоча... Вольнаму воля... — А шалёнаму поле?.. (М.Зарэцкі. Вязьмо). — Значыць, мяняеш вольную шыкоўную жызню на швабру і вечнае заняволенне? — Значыць, мяняю, — задзірыста ад- казаў Чыж. — Вольнаму — воля, шалёнаму поле, — падвёў вынікі Хан (А.Асіпенка. Лабірынты страху). У мяне няма падстаў цябе дакараць: мы сапраўды не кляліся ў каханні і ты вольная ад якіх бы там ні было абавязкаў... Вольнаму — воля, уратаванаму — рай (ЛЛевановіч. Якар надзеі). — Насовіч: Вольнаму воля, а спасённаму рай; Прыказкі: Вольнаму воля, а шалёнаму поле; Вольнаму воля, святому рай. ВОРАН ВОРАНУ ВАЧЭЙ НЕ ВЫКЛЮЕ Гл. Груган гругану вока не вы- дзеўбе. ВОСЕНЬ НА РАБЫМ КАНІ ЕЗДЗІЦЬ. Увосень надвор'е дажджлівае, па- хмурнае. * Праўду кажуць: увосень пагода на рабым кані едзе. То дождж, то сонца, то вецер. Думалася, што бабінага лета так і не прычакаюць (П.Місько. Сітус інверсус). 45
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надворе
19 👁