коў баяцца — у лес не хадзіць; — сказаў Канькоў, але паглядзеў па ба- ках (П.Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). — А як хто-небудзь цябе ўбачыць? — Ваўкоў баяцца — у лес не хадзіць. Ды і не дзеля таго я ў вёску прыйшоў, каб на гарышчы сядзець (Б.Сачанка. Вялікі Лес). — Можа, застанешся? — прапанавала Зоя. — Вас жа патруль затрымае. — Ваўкоў баяцца — у лес не хадзіць (І.Сіняўскі Дарога на Замлынне). [Анжэк:] Могуць быць непрыемнасці. Прытым вялікія. [Фелікс:) Ахво- тна веру... Толькі «ваўкоў баяцца — у лес не хадзіць» (В. Зуб. Юнацтва рыцара). — Глядзі, яшчэ ўрэжуць дваццаць пяць гарачанькіх, як некалі ў пана Іваненкі. — Э, ваўка баяцца, у лес не хадзіць (С. Грахоўскі. Ру- дабельская рэспубліка). — Цяпер ён спаліць нас... — Спаліць? Што ж... ваўка баяцца — у лес не хадзіць. Спаляць — адбудуем... (І.Шамякін. Глыбокая плынь). * — А калі, часамі, і давядзецца крыху пацярпець — што ж: на горы жыць вучацца. — Ды яно ж так. Баішся воўка — у лес не ідзі (Ц.Гартны. Сокі цаліны). Пятроў забіяка на хутар глядзіць: — Як воўка баяцца, то ў лес не хадзіць (К.Крапіва. Шкірута). [Рыгор:] Эх, ваўкоў баяцца — не бы- ваць у лесе, страх нам вораг: гне ён крукам чалавека, не дае падняцца (М.Клімковіч. Кацярына Жарнасек). — Боязна рабочаму браць уладу... — Керанскага баяцца, у лес не хадзіць, — наступаў пуцілавец (І.Гурскі. Ве- цер веку). — Насовіч: Баючыся воўка, і ў лес не хадзіць; Прыказкі: Ваўкоў баяц- ца — у лес не хадзіць. ВЕДАЕ (ЗНАЕ) КОШКА, ЧЫЁ САЛА З'ЕЛА. Кажуць пра таго, хто ад- чувае сваю віну і магчымасць адплаты, пакарання. Ведае кошка, чыё сала з'ела. Сам кругом вінаваты... (У. Карпаў. За годам год). — Ведае кошка, чыё сала з'ела, — прымаўкай рэзюміраваў Бураўскі паводзіны Бараноў- скага (І. Новікаў. Ачышчэнне). Гітлераўцы.. пачалі здымаць свае войскі з захаду і кідаць супраць нас. Ведае кошка, чыё сала з'ела. Мы ім у дзе- сяць разоў страшней, чым нашы саюзнікі. Занадта вялікі ў нас да іх ра- хунак (Р.Няхай. Шлях на Эльбу). Пачакай! Куды ж ты, ягадка? Хамі- тка сюды. Будзем разбірацца... Трасешся?! Ведае кошка, чыё сала з'ела! (Л.Калодзежны. Паўлюк Самусік са Стаўроў). [Сапляк:] А я, братачка, баяўся: думаў, вы мяне браць прыйшлі. [Старшыня:] Мусіць, вінават, калі баішся. [Алесь:] Знае кошка, чыё сала з'ела. [Сапляк:] Братачка дальбог жа не вінават! (К.Крапіва. Канец дружбы). * «Памдзей» штурхець пад бок Міхала: «Счуў, бестыя, чыё з'еў сала», на Арцюшка «Памдзей» ківае, а сам нявесела ўздыхае і выраз твару мае юркі (Я.Колас. Новая зямля). Мачыха паправіла табурэтку каля стала і вычакальна, ласкава, з неспакойнасцю паглянула на Рыгора: «Ну — што ж вы?!» «Без мыла лезе... Чуе кошка, чыё сала сцягнула...» (П.Місько. Градабой). — Насовіч: Знае кошка, чыё сала з'ела; Прыказкі: Знае кошка, чыё сала з'ела. ВЕДАЎ БОГ, КАМУ НЕ ДАЎ РОГ. Той, хто хацеў бы зрабіць каму-н. штосьці дрэннае, не мае магчымасці ажыццявіць сваё жаданне. Сін.: Бадлівай карове бог рог не дае. [Камісар:] Пачакай, лайдача! Я прыпільную! Але не прасі бога, калі дазнаюся! Будзе канчук [нагайка] у рабоце. [Навум, убок:] Ваш ты яго, вельмі пабаяліся! Ведаў бог, каму не даў рог (В.Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). — Прыказкі: Ведаў бог, каму не даў рог. ВЕК ЖЫВІ — ВЕК ВУЧЫСЯ А ДУРНЕМ ПАМРЭШ. Гаворыцца як парада пастаянна вучыцца, а таксама тады, калі даведваюцца пра што-н. новае, раней невядомае. — Вось у гэтым і задача камандзіра — кіраваць боем. — Дзякую за навуку!.. Нездарма кажуць: век жыві, век 44
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зела
8 👁