мовы. Так, часцей ужываецца фразеалагізм абяцанка-цацанка, чым прыка-
зка Абяцанка-цацанка, а дурню радасць.
Сярод іншых прыказак, якім абавязаны сваім узнікненнем некаторыя
фразеалагізмы18, можна выдзеліць тры групы. Адны прыказкі расшча-
піліся на дзве часткі, і кожная з іх ужываецца самастойна як фразеалагізм.
Напрыклад, з прыказкі Старога вераб'я на мякіне не правядзеш, якая аба-
значае 'вопытнага чалавека не ашукаеш', утварыліся фразеалагізмы стары
верабей і на мякіне не правядзеш. Адпаведна і значэнне прыказкі размерка-
валася паміж двума яе фрагментамі ('вопытны чалавек' і 'не перахітрыш,
не абдурыш каго-небудзь'). Другую групу складаюць прыказкі, ад якіх
адарваўся толькі трапны выраз з некалькіх слоў і стаў фразеалагізмам.
Так, «абломкам» прыказкі Мая хата з краю, нічога не знаю з'яўляецца
фразеалагізм хата з краю, які заўсёды выступае ў функцыі галоўнага
члена безасабовага сказа і сваё значэнне 'каго-небудзь зусім не датычыц-
ца' рэалізуе, ужываючыся ў спалучэнні з тым ці іншым прыналежным
займеннікам: мая хата з краю (А.Макаёнак), твая хата з краю (К.Кра-
піва), яго хата з краю (А.Бачыла), яе хата з краю (І.Навуменка), наша
хата з краю (І.Гурскі), ваша хата з краю (А.Куляшоў), іх хата з краю
(Х.Шынклер), іхняя хата з краю (М.Лынькоў). У трэцюю групу ўвахо-
дзяць прыказкі, вобразная аснова якіх стала дэрывацыйнай базай фразеа-
лагізмаў. Напрыклад, фразеалагізм кусаць сабе локці сфарміраваўся на во-
бразнай аснове прыказкі Блізка локаць, ды не ўкусіш, як бы насуперак яе
літаральнаму сэнсу.
Прыказкі ўсіх трох груп, даўшы жыццё фразеалагізмам, не перастаюць
ужывацца і самастойна.
Як відаць са сказанага, прыказкі — моўныя адзінкі іншага парадку ў
параўнанні з фразеалагізмамі, а таму няма падстаў уключаць іх у раздзел
«Фразеалогія». Прыказкі павінны апісвацца не ў фразеалагічных, а ў па-
рэміяграфічных даведніках, у тлумачальных слоўніках прыказак. Думаец-
ца, што прыказкі як моўныя адзінкі найбольш мэтазгодна разглядаць у
раздзеле «Сінтаксіс», у адным з заключных яго параірафаў. Яны, як і сва-
бодна арганізаваныя простыя ці складаныя сказы, называюць не паняцце,
а суджэнне, валодаюць сэнсавай і інтанацыйнай закончанасцю. Разам з
тым прыказкі надзелены цэлым шэрагам якасцей, якія адрозніваюць іх ад
звычайных
простых
ці
складаных
сказаў.
Гэтыя
іх
спецыфічныя
асаблівасці і павінны быць у цэнтры ўвагі пры аналізе прыказак у ра-
здзеле «Сінтаксіс».
У шматлікіх працах, прысвечаных прыказкам, звычайна адзначаецца
як адна з асноўных асаблівасцей прыказкі яе ўстойлівасць, пастаянства яе
лексічнага складу. Калі ж назіраць за ўжываннем прыказак у маўленні, то
можна бачыць, што далёка не ўсе яны характарызуюцца ўстойлівасцю фо-
рмы, нязменнасцю іх кампанентнага складу. Для значнай часткі прыказак
характэрна з'ява варыянтнасці.
Пад варыянтамі ў галіне парэміялогіі разумеюцца агульнаўжывальныя
разнавіднасці прыказкі, якія адрозніваюцца пэўнай структурнай зменна-
сцю плана выражэння пры нязменнасці плана зместу. Напрыклад, пры-
казка Не кажы гоп, пакуль не пераскочыў найчасцей ужываецца менавіта ў
такім афармленні. Аднак, апрача гэтага, яна бытуе і ў іншых разнавіднас-
цях: Не кажы гоп, не пераскочыўшы; Не пераскочыўшы, не кажы гоп; Не пе-
раскочыў, не кажы гоп; Калі не пераскочыў, не кажы гоп. Ва ўсіх сваіх
18 Пра шматлікія і разнастайныя шляхі ўзнікнення фразеалагізмаў на аснове
прыказак гл. больш падрабязна: Лепешаў І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў.
Мн., 1981; Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. Частка 2. Мн., 1993.
11
Дадатковыя словы
верабя, зява, зяўляецца
17 👁