варыянтах прыказка рэалізуе адно і тое ж значэнне 'не лічы што-небудзь зробленым, пакуль не давядзеш яго да канца' і непарушна захоўвае сваю непаўторную вобразную аснову. Гэтыя абавязковыя дзве ўмовы і вызнача- юць мяжу вар'іравання той ці іншай прыказкі. У залежнасці ад таго, які моўны ўзровень закранаецца вар'іраваннем, вылучаецца некалькі тыпаў прыказкавай варыянтнасці. Адным з найбольш распаўсюджаных тыпаў з'яўляюцца лексічныя варыянты, якія адрозніваюцца адзін ад другога слоўнымі відазмяненнямі. У якасці непастаянных кампанентаў пэўнай прыказкі найчасцей ужыва- юцца сінанімічныя словы: Ведае (знае) кошка, чыё сала з'ела; Слязамі гору (бядзе) не паможаш. Нярэдка нараўне з агульнамоўнымі лексічнымі сінонімамі выкарыстоўваюцца і кантэкстуальныя, але гэта не ўплывае на змест прыказкі: Ліслівае (ласкавае, пакорнае) цяля дзвюх матак ссе. Лексічная варыянтнасць іншы раз распаўсюджваецца не на адзін кампа- нент, а на два і больш, напрыклад: Груган гругану вока не выдзеўбе (не дзяўбе, не клюе) — Крумкач крумкачу вока не выдзяўбе — Воран ворану вока не выклюе (не выдзеўбе). Другі тып — марфалагічныя варыянты. Яны адрозніваюцца адзін ад другога формамі прыказкавага кампанента (лікавай, склонавай, асабовай і інш.): Сорам не дым, вачэй (вочы) не выесць; Ваўкоў (ваўка) баяцца — у лес не хадзіць. Прыказка Голаму разбой не страшны ўжываецца і ў такой разнаві- днасці: Голы разбою не баіцца. У гэтым выпадку адбыліся адначасова лексічныя і сінтаксічныя відазмяненні, таму такую разнавіднасць пры- казкі трэба лічыць лексіка-сінтаксічным варыянтам. Змяненні лексічнага і сінтаксічнага характару ёсць і пры выкарыстанні прыказкі Тапелец і за саломінку хапаецца, яна рэалізуецца і ў такіх разнавіднасцях: Той, хто топіцца, і за саломінку хопіцца; Як топішся, дык і за саломінку хапаешся. Чацвёрты тып — словаўтваральныя варыянты. Яны адрозніваюцца адзін ад другога дэрывацыйнымі сродкамі (прыстаўкай, суфіксам): Пажы- вём — пабачым (убачым); З ваўкамі жыць — па-воўчы (па-воўчаму, па- ваўчынаму) выць. Яшчэ адзін тып — сінтаксічныя варыянты. Ад прыказкі ў яе зыходнай форме яны адрозніваюцца відазмяненнямі сінтаксічнай канструкцыі. Так, прыказку Старцу міля не круг ужываюць і з іншай кіравальнай сувяззю: Для старца міля не круг. Значна радзей у параўнанні з іншымі тыпамі варыянтнасці сустрака- юцца фанетычныя варыянты. Яны адрозніваюцца невялікімі асаблівасця- мі ў агаласоўцы аднаго кампанента: Кось-кось (кося-кося, косю-косю), па- куль у аглоблі. Рэдкаўжывальны тып — акцэнталагічныя варыянты, у якіх адзін з кампанентаў адрозніваецца месцам націску: Дзвюм смярцям (смяр- цям) не бываць, а адной не мінаваць. У з'яве варыянтнасці назіраецца пэўная заканамернасць: чым прыка- зка больш мнагачленная, тым больш яна мае варыянтаў, і наадварот. Так, зусім не вар'іруюцца, напрыклад, такія параўнальна няшматкампанен- тныя прыказкі: Адзін у полі не воін; Ад дабра дабра не шукаюць; Запас бяды не чыніць; На бязрыб'і і рак рыба. Устойлівасцю характарызуюцца і многія шматкампанентныя прыказкі, часткі якіх звязаны ўнутранай рыфмай або рытмічнай арганізаванасцю: Дружба дружбай, а служба службай; Зняўшы галаву, па валасах не плачуць; Якія сані, такія і самі. Існаванне пэўнай прыказкі ў двух і больш варыянтах пацвярджаецца прыкладамі з мастацкіх і публіцыстычных тэкстаў, а таксама фіксацыяй гэтых варыянтаў у зборніках беларускіх прыказак. Ад агульнанародных варыянтаў трэба адрозніваць індывідуальна-аўтарскія варыяцыі той ці 12
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бязрыбі, варіраваннем, варіравання, варіруюцца, зела, зяве, зяўляюцца
13 👁