іншай прыказкі, якія звычайна матывуюцца мастацкімі задачамі і разліча-
ныя на дасягненне пэўнага стылістычнага эфекту. Так, у п'есе Я.Коласа
«У пушчах Палесся» сустракаем прыклад стылістычна абумоўленага змя-
нення прыказкі Гультай за работу — мазоль за руку, у якой першы на-
зоўнікавы кампанент замяняецца ўласным імем: Саўка з выгляду просты
чалавек, а натура яго панская: Саўка за работу, мазоль за руку.
Індывідуальна-аўтарскія варыяцыі прыказак даволі часта сустракаюцца
ў вершаваным маўленні. І гэта зразумела: вельмі цяжка ўключыць у тка-
ніну паэтычных твораў прыказку, асабліва шматкампанентную, не падпа-
радкаваўшы яе адпаведным рытма-рыфмічным асаблівасцям вершаванага
маўлення. Гэта выклікае і змяненні інверсійнага характару, і іншыя дэ-
фармацыі, і ўключэнне слоў, узятых «збоку», каб запоўніць вершаваную
прастору. Вось як, напрыклад, выкарыстана прыказка У чужым воку сало-
мку бачым, а ў сваім і бервяна не заўважаем у вершы Я.Купалы «На тэму
крытыкі і самакрытыкі»: Пылінку бачым у суседа, ды што? — ў яго іх не
адна! А ў сваім воку, даўнім следам, не заўважаем бервяна.
Зразумела, што гэтыя і падобныя варыяцыі, апраўданыя ці дапушчаль-
ныя ў пэўным мастацкім творы, не могуць быць выкарыстаны ў тлума-
чальным слоўніку прыказак у якасці ілюстрацыйнага матэрыялу, бо ўжы-
тыя ў змененай форме, неўласцівай для агульнанароднай мовы. Разам з
тым яны вартыя таго, каб знайсці адлюстраванне ў адпаведнай частцы
слоўнікавага артыкула як ілюстрацыі, якія паказваюць і такі магчымы
спосаб рэалізацыі прыказак у маўленні.
Можна назіраць і яшчэ некаторыя асаблівасці ўжывання прыказак у
маўленні, якія, аднак, не з'яўляюцца індывідуальна-аўтарскімі. Гэта, па-
першае, скарочанае ўжыванне прыказкі, недагаворванне яе апошняй
часткі. Персанаж ці аўтар разлічвае ў такім выпадку, што суразмоўнік ці
чытач добра ведае прыказку ў яе поўным лексічным складзе і ў думках
дапоўніць яе. Напрыклад: Яна, можа, і не дала б ганьбы Рыбіну, але гэта
ўжо будзе залежаць ад яго. Пад л я ж а чы к а м е н ь... (П.Пестрак.
Серадзібор). Прыказка Гара з гарой не сходзіцца, а чалавек з чалавекам заў-
сёды часта ўжываецца ў скарочаным выглядзе — з недагаворваннем апо-
шняга кампанента, з апушчэннем другой часткі або з апушчэннем другой
часткі і дзеяслоўнага кампанента першай часткі: 1) З таго часу, абы [Кар-
зюк] выходзіў у горад — усё сцішка азіраўся паабапал. «Гара з гарой не
сходзіцца, а чалавек з чалавекам...» (С.Баранавых. Калі ўзыходзіла сонца);
2) —Яшчэ раз дзякую. Можа, сустрэнемся яшчэ. —Няма за што дзякаваць,
мілы чалавек, паслуга невялікая. А сустрэцца — не дзіва, гара з гарой не
сходзіцца... (І.Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску); 3) —Як кажуць,
гара з гарою... — Вядома, чаго ў жыцці не бывае... —Можа, яшчэ і сустрэ-
немся калі, праўда (Я.Васілёнак. Таццяна Ларына). Непаўната прыказкі на
пісьме абазначаецца шматкроп'ем, а вымаўленне такіх прыказак звычайна
суправаджаецца інтанацыйнай незавершанасцю. Скарочанае выкарыстан-
не прыказак адлюстроўвае тыповую для вуснага маўлення з'яву і павінна
кваліфікавацца як стылістычна не абумоўленае змяненне прыказак.
Па-другое, уключэнне ў прыказку пабочных слоў, звароткаў, пры-
слоўяў часу заўсёды, часам, часціцы маўляў, якія не аказваюць уплыву на
змест прыказкі: 1) Золата, кажуць, і ў смецці блішчыць (Я.Ермаловіч. Ва-
луны); 2) Чакай Пятра, чалавеча, — сыр з'ясі (У.Паўлаў. Спелыя травы);
3) Як ваўка ні кармі, ён заўсёды ў лес глядзіць (М.Пянкрат. Буян); 4) Каму
невядома, што і ў сцен часам ёсць вушы (В.Быкаў. Сотнікаў); 5) За кампа-
нію, маўляў, і цыган павесіўся (Л.Гаўрылкін. Сорак кіламетраў роздуму).
Як яшчэ адну асаблівасць рэалізацыі прыказак у маўленні трэба на-
зваць з'яву факультатыўнасці. Некаторыя прыказкі могуць ўжывацца то ў
поўным, то ў няпоўным складзе, пры гэтым абодва варыянты суадносяц-
Дадатковыя словы
зяву, зясі, зяўляюцца, песе, шматкропем
10 👁