да як раўнапраўныя, аднолькава дапушчальныя ў межах нормы. Неаба-
вязковымі, факультатыўнымі могуць быць як асобныя словы, так і апо-
шняя частка прыказкі. Вось некалькі прыкладаў, у якіх факультатыўная
частка ўзята ў ломаныя дужкі: Адзін з'еш хоць вала, дык адна хвала а
пакрысе, ды ўсе; Адна лыжка дзёгцю псуе бочку мёду; Вышэй самога
сябе не скочыш. Факультатыўная частка некаторых прыказак ужываецца
ўсё радзей і радзей. Так, прыказка Да пары збан ваду носіць бручка адар-
вецца — збан паб'ецца толькі 4 разы выкарыстана ў поўным лексічным
складзе
(у
творах
Л.
Арабей,
І.
Гурскага,
В.
Дуніна-Марцінкевіча,
М.Клімавіча) і 15 разоў — у скарочаным варыянце (у творах В.Адам-
чыка, А.Бялевіча, В.Вольскага, Ц.Гартнага, І.Гурскага, У.Корбана, Я.Ку-
палы, Я.Курто, М Лобана, А.Макаёнка, А.Маўзона, А.Махнача, М.Ма-
шары, І.Новікава, А.Якімовіча).
Многія прыказкі ўступаюць у сінанімічныя сувязі з іншымі прыказ-
камі. Адрозніваюцца сваёй вобразнай асновай, але маюць гранічна блізкае
значэнне, напрыклад, такія прыказкі: Адзін і ў кашы няспорны; Адзін у полі
не воін; Адна галавешка і ў печы тлее; Адной рукой і вузла не завяжаш.
Некаторыя прыказкі маюць не адно, а два значэнні. Так, прыказка
Блізка відаць, ды далёка дыбаць, калі гаворыцца пра таго, хто ідзе ці едзе,
абазначае 'не так і блізка што-небудзь, як здаецца'. Яе другое значэнне —
'не так лёгка дасягнуць таго, пра што марыць хто-небудзь (пра цяжкасці
выканання якой-небудзь задумы)'.
ПРА СТРУКТУРУ СЛОЎНІКА
Пры складанні гэтага Слоўніка аўтары ўлічылі вопыт сваіх папя-
рэднікаў.
У гісторыі збірання і асэнсавання беларускіх прыказак самая значная
з'ява — «Зборнік беларускіх прыказак» (Спб., 1874) І.Насовіча. У адро-
зненне ад іншых фалькларыстаў І.Насовіч не проста падае ў алфавітнай
паслядоўнасці сабраныя ім прыказкі, але і раскрывае іх сэнс. Таму яго
працу слушна лічаць першым у гісторыі ўсходнеславянскай філалогіі тлу-
мачальным слоўнікам прыказак. У ім 3715 прыказак і прымавак (фразеа-
лагізмаў). Амаль усе яны атрымалі семантычную або сітуатыўную хара-
ктарыстыку. Так, сэнсавы змест прыказкі Дарованаму каню ў зубы не гля-
дзяць
раскрываецца
наступным
чынам:
«Недахопаў
падарунка
не
разбіраюць». Часцей за ўсё паведамляецца сітуацыя, у якой ужываецца
прыказка («Кажуць наконт...», «Гаворыцца, калі...», «Кажуць з выпадку...»
і пад.). Іншы раз да сітуатыўнай далучаецца і стылістычная характары-
стыка (тыпу: з насмешкай, жартаўліва, у пахвалу, з жальбай і інш.). Вось
як апісана, напрыклад, прыказка Каждому старцу па стаўцу: «З прыкра-
сцю гавораць гаспадыні, калі сям'я не адначасова збіраецца да стала і да-
водзіцца даваць есці кожнаму паасобку».
Яшчэ
адна
праца
—
«Крынічнае
слова»
(Мн.,
1987)
І.Шкраба
і
Р.Шкрабы. Гэта тлумачальны слоўнік прыказак, «якія выкарыстоўваюцца
ў беларускай мастацкай літаратуры». Тут каля 750 прыказак (разам з
варыянтамі, а таксама некалькімі дзесяткамі фразеалагізмаў тыпу: давай
бог ногі, не першы год замужам). Кожная прыказка ілюструецца прыкла-
дам ці прыкладамі яе ўжывання. Калі прыказка мае пераносны сэнс, то
яна атрымлівае адпаведнае тлумачэнне. Напрыклад, прыказка Да пары
14
Дадатковыя словы
зеш, зява, пабецца, сямя
12 👁