збан ваду носіць растлумачана так: «Усё мае канец. Часам гаворыцца ў якасці асуджэння: як бы чалавек ні ўгойваў свае намеры або свае ўчынкі, усё ўрэшце выйдзе наверх». Далей у слоўнікавым артыкуле ідуць дзве ілю- страцыі з твораў Я.Коласа і А.Жука. На сэнсавую блізкасць асобных пры- казак паказваюць паметы «тое самае, што» або «параўн.». У «Слоўніку беларускіх прыказак» апісваюцца каля 1000 прыказак, якія ўжываюцца ў сучасным літаратурным маўленні як моўныя адзінкі, суадносныя са сказам. Гэта, як правіла, афарызмы народнага паходжання, што склаліся непасрэдна ў мове беларусаў. Некаторыя прыказкі перайшлі ў нашу мову з іншых моў як запазычанні ці калькі або паўкалькі, напры- клад: Іван ківае на Пятра а Пётр на Івана — запазычанне з рускай мовы; Што задужа, то не здрова — паўкалька з польскай мовы; Няпро- шаны госць горш за татарына — паўкалька з рускай мовы; Рука руку мые — калька з лацінскай мовы; Прывычка — другая натура — паўкаль- ка з лацінскай мовы; Хто плаціць грошы, той заказвае і музыку — неда- кладная калька з англійскай мовы; Добра смяецца той, хто смяецца апош- ні — калька з французскай мовы. І толькі асобныя выслоўі, уключаныя ў Слоўнік, паводле сферы свайго першапачатковага ўжывання з'яўляюцца афарызмамі кніжнага паходжання, крылатымі выразамі, якія адарваліся ад сваёй літаратурнай крыніцы і цяпер успрымаюцца як звычайныя пры- казкі, фіксуюцца ў парэміялагічных зборніках (гл., напрыклад: Апетыт прыходзіць у час яды; З мілым рай і ў шалашы; Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала; Кропля камень крышыць; Маўр зрабіў сваю справу, маўр можа ісці). Крыніцай Слоўніка стала картатэка, створаная аўтарамі шляхам фран- тальнага і выбарачнага распісвання мастацкай і публіцыстычнай літара- туры галоўным чынам XX ет. Амаль усе прыказкі, што ўвайшлі ў Слоўнік, зарэгістраваны ў парэміялагічных зборніках або ў лексікаграфічных да- ведніках. Кожная прыказка з усімі ўласцівымі ёй варыянтамі апісваецца ў асо- бным слоўнікавым артыкуле, які складаецца з наступных элементаў: а) загаловачнай прыказкі; б) семантычнай, а пры неабходнасці — сітуатыў- най і стылістычнай характарыстыкі (з паказам, дзе гэта магчыма, сінанімічных сувязей пэўнай прыказкі з іншымі); в) ілюстрацыйнага ма- тэрыялу; г) даведачнай часткі. Загаловачныя прыказкі размешчаны ў алфавітным парадку, пры гэтым у алфавіце ўлічваюцца як іх варыянты, так і факультатыўная частка. З а г а л о в а ч н а я пр ы к а з к а. Яна прыводзіцца ў найбольш ты- повай форме. Месца націску, ў кампанентах загаловачнай прыказкі аба- значаецца толькі ў асобных выпадках, калі неабходна папярэдзіць ро- значытанне: Адзін і ў кашы няспорны. Гора толькі рака красіць. Дачка у пары — не трымай у двары. Лексічныя, марфалагічныя, словаўтваральныя, фанетычныя і акцэнта- лагічныя варыянты прыказак уключаюцца ў загаловак і даюцца ў круглых дужках: Задам (назад) толькі ракі поўзаюць (паўзуць, ходзяць). З вачэй (з воч) далоў і з сэрца вон. Каму шанцуе (пашанцуе), той і ў лапцях танцуе. Кось-кось (кося-кося, косю-косю), пакуль у аглоблі. Невучоны (навучаны) як сляпы. 15
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюцца
15 👁